Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Гданьск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна
Месцазнаходжаньне Гданьск[1]
Канфэсія Лацінская Царква
Эпархія Гданьская архідыяцэзія[d] 
Архітэктурны стыль цагляная готыка
Аўтар праекту Гайнрых Унгерадын[d]
Дата заснаваньня 1343
Статус нерухомая славутасьць[d][2]
Сайт bazylikamariacka.pl
Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятой Марыі ці Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — касьцёл у Гданьску, які мясцовыя жыхары лічаць найбуйнейшай цаглянай царквой у сьвеце.

Храм быў пабудаваны ў XIII—XVI стагодзьдзях у строгім гатычным стылі і зьяўляецца яркім узорам цаглянай готыкі. Даўжыня будынку — 105 м, шырыня — 66 м, унутры яго магло знаходзіцца да 25 тысячаў чалавек. Да 1945 году году гэта была найбуйнейшая лютэранская царква ў сьвеце. У 1945 годзе пры баях за Гданьск будынку была нанесена шкода, абвалілася частка скляпеньняў. Пасьля Другой сусьветнай вайны пачалася рэканструкцыя храму, у 1947 годзе быў адноўлены дах, некаторыя скляпеньні былі адноўленыя ў бетоне. У 1955 годзе храм быў наноў асьвечаны і зноў стаў каталіцкім, а ў 1965 годзе булай Папы касьцёл стаў базылікай.

У храме традыцыйна знаходзіўся трыптых «Страшны суд» Ганса Мэмлінга.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]