Аўген Калубовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўген Калубовіч
Род дзейнасьці гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік
Дата нараджэньня 5 сакавіка 1912
Месца нараджэньня Ціхінічы, Рагачоўскі павет
Дата сьмерці 25 траўня 1987
Месца сьмерці ЗША
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік
Месца працы
Псэўданімы Каханоўскі Аўген, Ясенскі А. і Верасень А.

Аўген Калубовіч (Каханоўскі) (5 сакавіка 1910, Ціхінічы Рагачоўскага павету — 25 траўня 1987, ЗША) — беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў мястэчку Ціхінічы Рагачоўскага павету, бацька быў службоўцам. Меў брата й тры сястры. Скончыў пачатковую школу ў сваім мястэчку, сямігодку ў Рэчыцы, а ў 1930 годзе пэдтэхнікум у сяле Бабчын Хвойніцкага раёну. Арыштаваны 30 траўня 1930 году за прыналежнасьць да тайнай моладзевай "Беларускай Арганізацыі Альтруістых". У 1930 годзе арыштаваны савецкімі ўладамі, прыгавораны да 3 гадоў лягераў. У 1933 вярнуўся ў БССР. Настаўнічаў у Хойніцкім раёне; быў звольнены, адноўлены на рабоце з дапамогай А. Чарвякова. У 1934—1935 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Менску. У 1939 скончыў Менскі пэдагагічны інстытут, працаваў кансультантам-мэтадыстам Наркамасьветы БССР. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны ў армію; трапіў пад Масквой у акружэньне; вярнуўся ў Менск. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім палітычным і культурным руху падчас нямецкай акупацыі, кіраваў Аддзелам культуры Беларускай Цэнтральнай Рады. У лютым 1944 узначаліў Беларускае культурнае згуртаваньне.

З 1950 жыў у ЗША.

З 1948 па 1953 гг. узначальваў Урад БНР у выгнаньні.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасьледваў гісторыю Беларусі XX ст. Аўтар працаў «Мова ў гісторыі беларускага пісьменства», «Айцы БССР і іхны лёс», збору ўспамінаў «На крыжавой дарозе».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]