Атава Сэнатарз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Атава Сэнатарз
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна Канада
Горад Атава, Антарыё
Заснаваны 1990
Стадыён Canadian Tire Centre
Колеры чырвоны, чорны, залаты і белы
                   
Гісторыя Атава Сэнатарз
1992 — цяпер
Афіцыйны сайт nhl.com/senators

Атава Сэнатарз (па-ангельску: Ottawa Senators) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Атава, правінцыя Антарыё, Канада. Клюб быў закладзены бізнэсоўцам у сфэры нерухомасьці з Атавы Брусам Файрстоўнам 6 сьнежня 1990 году, пасьля двухгадовых перамочаў. Новая франшыза пачала гуляць у сэзоне 1992—1993 гадоў[1]. Клюб быў названы ў гонар былога хакейнага клюбу гораду, які быў засанваны ў 1883 годзе і гуляў у НХЛ з 1917 па 1934 гады, здабыўшы 11 разоў Кубак Стэнлі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ з канца XIX стагодзьдзя ў Атаве існавала хакейная каманда, якая пазьней далучылся да НХЛ. Пасьля таго, як ліга пашырылася ў ЗША ў канцы 1920-х, фінансавыя страты сэнатараў прымусілі франшызу пераехаць у Сэнт-Луіс у 1934 годзе, дзе каманда пачала называцца «Сэнт-Луіс Іглз». У горадзе засталася толькі аматарская каманда.

Толькі празь дзесяцігодзьдзі ўзнавілася цікавасьць да прыцягненьня хакею ў горад. Аматарам у гэтай справе выступіў бізнэсовец Брус Файрстоўн, да якога далучыліся Сыріл Лідэр і Рэндзі Сэкстан. Цікавасьць мелася і ў грамадзкасьці, бо адразу было зарэзэрваная 11 тысяч сэзонных абанэмэнтаў[2]. 12 сьнежня 1990 году НХЛ зацьвердзіла новую франшызу для Атавы, і новая каманда мусіла пачаць гуляць з сэзону 1992—1993 гадоў[1].

Першапачаткова каманда была зацікаўленая ў паслугах Браяна Сатэра ў якасьці першага галоўнага трэнэра, але Сатэр запатрабаваў бы высокі заробак і неахвотна бы ачоліў наваствораную каманду. У рэшце, Сатэр уладкаваўся ў «Бостан Бруінз», а атаўскі клюб падпісаў Рыка Боўнэса, якога Сатэр і замяніў на пасадзе галоўнага трэнэра ў Бостане. «Сэнатары» былі зьмешчаныя ў Адамзкі дывізіён Ўэйлскай канфэрэнцыі. Сваю дэбютную гульну канадцы прагулялі 8 кастрычніка 1992 году ў матчы супраць «Манрэаль Канадыенз». Уступны сэзон апынуўся катастрафічным, бо каманда здабыла толькі 10 пунктаў, прагуляўшы пры гэтым 70. Па-за лёдам, Файрстоўн меў патрэбу ў яшчэ адным партнэры, каб палепшыць клюбны фінансавы стан. У выніку 50% франшызы былі прададзеныя прадпрымальніку Роду Брайдэну. Было створанае абмежаванае партнэрства, каб валодаць хакейнай камандай і новай кампаніяй Palladium Corp., якая пачала будаўніцтва новай арэны.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
30 Сьцяг Канады Кевін Мандалізі 22.08.2000 31 Сьцяг Швэцыі Антан Форсбэрг 27.11.1992
70 Сьцяг Фінляндыі Ёонас Корпісала 28.04.1994
Абаронцы
2 Сьцяг Расеі Арцём Зуб 03.10.1995 6 Сьцяг Канады Джэйкаб Чыкрун 31.03.1998
23 Сьцяг Канады Трэвіс Гэманік 16.08.1990 24 Сьцяг Канады Джэйкаб Бэрнард-Докер 30.06.2000
26 Сьцяг Швэцыі Эрык Брэнстрэм 02.09.1999 72 Сьцяг Канады Тама Шабо 30.01.1997
85 Сьцяг ЗША Джэйк Сандэрсан 08.07.2002
Нападнікі
7 Сьцяг ЗША Брэдзі Ткачак 16.09.1999 9 Сьцяг ЗША Джош Норыс 05.05.1999
12 Сьцяг ЗША Марк Кастэлік 11.03.1999 17 Сьцяг Канады Зак Макюэн 08.07.1996
18 Сьцяг Нямеччыны Тым Штуцле 15.01.2002 19 Сьцяг Канады Дрэйк Батэрсан 27.04.1998
21 Сьцяг Канады Мат’ё Жазэф 09.02.1997 27 Сьцяг Канады Паркер Келі 14.05.1999
28 Сьцяг Канады Клёд Жыру 12.01.1988 57 Сьцяг ЗША Шэйн Пінта 12.11.2000
71 Сьцяг Канады Рыдлі Грэйг 08.08.2002 81 Сьцяг Чэхіі Домінік Кубалік 21.08.1995
91 Сьцяг Расеі Уладзімер Тарасенка 13.12.1991

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Finnigan 1992. С. 201.
  2. ^ Finnigan 1992. С. 196—197.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Finnigan, Joan Old Scores, New Goals: The Story of the Ottawa Senators. — Quarry Press, 1992. — ISBN 1-55082-041-9

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]