Астранамічны гадзіньнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Астранамічны гадзіньнік на Старамескай ратушы ў Празе

Астранамічны гадзіньнік, зэгар — мэханічны гістарычны гадзіньнік, які акрамя часу паказвае таксама месцазнаходжаньне астранамічных аб’ектаў (Сонца, Месяцу) у знаках Задыяку, фазы Месяцу і інш. Найстарэйшым астранамічным гадзіньнікам быў гадзіньнік Астрарыюм, зроблены ў 1344 годзе Джаваньні дэ Донды, які разьмяшчаўся на палацы Капэтаната ў Падуі, аднак ён быў разбураны яшчэ ў 1390 годзе. Вельмі старым зьяўляецца гадзіньнік Страсбурскага сабору, зроблены першапачаткова таксама ў XIV стагодзьдзі і перабудаваны ў другой палове XVI. Сярод найстарэйшых гадзіньнікаў-астралябіяў найбольшую вядомасьць набылі Праскі ды Бэрнскі астранамічныя гадзіньнікі. Гэткі тып гадзіньнікаў шырока распаўсюджаны ў шэрагу краінаў Эўропы, як то Францыі, Ангельшчыне, Італіі, Чэхіі, Нямеччыне (на поўначы краіны — у былых ганзейскіх, на поўдні — у былых імпэрскіх гарадах), а таксама ў Швэцыі, Бэльгіі, ды ў некаторых іншых краінах.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Астранамічны гадзіньніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў