Арнольд Сьмеяновіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арнольд Сьмеяновіч
Дата нараджэньня 11 жніўня 1938(1938-08-11)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 студзеня 2021(2021-01-02) (82 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Менскі мэдычны інстытут (1960)
Занятак навуковец, лекар
Навуковая сфэра мэдыцына
Месца працы Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар нэўралёгіі і нэўрахірургіі
Вядомы як распрацоўнік поўнага мікрахірургічнага выдаленьня нэўрыномаў пераддзьвернасмоўжыкавай нэрвы
Навуковая ступень доктар мэдычных навук[d]
Навуковы кіраўнік Яфрэм Ісакавіч Злотнік[d]
Вучні Юрый Георгіевіч Шанько[d]
Узнагароды

Арнольд Фёдаравіч Сьмеяновіч (12 жніўня 1938, Бранск, цяпер Расея — 2 студзеня 2021) — беларускі нэўрахірург.

Доктар мэдычных навук (1982), прафэсар (1993), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998)[1] і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1960 годзе скончыў Лячэбны факультэт Менскага мэдычнага інстытуту. Разьмеркаваўся на 3 гады ў Дрыбінскую лякарню (Магілёўская вобласьць). У 1963—1975 гадах працаваў нэўрахірургам у Менскай абласной клінічнай лякарні. У 1975 годзе прыйшоў працаваць у Беларускі навукова-дасьледчы інстытут (НДІ) нэўралёгіі, нэўрахірургіі і фізыялёгіі, які ўзначальваў у 1998—2005 гадах. Напісаў навуковыя працы пра пухліны галаўнога мозгу (нэўрыному слыхавой нэрвы), анэўрызмы ссудзінаў галаўнога мозгу, астэахандроз хрыбетніка і траўмы пэрыфэрычных нэрваў[1]. У 2000 годзе дамогся, каб у Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі пачалі чытаць курс нэўрахірургіі для хірургаў і траўматолягаў, што дазволіла апошнім выконваць ў раённых лякарнях апэрацыі, зьвязаныя з траўмамі галавы і хрыбетніка[2].

6 лютага 2014 году быў узнагароджаны ордэнам Айчыны 3-й ступені. На той час працаваў загаднікам нэўрахірургічнага аддзелу РНПЦ нэўралёгіі і нэўрахірургіі[3].

Памёр ад каранавірусу 2 студзеня 2021 году[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]