Апаран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апаран
арм. Ապարան
Герб Апарану
Першыя згадкі: II стагодзьдзе
Краіна: Армэнія
Рэгіён: Арагацотн
Плошча:
  • 3,5 км²
Насельніцтва: 6600 чал. (2010)
Паштовы індэкс: 0301
Геаграфічныя каардынаты: 40°35′46″ пн. ш. 44°21′13″ у. д. / 40.59611° пн. ш. 44.35361° у. д. / 40.59611; 44.35361Каардынаты: 40°35′46″ пн. ш. 44°21′13″ у. д. / 40.59611° пн. ш. 44.35361° у. д. / 40.59611; 44.35361
Апаран на мапе Армэніі
Апаран
Апаран
Апаран
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://ապարան.հայ

Апара́н (па-армянску: Ապարան) — горад у Армэніі, у марзу Арагацотн. Знаходзіцца за 59 км на паўночным захадзе ад Ерэвану і за 42 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі Сьпітак на рацэ Касах вышэй Апаранскага вадасховішча ля ўсходняга падножжа гары Арагац. Праз Апаран праходзіць аўтадарога ЕрэванСьпітак. У горадзе вырабляецца крынічная вада «Апаран».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грэцкая надпіс цара Вялікай Армэніі Трдата III (IV век стагодзьдзе), знойдзеная ў Ніг/Апаране, у якой напісана:«Трдат Вялікі Вялікай Армэніі цар надаў … з роду Гнтуні сыну Радаміра на кармленьне [?] горад Ніг…лютага…»[1].
Царква Сьвятога Крыжа ў Апаране, IV—V стст.

У антычныя часы вобласьць Апарану была вядомая як Ніг ці Нігатун[2]. Як паселішча вядомае з II стагодзьдзя, калі быў ўпершыню згаданы Пталемэем пад назвай Касала. У IV стагодзьдзі Апаран называўся Касах і зьяўляўся цэнтрам гавару (павету) Ніг. Да гэтага часу адносіцца будаўніцтва тут Касахскай базылікі, што захавалася данашых дзён. Сучасная назва гораду вядома з X стагодзьдзя, відаць яна паходзіць ад армянскага слова Апаранк (Ապարանք) — палац[3].

Падчас Першай сусьветнай вайны Апаран прыняў вялікую колькасьць армянаў-бежанцаў з турэцкіх гарадоў Ван, Муш, Алашкерта, Эрзурум і Хоя. У 1918 годзе пры Баш-Апаране адбылася бітва, у якой армянскія рэгулярныя войскі і ратнікі разьбілі турэцкія войскі, што наступалі на Ерэван. У памяць аб перамозе на поўначы ад гораду ўсталяваны помнік[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ К. В. Трэвэр. Нарысы па гісторыі культуры старажытнай Армэніі (II ст. да н. э. — IV ст. н. э.) — М.-Л., 1953. — С. 273.
  2. ^ Ayrarat, R. H. Hewsen, "Nig or Nigatun (land of Nig, Greek Nigē) corresponds to the modern raion of Abaran in the valley of the Kʿasał river north of Aragacotn. "
  3. ^ а б Словарь топонимов Армении: Том1

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]