Антанас Жмуйдзінавічус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антанас Жмуйдзінавічус
Імя пры нараджэньні Antanas Žmuidzinavičius
Дата нараджэньня 19 (31) кастрычніка 1876
Месца нараджэньня в. Сейрыяй (цяпер Лазьдзейскі раён)
Дата сьмерці 9 жніўня 1966(1966-08-09)[1][2] (89 гадоў)
Месца сьмерці Коўна, Летувіская ССР, СССР
Месца пахаваньня
Адукацыя камэрцыйныя школы у Варшаве і ў Парыжы
Занятак жывапіс
Жанры партрэт
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу

Анта́нас Жмуйдзіна́вічус (па-летувіску: Antanas Žmuidzinavičius; 31 кастрычніка [ст. ст. 19 кастрычніка] 1876, в. Сейрыяй, Лазьдзейскі раён, Летува9 жніўня 1996, Коўна) — летувіскі мастак, жывапісец; народны мастак СССР, чалец-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1958).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў настаўніцкай сэмінарыі (1890—1894), скончыўшы якую працаваў настаўнікам у школах Польшчы. Жывапісу навучаўся ў камэрцыйных школах у Варшаве (1898—1901) і ў Парыжы (1905—1906). З 1902 году ўдзельнічаў у выставах. З 1906 году жыў у Вільні, у 1907 годзе стаў, разам зь Мікалоюсам Чурлёнісам, Пятрасам Калпокасам, Пятрасам Рымшам і Каетонасам Склерусам, адным з арганізатараў першай выставы летувіскага мастацтва і адным з заснавальнікаў Летувіскай мастацкай суполкі. Быў яе старшынём.

У 1908—1912 гадох і пазьней у краінах Заходняй Эўропы і ЗША маляваў карціны, ладзіў свае выставы, чытаў лекцыі пра летувіскае мастацтва.

У 1919 годзе абжыўся ў Коўне. Выкладаў у Мастацкай школе (1926—1940), пасьля вайны — у Інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (1944—1951; прафэсар ад 1947), Політэхнічным інстытуце (1953—1957). Адначасова ў 1951—1953 гадох выкладаў у Мастацкім інстытуце Летувіскай ССР (цяпер Віленская мастацкая акадэмія) у Вільні. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга і мэдалямі. Напісаў кнігу ўспамінаў «Палітра і жыцьцё» («Paletė ir gyvenimas», 1961).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партрэт жонкі (1910)

Маляваў пераважна пэйзажы, прайманыя лірызмам з доляй алегарычнасьці і ідэалізацыяй прыроды «Нёман перад навальніцай» (1912), «Выхаванцы Нёмана» (1927), «Дзьве хвоі» (1930), «Лес — дзяржаве» (1948) (усе ў Ковенскім мастацкім музэі імя М. Чурлёніса); цыкль карцін «Тут будзе Ковенскае мора» (1953—1965). Маляваў таксама партрэты (напрыклад, Тадаса Даўгірдаса), фігурныя кампазыцыі, аздабляў кнігі, ствараў плякаты.

Уваходзіў разам зь Ёнасам Басанавічусам і Тадасам Даўгірдасам у камісію, якая выпрацавала праект летувіскага сьцяга, які быў зацьверджаны Саветам Летувы 19 красавіка 1918 году. Найбольш істотныя рысы праекту закладзеныя ў аснове цяперашняга Дзяржаўнага сьцяга Летувы. Удзельнічаў таксама ў распрацоўцы Дзяржаўнага герба Летувы.

Агульная колькасьць яго працаў сягае 2000.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антанас Жмуйдзінавічуссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ RKDartists (нід.)
  2. ^ Antanas Žmuidzinavičius // Grove Art Online (анг.) / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4