Андрэй Пузына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Пузына

Герб «Агінец»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1701
Род Пузыны
Бацькі Геранім Пузына
Эстэра Скрабовіч
Жонка Эўфрасіньня Хранстоўская
Дзеці 3 дачкі
Стэфан
Юзаф
Міхал
Антоні
Крыштап Дамінік
Геранім

Андрэй Пузына (па-польску: Andrzej Puzyna, ? — 1701) — князь, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, упіцкі гараднічы ў 1689 годзе, войскі, падкаморы і староста гродавы, пасол на сойм ў 1678 годзе, кашталян менскі з 1 кастрычніка 1697 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З роду князёў Пузынаў герба «Агінец», сын упіцкага маршалка Гераніма і Эстэры Скрабовіч.

Быў пасьлядоўна упіцкім войскім, падкаморым і старостай гродавым. У маладосьці ваяваў з казакамі, швэдамі, маскоўцамі і ўдзельнікамі рокаша Любамірскага. У 1678 годзе быў паслом на сойм, дзе быў прызначаны камісарам межаў. Як узнагароду з 1 кастрычніка 1697 году «па сьмерці Есьмана» атрымаў менскае кашталянства. Ягоны маёнтак Панюшы, зьнішчаны непрыяцелем у часе вайны, на нейкі час сойм пазбавіў падаткаў.

Быў жанаты на Эўфрасіньні Хранстоўскай герба Касьцеша, дачцы біржанскага цівуна, і меў ад яе шэсьць сыноў: Крыштапа Дамініка Стэфана (ці Сьцяпана), Юзэфа, Гераніма, Міхала і Антонія, і тры дачкі: адну, якая стала законьніцай, другую, замужам за вількамірскім падкаморычам Белазорам гербу Венява і трэцяя, замужам за ашмянскім старостай Андрэям Гелгудам.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1846.
  • Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 — Warszawa 1904—1938.
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0