Андрэй Мягкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Мягкоў
Дата нараджэньня 8 ліпеня 1938(1938-07-08)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 лютага 2021(2021-02-18)[2][3] (82 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор, пісьменьнік, маляр, пэдагог, тэатральны пэдагог, тэатральны рэжысэр
Месца працы
Жанры партрэт
Узнагароды
IMDb ID nm0616556

Андрэй Васільевіч Мягкоў (па-расейску: Андре́й Васи́льевич Мягко́в; 8 ліпеня 1938, Ленінград18 лютага 2021, Масква) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно. Народны артыст РСФСР (1986). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1979). Пісьменьнік у жанры дэтэктыву. Дзіцём быў жыхаром блякаднага Ленінграду.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1965-м ён скончыў Школу-студыю МХАТ. Пасьля гэтага паступіў у тэатар «Современник», а ў 1977 годзе перайшоў у Маскоўскі мастацкі тэатар (МХТ) імя Чэхава. У тэатры Мягкоў сыграў каля 30 роляў, у тым ліку ў такіх спэктаклях, як «Чайка», «Качынае паляваньне», «Дзядзька Ваня», «Тры сястры». За ролю Кулыгіна ў гэтай п’есе ён быў уганараваны прэміяй Станіслаўскага. У 2004 годзе за працу ў спэктаклі «Мяшчане» Мягкоў атрымаў прэмію «Чайка» у намінацыі «Найлепшы акторскі дуэт», разам з Алай Пакроўскай.

У кіно ўпершыню зьняўся ў 1965 годзе ў ролі дантыста Часнакова ў камэдыі «Прыгоды зубнога ўрача». Шмат гадоў здымаўся ў рэжысёра Эльдара Разанава, у тым ліку ў фільмах «Іронія лёсу, або Зь лёгкай парай!», «Службовы раман», «Гараж» і «Жорсткі раманс».

Акрамя камэдыйных роляў у яго актыве маецца дастатковая колькасьць буйных драматычных роляў, такіх як Алёша ў «Братах Карамазавых» Івана Пыр’ева, Аляксей Васільевіч у «Днях Турбіных» Уладзіміра Басава, вучоны-кар’ерыст Швыркоў ў драме Марлена Хуцыева «Пасьляслоўе».

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сивый Мерин. М: АСТ, 2007 ISBN 978-5-17-049854-3 (перавыданьне — 2011 г.)[па кнізе зьняты сэрыял з такой самай назвай]
  • Скрипка Страдивари, или Возвращение Сивого Мерина. М: АСТ, 2011 ISBN 978-5-17-075557-8
  • Осторожно, стекло! Сивый мерин. Начало. М. Астрель, 2012 ISBN 978-5-271-43414-3

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]