Андрэй Бухарын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Бухарын
Дата нараджэньня 18 верасьня 1966(1966-09-18) (57 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак музычны крытык

Андрэй Валер’евіч Бухарын (нар. 18 верасьня 1966, Масква, СССР) — расейскі музычны крытык, радыёвядоўца. Разам з Арцеміем Троіцкім(ru) зьяўляецца адным з найбольш вядучых спэцыялістаў у галіне сучаснай музыкі ў Расеі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў гістарычны факультэт Расейскага дзяржаўнага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Захапленьне музыкаю «пачалося ў 12 гадоў з гурта „Rolling Stones». У 1995—2004 гадох быў адной з ключавых фігураў (музычным рэдактарам, намесьнікам галоўнага рэдактара, галоўным рэдактарам) часопісу «ОМ(ru)», які ў 1990-я гады лічылі самым уплывовым выданьнем у расейскім шоў-бізнэсе. Прымаў непасрэдны ўдзел у адкрыцьці «Мумій Троля(ru)», Зэмфіры Рамазанавай і шэрагу іншых артыстаў. З 2004 году — вядучы аглядальнік часопісу «Rolling Stone Russia(ru)».

Са студзеня 2008 па ліпень 2010 году вёў штотыднёвую перадачу «па-расейску: Уроки русского» («Урокі расейскай») на Радыё Maximum(en)[1]. З ліпеня 2010 па 27 кастрычніка 2013 году праграма выходзіла на «Нашым радыё(cs)» пад назваю «па-расейску: Родная речь» («Родная мова»). Пад эгідаю абедзьвюх радыёперадачаў праводзіліся аднайменныя рок-фэсты й выпускалася сэрыя кампакт-дыскаў. Аўтар кнігі «Танцы з зоркамі» (Амфара, 2008), у якой надрукаваны дзясяткі інтэрвію з расейскімі й зарубежнымі зоркамі й матэрыялы мэмуарнага характару.[2]

З лютага 2014 году выкладае на факультэце журналістыкі МДУ(ru) (спэцыялізацыя «Музычная журналістыка»).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]