Алёкмінск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алёкмінск
рас. Олекминск
Герб Алёкмінску
Дата заснаваньня: 1635
Краіна: Расея
Плошча:
  • 12 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 41138
Паштовы індэкс: 678100
Геаграфічныя каардынаты: 60°23′0″ пн. ш. 120°26′0″ у. д. / 60.38333° пн. ш. 120.43333° у. д. / 60.38333; 120.43333Каардынаты: 60°23′0″ пн. ш. 120°26′0″ у. д. / 60.38333° пн. ш. 120.43333° у. д. / 60.38333; 120.43333
Алёкмінск на мапе Расеі
Алёкмінск
Алёкмінск
Алёкмінск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Алёкмінск (па-расейску: Олекминск, па-якуцку: Өлүөхүмэ) — места (з 1783 г.) у Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Алёкмінскага ўлусу Рэспублікі Саха (Якутыя). Разьмешчанае на левым беразе ракі Лена на поўдні Прыленскага плято, на паўднёвы захад ад Якуцку ў адлегласьці: наземным шляхам у 651, паветраным 530, водным у 530 км. Рачны порт, аэрадром. Насельніцтва: 8813 чал. (2008); 8485 чал. (2010).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяркуецца, што назва паходзіць ад тунгускага «олоохунай» — вавёрчына. Заснаваны ў 1635 г. енісейскімі казакамі пад начальствам Пятра Бекетава, як казацкі астрожак, першапачаткова насупраць вусьця р. Алёкма, потым ён быў перанесены на 12 км уверх па р. Лена. У 1775 г. цэнтар Алёкмінскага камісарства Якуцкай правінцыі Іркуцкай губэрні; у 1783—1796 гг. павятовае места Якуцкай вобласьці Іркуцкага намесьніцтва; 26 верасьня 1790 г. зацьверджаны герб Алёкмінску: «У срэбным полі рака, якая цячэ»; з 1822 г. Акруговае места Якуцкай вобласьці, з 1925 г. ЯАССР, з 1930 г. цэнтар раёну ЯАССР.

Прамысловасьць: лясная, харчовая (хлебазавод, мясакамбінат), электрастанцыя, геалягічная партыя. Працуюць: друкарня, тэхнікум мэханізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, дом культуры, музэй гісторыі земляробства, сярэднія агульнаадукацыйныя, спартовая і музычная школы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Олекмінск. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 34.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаФэдэральная служба дзяржаўнай статыстыкі Расеі.