Аляксей Трасьцінецкі
Аляксей Трасьцінецкі | ||
«Цмокі-Менск» — №6 | ||
Лёгкі форвард | ||
Рост: | 200 см | |
Вага: | 98 кг | |
Грамадзянства: | Беларусь | |
Дата нараджэньня: | 2 сакавіка 1986 (38 гадоў) Менск, Беларусь | |
Клюбная кар’ера | ||
| ||
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
Аляксей Трасьцінецкі (2 сакавіка 1986, Менск) — беларускі баскетбаліст. Гуляе на пазыцыі лёгкага форварда. Гуляе за «Цмокі-Менск» і Зборную Беларусі па баскетболе. Чатыры разы ўдзельнічаў у "матч зорак Беларусі", двойчы ўдастойваўся ў іх званьня MVP[1].
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец менскай школы баскетбола. Першы трэнер — Міхаіл Фэйман.
Выступаў за беларускія баскетбольныя клюбы зь Менску РШВСМ (Менск), "Віталюр", "Менск-2006"/"Цмокі-Менск". У 2014 г. падпісаў кантракт з расейскім клюбам БК "Разань"[2][3], дзе адыграў два сэзоны. У 2016 г. вярнуўся ў "Цмокі-Менск"[4].
Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (U-18) у 2003-2004 г.г. і маладзёжную зборную Беларусі (U-20) у 2005-2006 г.г. З 2008 году — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.
Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жонка — Ірына. Сын — Раман (2009 г.н.)
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Чэмпіён Беларусі ў сэзонах 2004/05, 2005/06, 2006/07, 2007/08, 2008/09, 2009/10, 2010/11, 2011/12, 2012/13, 2013/14, 2016/17, 2017/18.
- Бронзавы прызэр Чэмпіянату Беларусі 2003/04.
- Уладальнік Кубка Беларусі сэзонаў 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2016, 2017.