Аляксей Лягчылін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Лягчылін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 красавіка 1992(1992-04-11)[1][2] (31 год)
Рост 191 см
Вага 86 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Нёман Горадня
Нумар 46
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2015 Нёман Горадня 101 (7)
2016 Менск 26 (5)
2017—2018 Дынама Берасьце 29 (3)
2018—4 Нёман Горадня 130 (8)
Зборныя
2013 Беларусь (да 21) 7 (1)
2017 Беларусь 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 сакавіка 2024.

Аляксе́й Лягчы́лін (нарадзіўся 11 красавіка 1992 году) — беларускі футбаліст, апорны паўабаронца гарадзенскага «Нёману». У 2017 годзе правёў 1 матч за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец гарадзенскага клюбу «Нёман», з 2009 году выступаў за галоўную каманду. У сэзоне 2012 году не зьяўляўся на полі з прычыны траўмы. У сэзоне 2013 году толькі ў чэрвені стаў трапляць на лаўку запасных. 30 верасьня 2013 году пасьля доўгага перапынку зноўку выйшаў на поле за асноўную каманду «Нёману». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У сэзоне 2014 году ўжо быў трывалым гульцом асновы, гуляючы ў апорнай зоне. 7 траўня 2014 году адзначыўся дублем у браму салігорскага «Шахцёру», той матч скончыўся зь лікам 3:0. Усяго за сэзон 2014 году забіў 4 мячы. У студзені 2016 году перайшоў у клюб «Менск»[4]. У студзені 2017 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[5]. У першай палове сэзону 2017 году трывала гуляў у стартавым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы, пасьля стаў радзей зьяўляцца на полі. У чэрвені 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў берасьцейскі клюб[6].

У ліпені 2018 году вярнуўся у гарадзенскі «Нёман»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе гарадзенскай каманды. У сэзоне 2019 году часьцей выкарыстоўся ў якасьці цэнтральнага абаронцы, пазьней пачаў гуляць у абароне рэгулярна[8]. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі на адзін сэзон[9]. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненьне зь «Нёманам»[10].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2013 годзе выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасьці, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу. Тамака правёў усе 6 матчаў і забіў 1 гол у браму моладзевай зборнай Таджыкістану.

1 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2015 Найвышэйшая ліга 26 2
Менск 2016 Найвышэйшая ліга 26 5
Дынама Берасьце 2017 Найвышэйшая ліга 23 3
2018 Найвышэйшая ліга 6 0
Нёман 14 3

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]