Аляксей Доўгель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Доўгель
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 ліпеня 1994(1994-07-28)[1] (29 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015 БАТЭ
2015 Іслач 26 (0)
2016 Іслач 1 (0)
2016—2017 Тарпэда Менск 13 (0)
2017—2018 Андэрдог 13 (0)
2022 Юні[d] 2 (0)

Аляксей Доўгель (нарадзіўся 28 ліпеня 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец барысаўскага БАТЭ. У 2010 годзе заапчаткаваў выступы ў складзе дублюючага складу каманды. У 2015 годзе накіраваўся ў «Іслач», дзе дэбютаваў у Першай лізе ў матчы супраць «Ліды» 19 красавіка 2015 году. У прысталічным клюбе замацаваўся ў першай адзінаццатцы, а таксама дапамог «Іслачы» прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. Па сканчэньні арэнды выправіўся назад у Барысаў, але хутка клюб зь Менскага раёну выкупіў правы на гульца[2]. Свой дэбютны матч у Найвышэйшай лізе згуляў 7 ліпеня 2016 году супраць БАТЭ.

У ліпені 2016 году перайшоў у менскае «Тарпэда»[3]. У ліпені 2017 году пакінуў «Тарпэда»[4] і перайшоў у клюб «Чысьць», зь якім прабіўся ў Першую лігу. У 2022 годзе абараняў колеры сталічнага клюбу «Юні».

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Іслач 2016 Найвышэйшая ліга 1 0
Тарпэда Менск Першая ліга 12 0
2017 Першая ліга 1 0
Чысьць Другая ліга 10 0
2018 Першая ліга 3 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]