Аляксандар Галавін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Галавін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 траўня 1996(1996-05-30)[1][2] (27 гадоў)
Рост 178 см[3]
Вага 69 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Манака
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018
2018—
ЦСКА Масква
Манака
81 (9)
159 (28)
Зборныя
2015— Расея 47 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2023.

Алякса́ндар Сярге́евіч Галаві́н (рас. Александр Сергеевич Головин; нар. 30 траўня 1996 году) — расейскі футбаліст, правы паўабаронца клюбу «Манака» і нацыянальнай зборнай Расеі. Гуляе на пазыцыі цэнтральнага паўабаронца і ўінгера.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футболам пачаў займацца на радзіме ў Кемераўскай вобласьці. У 10-гадовым узросьце езьдзіў у Маскву на прагляд у «Спартак», але клюбу не падышоў. Пазьней зацікавіў прадстаўнікоў іншага маскавіцкага клюбу ЦСКА, у які перайшоў у кастрычніку 2012 году[4]. У новым клюбе дэбютаваў 24 верасьня 2014 году ў матчы на Кубак Расеі супраць «Хіміка», зьявіўшы на пляцоўцы ў асноўным складзе і правёўшы амаль усю гульню. 14 сакавіка 2015 году згуляў свой першы матч у розыгрышу чэмпіянату Расеі, выйшаўшы на замену на 72-й хвіліне матчу супраць «Мардовіі»[5]. Неўзабаве Леанід Слуцкі дапусьціў яго да трэнаваньня з асноўным складам. У сэзоне 2015—2016 гадоў упершыню зьявіўся на поле ў 3-м туры чэмпіянату Расеі 1 жніўня ў матчы супраць «Анжы» (1:0), замяніўшы на 87-й хвіліне Зорана Тошыча. Дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць чэскай «Спарты» (3:2) 5 жніўня 2015 году, выйшаўшы на замену ў канцоўцы матчу замест Алана Дзагоева. У наступным дамогся месца ў аснове армейцаў, выціснуўшы са складу Рамана Шырокава і стаўшы аднім зь лідэраў клюбу.

27 ліпеня 2018 году Галавін падпісаў пяцігадовы кантракт з «Манака», пры гэтым сума дамове не разгалошвалася[6]. Галавін дэбютаваў за новы клюб 21 верасьня 2018 году ў розыгрышу Лігі 1 у матчы супраць «Німа», зьявіўшыся на замену на 72-й хвіліне[7]. Свой першы гол у новым клюбе расеец забіў 2 лютага 2019 году ў хатнім матчы супраць «Тулюзы» зь лікам 2:1. 24 верасьня 2019 году Галавін забіў два мячы і зрабіў галявую перадачу у матчу супраць «Ніццы», які скончыўся перамогай манаскага клюбу зь лікам 3:1[8].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ЦСКА:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]