Альжбета Шыдлоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альжбета з Шыдлоўскіх Ґрабоўская
Elżbieta z Szydłowskich Grabowska
Партрэт аўтарства Джаваньні Марыя Лямпі
Партрэт аўтарства Джаваньні Марыя Лямпі

герб Любіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1749(1749)
Памерла 1 чэрвеня 1810
Сьцяг Польшчы Варшава, Варшаўскае княства
Пахаваная
Род Шыдлоўскія
Бацькі Тэадор Шыдлоўскі
Тарэса Віткоўская
Муж Ян Ежы Ґрабоўскі, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Дзеці Станіслаў Ґрабоўскі, Міхал Ґрабоўскі, Ізабэля Ґрабоўская, Аляксандра Ґрабоўская, Казімеж Ґрабоўскі, Канстанцыя Ґрабоўская

Альжбета з Шыдлоўскіх Ґрабоўская гербу Любіч (па-польску: Elżbieta z Szydłowskich Grabowska; 1749-1 чэрвеня 1810, Варшава) — каханка й марганатычная жонка караля польскага й вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Была дачкой плоцкага ваяводы Тэадора Шыдлоўскага й Тарэсы зь Віткоўскіх. У 1768 выйшла замж за Яна Ежыя Ґрабоўскага. Патаемна была каханкай Станіслава Аўгуста Панятоўскага і многія дзеці зь ейнага шлюбу, насамрэч, былі ад яго. Верагодна, неўзабаве пасьля сьмерці мужа ў 1789 патаемна вышла замуж за Станіслава Аўгуста. Тытулу каралевы ня мела і лічылася палюбоўніцай. Мела, магчыма, толькі паводле чутак, уплыў на караля: менавіта ёй прыпісвалі схіленьне караля да Таргавіцкае канфэдэрацыі. З адрачэньнем апошняга ад стальцу разам з сынамі Міхалам і Станіславам паехала за ім у Санкт-Пецярбург. Пасьля сьмерці ў 1798 мужа вярнулася ў Польшчу, дзе фундавала мастакоў.

Дзеці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]