Алесь Крыга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алесь Крыга
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 траўня 1943(1943-05-01) (80 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Але́сь Кры́га, сапраўднае імя Аляксандар Аляксандравіч Асіпе́нка (нар. 1 траўня 1943, Менск) — беларускі пісьменьнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў пісьменьніцкай сям’і. Па сканчэньні дзесяцігодкі ў 1960 року працаваў на Менскім заводзе аўтаматычных ліній фрэзэравальнікам. Навучаўся на вячэрнім, потым на завочным аддзяленьні Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1989 року. У 1962—1966 роках служыў на Вайскова-марскім флёце СССР.

З 1967 року — літсупрацоўнік рэдакцый рэспубліканскіх газэт „Чырвоная зьмена“, „Физкультурник Белоруссии“, „Піянэр Беларусі“. У 1971—1972 роках плаваў матросам траўлера на Поўначы. З 1972 року — літсупрацоўнік іванаўскай раённай газэты „Чырвоная звязда“, у 1989—1990 роках — загадчык аддзелу пісьмаў брагінскай раённай газэты „Маяк Палесся“. З 1990 року — стыльрэдактар газэты „Вячэрні Мінск“.

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1975 року.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першую аповесьць «Я вернусь к тебе, море!» апублікаваў у 1965 г. (газета «На страже Заполярья»). Аўтар аповесьцяў «Паўночны фарватэр» (1971), «Порт прызначэньня» (1974), «Чайкі над полем» (часопіс «Маладосьць», 1978), «Марзянка для нелюбімых» (аповесьць і апавяданьні, 1988), кнігі для дзяцей «Медзьведзяня шукае сяброў» (1987), мастацка-публіцыстычнай кнігі «Выбух над Прыпяцьцю» (часопіс «Полымя», 1990).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]