Азэрбайджанцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Азэрбайджанцы
Саманазва Azәrilәr
Колькасьць 35-45 000 000
Рэгіёны пражываньня Азэрбайджан (8.500.000),
Іран (23.500.000)
Рэлігіі іслам (шыіты)

Азэрбайджа́нцы (саманазва azərbaycanlılar, azərbaycan-türkləri, آذربایجان تورک لری, azərilər) — цюркамоўны народ, складальны асноўнае насельніцтва Азэрбайджанскай Рэспублікі і значную частку насельніцтва паўночна-заходняга Ірану. Агульная колькасьць каля 35-45 мільёнаў чалавек. Антрапалягічна адносяцца да касьпійскага тыпу.