Азу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Азу

Азу — традыцыйная татарская страва з абсмажаных кавалкаў мяса (ялавічыны, бараніны або маладой каніны), тушаных з памідорамі (або таматным соўсам), цыбуляй, бульбай (часам з дадаткам салёных агуркоў) у вострым соўсе. Азу з бараніны можна тушыць з морквай, парэзанай тонкімі колцамі. У савецкія часы шырока распаўсюдзілася сярод іншых народаў былога СССР праз грамадзкае харчаваньне.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»