Абазначэньне выбітнае мясьціны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымбаль «⌘» на дарожным знаку ў Швэцыі (№ 1.9.2.30)
Сымбаль «⌘» на старой фінскай манэце

Сымбаль «⌘», знак «Выбітная мясьціна», крыж Сьвятога Яна — старажытны сымбаль. Цяпер ужываецца для пазначэньня турыстычных аб’ектаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сымбаль сустракаецца на некалькіх аб’ектах Паўночнай Эўропы. Ён яскрава вылучаецца на малюнкавым камені з Габлінгбу, Готлянд, Швэцыя, створаным між 400—600 да н.э[1].

Ён таксама падобны да традыцыйнае геральдычнае эмблемы, званай Бовэнаўскім вузлом[2].

Сыр зь цьвільлю ў Фінскім нацыянальным музэі

У Фінляндыі сымбаль малявалі або выразалі на хатах, хлявах і прадметах штодзённага ўжытку (напрыклад, посудзе) для абароны іх і іхніх гаспадароў ад злых духаў і няшчасьцяў. Найстарэйшай знаходкай з такой выявай ёсьць пара драўляных лыжаў дахрысьціянскіх часоў[3].

Сучаснае выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цяперашні час сымбаль ужываецца ў Беларусі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Ісьляндыі, Летуве, Нарвэгіі і Швэцыі як паказальнік культурнае мясьціны. Паводле стандартаў Юнікоду ён называецца «Знак выбітнае мясьціны» і запісваецца як U+2318: .

Сымбаль атрымаў міжнародную вядомасьць праз выкарыстаньне на клявіятурах кампутараў Apple Inc. у якасьці клявішы «command» ды займеў мноства мянушак: «канюшынавы лісток», «пляма», «матылёк», «закавыка», «біні», «каляровая капуста», «прапэлер», «сурвэтачка», «шчанячы сьлед» і іншыя.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The picture stone may be viewed online here
  2. ^ James Parker. Cord // A Glossary of Terms Used in Heraldry. — Oxford: 1894.
  3. ^ Ilmar Talve: Suomen kansankulttuuri (1990)