Ааліт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ааліты на паверхні вапняка; маштаб 2 мм

Ааліт (па-грэцку: «яйка» + lithos — «камень») — акруглыя, шара- альбо эліпсападобныя ўтварэньні з вуглякіслае вапны, аксыдаў і сылікатаў жалеза, марганцу ды інш., якія маюць канцэнтрычна-слаістую, зрэдку радыяльна-прамяністую будову. Памеры ад 0,05 да 25 мм. Утвараюцца пры асадканамнажэньні ў цёплых крыніцах, азёрнай і марской вадзе ў выніку калёідна-хімічных і біяхімічных працэсаў. Ядром ааліту бываюць дробныя часткі ракавін, пясчынкі ды інш.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аалітсховішча мультымэдыйных матэрыялаў