Ісфаган (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ісфаган
пэрс. اصفهان
Ісфаган
Краіна: Іран
Астан: Ісфаган
Мэр: Мартэза Сакеян Нэджад
Плошча: 280 км²
Вышыня: 1590 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 1 908 968 чал.
шчыльнасьць: 6817,74 чал./км²
Часавы пас: UTC+3:30
Тэлефонны код: 031, 0913
Паштовы індэкс: 811
Геаграфічныя каардынаты: 32°39′9″ пн. ш. 51°40′29″ у. д. / 32.6525° пн. ш. 51.67472° у. д. / 32.6525; 51.67472Каардынаты: 32°39′9″ пн. ш. 51°40′29″ у. д. / 32.6525° пн. ш. 51.67472° у. д. / 32.6525; 51.67472
Ісфаган на мапе Ірану
Ісфаган
Ісфаган
Ісфаган
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://isfahan.ir/

Ісфаган (па-пэрсыдзку: اصفهان‎‎, трансьл. Esfāhān) — горад у Іране, цэнтар астану Ісфаган. Разьмешчаны за 340 км на поўдзень ад Тэгерану. Насельніцтва складае 1 908 609 чалавек (трэці паводле колькасьці насельніцтва горад Ірану пасьля Тэгерану ды Мэшгеду). Паводле перапісу 2011 году, насельніцтва аглямэрацыі Ісфагану складала 3 793 101 чалавек (трэці паводле колькасьці насельніцтва раён Ірану пасьля Тэгерану ды Мэшгеду). У мэтрапалітэнскі раён уваходзяць гарады Зарын-Шагр, Фуладшагр, Наджафабад, Хамэйні-Шагр. Адзін з найбольшых гарадоў у сьвеце.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ён квітнеў ад 1050 да 1722 году, асабліва ў 16 стагодзьдзі падчас кіраваньня дынастыі Сэфэвідаў, калі ён стаў сталіцай Пэрсіі ў другі раз у гісторыі. Нават сёньня горад захаваў большасьць сваёй былой славы. Ён вядомы сваёй ісламскай архітэктурай, з мноствам прыгожых бульвараў, крытых мастоў, палацаў, мячэтаў ды мінарэтаў. З гэтай нагоды зьявілася пэрсыдзкая прымаўка «Esfahān nesf-e jahān ast» (Палова сьвету — гэта Ісфаган).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ісфаган (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў