Іван Балыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Балыка
Род дзейнасьці беларускі савецкі вайсковы дзяяч, генэрал-маёр
Дата нараджэньня сакавік 1937
Месца нараджэньня Малыя Бортнікі, Бабруйскі раён
Дата сьмерці 18 траўня 1995
Занятак вайсковец
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Іван Зьмітравіч Балыка (сакавік 1937, Малыя Бортнікі, Бабруйскі раён — 18 траўня 1995) — беларускі савецкі вайсковы дзяяч, генэрал-маёр.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў прафэсійна-тэхнічную вучэльню мэханізатараў шырокага профілю ў Бабруйску, пасьля засвойваў цалінныя зямлі. Пайшоў на вайсковую службу. Скончыў ваенную вучэльню і акадэміі бранятанкавых войскаў і Генэральнага штабу Ўзброеных сіл СССР. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе, групе савецкіх войскаў у Нямеччыне, у Забайкальлі. Восем гадоў быў ваенным і галоўным ваенным саветнікам за мяжой. Апошнія гады жыцьця пражываў у в. Малыя Бортнікі.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэн «За службу Радзіме» 3-й ступені, узнагароды Сацыялістычнай Рэспублікі Віетнам і Емэнскай Арабскай Рэспублікі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]