Welt

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Welt»
Краіна Нямеччына
Зона вяшчаньня Аўстрыя, Нямеччына, Швайцарыя
Створаны 24 студзеня 2000 (24 гады таму)
Заснавальнік ProSieben(en) (Унтэрфёрынг, Мюнхэнская акруга, зямля Баварыя)
Уладальнік «Аксэль Шпрынгер»(de) (Бэрлін)
Афіцыйны сайт weltN24

«Welt» — прыватны кругласодневы тэлеканал Нямеччыны, заснаваны ў студзені 2000 году ў г. Унтэрфёрынг (зямля Баварыя). У ліпені 2001 г. сядзібу перанесьлі ў Бэрлін. Падае пераважна гаспадарчыя і спажывецкія навіны. У 2010 г. тэлеканал прадалі прыватным укладнікам на чале з журналістам Стэфанам Аўстам(de), які ў 1994—2008 гг. быў галоўным рэдактарам гамбурскага тыднёвіка Der Spiegel (даслоўна па-беларуску: Люстэрка). У 2013 г. бэрлінскае выдавецтва «Аксэль Шпрынгер» выкупіла тэлеканал.

Перадачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Біржа апоўдні (панядзелак-пятніца, 12:45; вядоўца Дытмар Дэфнэр(de))
  • Біржа ўвечары (панядзелак-пятніца, 18:15; вядоўца Дытмар Дэфнэр)
  • Драйв (аўторак, 18:25)
  • Касіні (панядзелак-пятніца, 15:30 і 18:25)
  • Навука няўдачаў (пятніца, 20:05; вядоўца Ёхэн Шроп(de))
  • Студыя (чацьвер, 17:15; вядоўца Міхэль Фрыдман(de))
  • Сьвет цудаў(de) (штодзень, 19:10)

Спадарожнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Астра»(en): арбітальнае разьмяшчэньне — 19,2° усходняй даўгаты, частасьць — 12,544 мэгагэрц, палярызацыя хваляў — паземная (гарызантальная), знакавая хуткасьць(en) — 22 мэгазнакі/сэк., папераджальнае выпраўленьне памылак(en) — 5/6[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Частыя пытаньні (ням.) // Тэлеканал «Н24», 2015 г. Праверана 2 чэрвеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]