OpenOffice.org

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
OpenOffice.org
OpenOffice.org 2.0 у KDE пад Linux, нямецкая вэрсія
Распрацоўка Sun Microsystems
Апошняя вэрсія 3.3.0 (25 студзеня 2011 г.; 13 гадоў таму[1])
АС Linux, Windows, Mac OS X, Solaris, іншыя
Тып Офіснае праграмнае забесьпячэньне
Ліцэнзія LGPL 3.0
Афіцыйная старонка www.openoffice.org

OpenOffice.org — найпапулярнейшы пакет офісных праграмаў з адчыненым кодам[2] для рэдагаваньня тэкстаў (Writer), электронных табліцаў (Calc), прэзэнтацыяў (Impress), вэктарных малюнкаў (Draw), а таксама кіраваньня базамі дадзеных (Base). Паводле сваёй функцыянальнасьці ООо параўнальны зь іншымі офіснымі пакетамі, уключна з Microsoft Office. ООо карыстаецца ўласным фарматам файлаў ODF, але можа імпартаваць і экспартаваць файлы фарматаў іншых праграмаў, у тым ліку з Microsoft Office, DocBook, Aportis.doc (Palm OS), Pocket Word, PDF, LAΤΕΧ і Macromedia Flash. Уласны фармат файлаў ООо заснаваны на XML, а тэкст захоўваюцца ў кадоўцы Unicode, што спрашчае працу з тэкстамі ў розных мовах / абэцэдах.

Продкам OpenOffice.org зьяўляецца пакет StarOffice кампаніі Sun Microsystems, і сёньня абодва пакеты разьвіваюцца паралельна, але калі SO — камэрцыйны прадукт, то ООо распаўсюджваецца свабодна, зьяўляецца бясплатным, і ягоны зыходны код адкрыты. Праз гэта некаторыя кампанэнты ООо адрозьніваюцца ад SO, у прыватнасьці праверка правапісу.

OpenOffice.org уваходзіць у камплекты пастаўкі большасьці дыстрыбутываў АС Linux.

Сёньня ООо рэалізаваны на наступных плятформах:

Windows 95 падтрымліваецца толькі вэрсіяй OpenOffice.org 1.0.3.

Распрацоўваюцца таксама рэалізацыі пад іншыя плятформы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ OOpenOffice.org 3.3.0 — Release Notes (анг.)
  2. ^ OpenOffice.org 3.0 — новая версія офіса з адчыненым кодам// Беларускія навіны ІТ. 13 кастрычніка 2008

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]