Conqueror

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
FV 214 Conqueror
«Канкерар» у Бовінгтанскім танкавым музэі
Тып танка: цяжкі танк
Краіна-вытворца: Вялікабрытанія
Павозка (экіпаж), чал.: 4
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: 1955—1966
Гісторыя вытворчасьці:
Час стварэньня: 1944
Вытворца: Royal Ordnance Factory, Дэлм’юэр
Гады вытворчасьці: 1955—
Усяго выраблена: 185
Памеры:
Маса, т: 64 т
Даўжыня, мм: 7,72 м
Даўжыня з гарматай, мм: 12 м
Шырыня, м: 4 м
Вышыня, м: 3,18 м
Браня:
Лоб корпусу, мм: 180 мм
Лоб вежы, мм: 250 мм
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: L1 120 мм
Тып гарматы: наразная
Кулямёт: 2×7,62 мм
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка: Rolls-Royce Meteor M120
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 810 к. с. (604 кВт)
Удзельная магутнасьць, к.с./т: 12 к. с./т
Хуткасьць па шашы, км/г: 35 км/г
Запас ходу, км: 161 км
Тып падвескі: падвеска Горстмана
Выявы ў Вікісховішчы

FV 214 Conqueror (па-беларуску: ФВ 214 Канке́рар) — брытанскі цяжкі паваенны танк. Быў распрацаваны ў процівагу савецкаму цяжкаму танку ІС-3; сваёй 120-мм гарматай[1] пераўзыходзіў 20-фунтавую (83,4 мм) зброю папярэдніка, «Цэнтурыёна». Задачай «Канкерара» было забесьпячэньне супрацьтанкавага прыкрыцьця для «Цэнтурыёну». Выкарыстоўваліся «Канкерары» ў войсках, раскватараваных у Заходняй Нямеччыне; у арміі Вялікабрытаніі «Канкерары» і «Цэнтурыёны» былі замененыя на «Чыфтэйны».

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шасі для «Канкерара» было ўзятае ў танку падтрымкі пяхоты A45, праектаваньне якога пачалося ў 1944 року неўзабаве пасьля сканчэньня A 41 Centurion. Пасьля вайны праект быў скарэктаваны ў бок «унівэрсальнага танку» з сэрыі FV 200. Плянавалася, што 200-я сэрыя мецьме адзіны корпус для ўсіх відаў бранятэхнікі (самаходнай артылерыі, бронетранспартэру, трох відаў танкаў і інш.). Адным з танкам меў быць цяжкі 55-тонны FV 201 з 83,4 мм гарматай.

У 1949 року было вырашана замяніць гармату да 120 мм. Гэта замарудзіла працу над праектам, і ў 1952 на аснове спалучэньня корпусу FV 201 з 17-фунтавай вежай Centurion Mk 2 паўстаў цяжкі танк FV 221 Caernarvon Mark I[2][3]. Яшчэ 21 танк, названы Caernarvon Mk II, быў збудаваны з 20-футавай гарматай Mk III. Плянавалася, што «асноўным баявым танкам» сэрыі стане FV 221, аднак пасьля посьпеху A41 Centurion патрэба ў такой тэхніцы адпала, і Caernarvon далей за выпрабаваньні не пайшоў. У 1955 сышоў з канвэеру першы Conqueror. Былі сабраныя 20 танкаў Mark 1 і 165 Mark 2, у тым ліку пераробленыя з Caernarvon Mk II. Вытворчасьць скончылася ў 1959 року[1]. Пасьля абсталяваньня «Цэнтурыёну» 105-мм гарматай L7 і яны страцілі сваё тактычнае прымяненьне.

Новая гармата большага калібру была амэрыканскае распрацоўкі, такая ж, што на іхнім цяжкім танку М103[4]; пазьней яна будзе выкарыстоўвацца і ў танках Chieftain.

Браня для свайго часу была вельмі вялікая, асабліва лабавая: (178 мм) у гарызантальнай праекцыі[1]. Зь іншага боку, вялікі памер корпусу, патрэбны дзеля трыманьня агромністай вежы зь вялікай гарматай, зрабіў танк вельмі цяжкім, таму ён быў непаваротлівы і ненадзейны. Аднак, як і танк ваеннага часу «Чэрчыль», «Канкерар» меў выдатную прахаджальнасьць на мясцовасьці, ня горшую за лягчэйшы «Цэнтурыён»[5].

Асаблівасьцю танку быў паваротны камандзірскі купал, перадавы для свайго часу. Камандзір мог павярнуць свой купал незалежна ад вежы, вымяраць адлегласьць з дапамогай стэрэаскапічнага дальнамера(en) і накіраваць стралка ў кірунку, пазначаным мэханічным спосабам. Тэарэтычна ў час прыцэльваньня стралка камандзір мог шукаць новую цэль.

Варыянты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Варыянты «Канкерару» і праекты, якія прывялі да ягонай распрацоўкі:

  • FV 214 Канкерар
    • Mk I (меў тры пэрыскопы для кіроўцы)
    • Mk II (меў лепшае злучэньне пярэдніх бронелістоў, адзін пэрыском для кіроўцы і палепшаную выхлапную сыстэму)
    • Mk II/I/H — перабудаваныя «Канавэны»
  • FV 215b
Канструктарскія праекты на шасі «Канкерару» зь вежай абмежаванай паваротлівасьці і 183-мм гарматай. Выраблены драўляны макет[6]
  • FV 221 «Канавэн»
    • Mk I — прататып
    • Mk II — экспэрымэнтальная сэрыя, 21 выпушчаны
  • Браняваная эвакуацыйная машына FV 222 «Канкерар» (ARV)
    • Mk I — 8 выпушчаныя
    • Mk II[7] — 20 выпушчаныя. Маса: 57 тонаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Ford, World’s Great Tanks, p. 119
  2. ^ Huge Tank Developed by British May Be Most Powerful Ever. Popular Mechanics, April 1954, p. 132.
  3. ^ Evans, McWilliams, Whitworth, Birch. The Rolls Royce Meteor. — Rolls-Royce Heritage Trust, 2004. — С. 112. — ISBN 1-872922-24-4
  4. ^ Dunstan, Centurion. p. 10
  5. ^ Griffin, Conqueror, p. 50
  6. ^ AFV Profile No. 38
  7. ^ Baxter, Breakdown, p. 77

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  •  Baxter, Brian S. Breakdown: A History of Recovery Vehicles in the British Army. — HMSO, 1989. — ISBN 0-11-290456-4
  •  Dunstan, Simon Centurion Universal Tank 1943-2003. — Osprey Publishing (UK), 2003. — ISBN 978-1-84176-387-3
  •  Ford, Roger The World's Great Tanks from 1916 to the present day. — Brown Packaging Books, 1997. — ISBN 1-897884-29-X
  •  Griffin, Rob Conqueror. — Crowood Press, 1999. — ISBN 1-86126-251-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]