Brfxxccxxmnpcccclllmmnprxvclmnckssqlbb11116

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Brfxxccxxmnpcccclllmmnprxvclmnckssqlbb11116 (вымаўляецца: А́льбін) — імя, якое спрабаваў даць швэдзкі прадпрымальнік Лясэ Дыдынг свайму сыну ў траўні 1996.

Бацькі Дыдынга малодшага (нарадзіўся ў 1991) плянавалі наогул ніколі не даваць яму імя — як пратэст супраць жорсткага заканадаўства пра імёны для дзяцей, якое дзейнічае ў Швэцыі. Згодна з законам, імя можна выбіраць спаміж прыблізна 1000 зарэгістраваных, а калі ніводнае зь іх не падабаецца, бацькі маюць права прасіць дазволу на новае імя ў судзе.

Калі дзіцёнку споўнілася 5 гадоў і бацькі так і не далі яму імя, акружны суд у Гальмстадзе (Halmstad, поўдзень Швэцыі) прызначыў ім штраф у памеры 5 тысяч крон (прыблізна 550 эўра). У адказ на гэта бацькі папрасілі дазволу на імя з 43 літар і лічбаў, сьцьвярджаючы, што гэта "зьмястоўнае, экспрэсіянісцкае ўтварэньне, якое мы разглядаем як твор мастацтва" (en: a pregnant, expressionistic development that we see as an artistic creation). На думку бацькоў, да імя трэба падыходзіць з пункту гледжаньня патафізыкі. Суд адмовіў у рэгістрацыі гэтага імя і пацьвердзіў штраф. Тады бацькі паспрабавалі зьмяніць імя на A. Але суд ізноў адмовіў у рэгістрацыі, матывуючы гэта тым, што імя ня можа складацца толькі з адной літары.