Яраслаў Гашак: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: is:Jaroslav Hašek
д r2.7.1) (робат дадаў: zh:雅洛斯拉夫·哈謝克
Радок 76: Радок 76:
[[tr:Jaroslav Hašek]]
[[tr:Jaroslav Hašek]]
[[uk:Ярослав Гашек]]
[[uk:Ярослав Гашек]]
[[zh:雅洛斯拉夫·哈謝克]]

Вэрсія ад 00:57, 13 траўня 2011

Яраслаў Гашак (па-чэску: Jaroslav Hašek; 30 красавіка 1883, Прага — 3 студзеня 1923, Ліпніцы) — чэскі пісьменьнік-сатырык.

Біяграфія

Сын настаўніка. Адукацыю атрымаў у камэрцыйнай акадэміі. Літаратурную дзейнасьць пачаў з 18 год у газэтах і гумарыстычных часопісах кароткімі апавяданьнямі чэхаўскага тыпу, якія ён называў «гумарэскамі». Ужо ў гэтых апавяданьнях высьмейваюцца рэлігійныя забабоны, сямейны побыт дробнага буржуа, парлямэнт і іншыя зьявы ў тагачасным чэхаславацкім грамадстве.

Мабілізацыя перапыніла літаратурную дзейнасьць Яраслава Гашака. У час Першай Сусьветнай вайны яго накіравалі на фронт. Праз некаторы час Гашак трапляе ў Расею як палонны. Тут ён удзельнічае ў Кастрычніцкай рэвалюцыі, уступае ў камуністычную партыю і працуе ва Ўфе падчас грамадзянскай вайны. Па сканцэньні вайны вяртаецца ў Прагу і з гэтага часу займаецца выключна літаратурай.

Гашакаў помнік у Празе

Раман пра бравага салдата Швэйка

Помнік браваму салдату Швэйку ў Гуменным, Славаччына

Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі пэрыяд ягонай творчасьці. Ад дробных побытавых апавяданьняў Гашак перайшоў да эпапэі. Яго «Прыгоды бравага салдата Швейка ў часе сусветнай вайны» (Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války,1921-1923) прынесьлі Гашаку сусьветную славу. Раман быў перакладзены на мноства моваў. Твор Гашака, напісаны сакавітай мовай, з прымесьсю салдацкага жаргону і праскага арго, пабудаваны на чаргаваньні падзеяў у салдацкім жыцьці галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленьнямі — успамінамі Швэйка, анэгдотамі, прыкладамі зь ягонага жыцьцёвага досьведу. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай сьмешнай кніжкай у сьвеце.

Заўчасная смерць на сухоты у 1923 годзе пакінула раман Швейка няскончаным. Зь імем Гашака злучана мноства легендаў. Піварня, дзе любіў бавіць час пісьменьнік — самае прыцягальнае месца для турыстаў, якія прыязджаюць у Прагу. Яраслаў Гашак — самы вядомы чэшскі пісьменьнік мінулага стагодзьдзя.

«Першае беларускае выданьне „Швэйка“ адбылося ў 1931-32 гадох. Перакладчыкi — Зарэцкi, Лужанiн, Крапiва. Мовы арыгiналу — нямецкая, расейская й чэская. Бiблiяграфiчны статус кнiгi — рарытэт. Культурны i грамадзкi — амаль нiякi, бо беларусы дагэтуль ўпрысёрб зачытваюцца расейскiм варыянтам рамана» — зазначае Наша Ніва.

Сучасным перакладчыкам «Швэйка» зьяўляецца Аляксандар Мажэйка.

Бібліяграфія

Яраслаў Гашак. Прыгоды бравага салдата Швэйка. Пераклад А.Мажэйкi. — Менск: Ураджай, 1998. 5000. (Сэрыя «Школьная бiблiятэка»)

Вонкавыя спасылкі

Яраслаў Гашаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў