Інтэрнэт: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат зьмяніў: cu:Мєждоусѣтиѥ
д r2.7.1) (робат зьмяніў: jv:Internèt
Радок 96: Радок 96:
[[it:Internet]]
[[it:Internet]]
[[he:אינטרנט]]
[[he:אינטרנט]]
[[jv:Internet]]
[[jv:Internèt]]
[[kn:ಅಂತರ್ಜಾಲ]]
[[kn:ಅಂತರ್ಜಾಲ]]
[[ka:ინტერნეტი]]
[[ka:ინტერნეტი]]

Вэрсія ад 14:41, 12 траўня 2011

Прыкладная выява інфармацыі ў Сусьветным павуціньні

Інтэрнэ́т (Internet) — глябальная інфармацыйная сыстэма, часткі якой лягічна ўзаемазьвязаныя адно з адным пры дапамозе адзінай адраснай прасторы, заснаванай на выкарыстаньні пратаколу IP і маршрутызацыі пакетаў дадзеных. Інтэрнэт складаецца з мноства ўзаемна зьвязаных кампутарных сетак і забясьпечвае аддалены доступ да кампутараў, электроннай пошты, дошак аб'яваў, базаў зьвестак, дыскусійных груп і г.д. Інтэрнэт утварае сусьветны інфармацыйны асяродак і зьяўляецца фізычнай асновай для Сусьветнага павуціньня.

Пры ўжываньні слова «Інтэрнэт» у гутарковай мове часьцей за ўсё маецца на ўвазе Сусьветнае павуціньне і даступная ў ім інфармацыя, а не сама фізычная сетка.

Этымалёгія і ўжываньне слова

Слова паходзіць ад ангельскага выразу INTERconnected NETworks (узаемазьвязаныя сеткі). Па-беларуску слова "Інтэрнэт" звычайна пішуць зь вялікай літары, але існуе тэндэнцыя пісаць гэтае слова з малой літарай "інтэрнэт" (што раюць таксама некаторыя мовазнаўцы). Беларускі сынонім слова «інтэрнэт» — «сеціва».

Гісторыя інтэрнэту

Пачаткам інтэрнэту лічыцца стварэньне сеткі Міністэрства абароны ЗША Arpanet у 1969 годзе.

Футуралёгія інтэрнэту

Футуралё́гія інтэрнэ́ту — вобласьць навуковых ведаў, якая вызначае перспэктывы разьвіцьця сецевай інфармацыйнай прасторы.

Сэрвэр інтэрнэту

Сэ́рвэр інтэрнэ́ту — кампутар, падлучаны да сеціва, альбо працуючая на ім праграма, якае дае праграмам-кліентам доступ да разнастайных рэсурсаў.

Кожны сэрвэр, падлучаны да інтэрнэту, мае два адрасы: лічбавы IP-адрас і сымбальны дамэнны адрас.

Асноўнымі тыпамі сэрвэраў зьяўляюцца:

  • WWW-сэрвэры, створаныя дзеля прадастаўленьня вэб-старонкі, узаемазвязаннай мультымэдыйнай інфармацыі, зьместу баз зьвестак і г.д.;
  • сэрвэры электроннай пошты й канфэрэнцыяў;
  • сэрвэры FTP, створанныя дзеля абмену файламі;
  • сэрвэры зносінаў у рэальным часе (чаты, IM);
  • сэрвэры, што забясьпечваюць працу інтэрнэт-тэлефаніі;
  • сыстэмы трансьляцыі радыё і відэа праз інтэрнэт.

Вонкавыя спасылкі

Інтэрнэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў