Танзанія: розьніца паміж вэрсіямі
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: nap:Tanzania |
д робат зьмяніў: nah:Tanzania (nci) |
||
Радок 305: | Радок 305: | ||
[[az:Tanzaniya]] |
[[az:Tanzaniya]] |
||
[[bm:Tanzania]] |
[[bm:Tanzania]] |
||
⚫ | |||
[[bn:তানজানিয়া]] |
[[bn:তানজানিয়া]] |
||
⚫ | |||
[[zh-min-nan:Tanzania]] |
[[zh-min-nan:Tanzania]] |
||
[[be:Танзанія]] |
[[be:Танзанія]] |
||
Радок 392: | Радок 392: | ||
[[ms:Tanzania]] |
[[ms:Tanzania]] |
||
[[mn:Танзани]] |
[[mn:Танзани]] |
||
[[nah:Tanzania]] |
[[nah:Tanzania (nci)]] |
||
[[nl:Tanzania]] |
[[nl:Tanzania]] |
||
[[ja:タンザニア]] |
[[ja:タンザニア]] |
||
Радок 413: | Радок 413: | ||
[[rm:Tansania]] |
[[rm:Tansania]] |
||
[[qu:Tansanya]] |
[[qu:Tansanya]] |
||
⚫ | |||
[[rue:Танзанія]] |
[[rue:Танзанія]] |
||
⚫ | |||
[[sah:Танзания]] |
[[sah:Танзания]] |
||
[[se:Tanzánia]] |
[[se:Tanzánia]] |
Вэрсія ад 21:29, 4 траўня 2011
Танзанія Jamhuri ya Muungano wa Tanzania United Republic of Tanzania | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Uhuru na Umoja» («Воля і адзінства») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Mungu ibariki Afrika» | |||||
Афіцыйная мова | Суахілі, ангельская | ||||
Сталіца | Дадома | ||||
Найбуйнейшы горад | Дар-эс-Салам | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Джакая Кіквэтэ Мізэнга Пінда | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
31-е месца ў сьвеце 945 203 км² 6,2 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
32-е месца ў сьвеце 43 739 000 46,3/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
99 месца ў сьвеце $53,79 млрд $1353 | ||||
Валюта | Танзанійскі шылінг (TZS) | ||||
Часавы пас | EAT (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
9 сьнежня 1961 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .tz | ||||
Тэлефонны код | +255 | ||||
Танзанія, Аб’яднаная Рэспубліка Танзанія (на суахілі: Jamhuri ya Muungano wa Tanzania, па-ангельску: United Republic of Tanzania) — краіна ва Ўсходняй Афрыцы, узьнікла ў выніку злучэньня дзьвюх былых калёніяў: нямецкай (пасьля Першай сусьветнай вайны брытанскай) Танганьікі і брытанскага Занзыбару, што сымбалізуе назва краіны ўтвораная з пачаткаў назваў абодвух рэгіёнаў. У наш час гэтыя рэгіёны Танзаніі існуюць як фэдэрацыйныя рэспублікі.
Краіна мае выхад да Індыйскага акіяна. На поўначы мяжуе з Кеніяй і Угандай, на захадзе з Руандай, Бурундзі і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга.
У Танзаніі дзьве сталіцы: адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца гістарычная сталіца Дар-эс-Салам, а заканадаўчай — Дадома, куды ўрад пераехаў у 1970-х гадах.
Гісторыя
Першапачаткова тэрыторыю сучаснай Танзаніі насялялі народы, роднасныя бушмэнам і гатэнтотам, якія займаліся паляваньнем і збіральніцтвам. Затым у 1-м тысячагодзьдзі да н. э. з Эфіопскага нагор'я прыйшлі кушыцкія плямёны. Да пачатку н. э. прыйшлі плямёны банту.
Прыкладна ў сярэдзіне 1-а тысячагодзьдзя н. э. на ўзьбярэжжы сучаснай Танзаніі зьявіліся пэрсыдзкія гандляры, а затым — арабскія. Менавіта тады склалася новая этнічная супольнасьць — суахілі. Яе склалі мясцовыя прыбярэжныя плямёны і прышэльцы з Ірана, Аравіі, а таксама зь Індыі.
Краіна ўзнікла ў 1964 годзе ў выніку злучэньня Танганьікі (незалежнай з 1961 году) і Занзыбару (незалежнага з 1963 году), як Аб’яднаная Рэспубліка Танганьікі і Занзыбару, а з кастрычніка 1964 году як Аб’яднаная Рэспубліка Танзаніі, удзельнік ААН. Першым прэзыдэнтам Танзаніі стаў прэзыдэнт Танганьікі Дж. Ньерэрэ, адзным з двух віцэ-прэзыдэнтаў — прэзыдэнт Занзыбару, А. Карумэ (пасьля яго забойства ў 1972 годзе — А. Джумбэ). Першая канстытуцыя краіны была абвешчаная ў 1965 годзе. У тым жа годзе забаронена дзейнасьць апазыцыі, а з прыняцьця новай канстытуцыі 1977 году адзінай партыяй краіны стала Рэвалюцыйная партыя (ССМ).
У 1992 годзе дзейнасьць апазыцыі была дазволеная, але да нашых дзён ССМ кантралюе краіну 7 жніўня 1998 году ў Дар-эс-Салам адбыўся тэратыстычны замах на пасольства ЗША.
Палітыка
Танзанія зьяўляецца ўдзельніцай Брытанскай садружнасьці нацыяў. У агульных выбарах выбіраецца прэзыдэнт і ўдзельнікі Народнага сходу (Bunge) на пяцігадовы тэрмін. Прэзыдэнт назначае прэм’ер-міністра і ўдзельнікаў Кабінета міністраў з парлямэнтарыяў. З 274 месцаў парлямэнту, 37 зарэзэрвананы для жанчынаў і 5 для ўдзельнікаў Палаты Прадстаўнікоў Занзыбару. У выбарах 2005 году перавагу ў парлямэнце атрымала партыя Чама Ча Мапіндузі (Рэвалюцыйная партыя).
Адміністрацыйны падзел
Танзанія дзеліцца на 26 рэгіёнаў:
Рэгіён | Рэгіён (анг.) | Центар | Плошча, км² | Насельніцтва (2002), тыс. чал. |
---|---|---|---|---|
Аруша | Arusha | Аруша | 36 486 | 1292,973 |
Дар-эс-Салам | Dar es Salaam | Дар-эс-Салам | 1393 | 2497,940 |
Дадома | Dodoma | Дадома | 41 311 | 1698,996 |
Заходні Занзыбар | Zanzibar Urban/West | Занзыбар | 230 | 391,002 |
Паўночны Занзыбар | Zanzibar North | Мкакатоні | 470 | 136,953 |
Цэнтральны Занзыбар/Паўднёвы | Zanzibar Central/South | Каані | 854 | 94,504 |
Ірынга | Iringa | Ірынга | 56 864 | 1495,333 |
Кагера | Kagera | Букоба | 28 388 | 2033,888 |
Кігома | Kigoma | Кігома | 37 037 | 1679,109 |
Кіліманджара | Kilimanjaro | Мошы | 13 309 | 1381,149 |
Ліндзі | Lindi | Ліндзі | 66 046 | 791,306 |
Маньяра | Manyara | Бабаці | 45 820 | 1040,461 |
Мара | Mara | Мусома | 19 566 | 1368,602 |
Мбэя | Mbeya | Мбэя | 60 350 | 2070,046 |
Мванза | Mwanza | Мванза | 19 592 | 2942,148 |
Марагора | Morogoro | Марагора | 70 799 | 1759,809 |
Мтвара | Mtwara | Мтвара | 16 707 | 1128,523 |
Пэмба Паўночная | Pemba North | Ветэ | 574 | 186,013 |
Пэмба Паўднёвая | Pemba South | Мкоані | 332 | 176,153 |
Пвані | Pwani | Кібаха | 32 407 | 889,154 |
Рувума | Ruvuma | Сангеа | 63 498 | 1117,166 |
Руква | Rukwa | Сумбаванга | 68 635 | 1141,743 |
Сінгіда | Singida | Сінгіда | 49 341 | 1090,758 |
Табора | Tabora | Табора | 76 151 | 1717,908 |
Танга | Tanga | Танга | 26 808 | 1642,015 |
Шыньянга | Shinyanga | Шыньянга | 50 781 | 2805,580 |
Геаграфія
Большую частку паверхні Твнзаніі займае пласкагор’е Уніамвэзі (вышыня 900—1500 м), перарэзанае тэктанічнымі разломамі, якія належаць да сыстэмы Вялікіх Афрыканскіх Разломаў. Цэнтральная частка краіны перарэзана з поўдня на поўнач Вялікім Усходнім Разломам, уздоўж заходняй мяжы цягнецца Вялікі Заходні Разлом. Паміж разломамі шзвышаюцца горныя масывы, вульканы: Кіліманджара і Мэру.
У паўночна-заходняй частцы краіны, на мяжы Танзаніі, Кеніі і Ўганды, знаходзіцца возера Вікторыя, самае вялікае возера Афрыкі. Уздоўж заходняй мяжы з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга знаходзіцца возера Танганьіка. Абодва возеры далучаюць да Вялікіх Афрыканскіх Азёраў. Самая вялікая рака Танзаніі — гэта Рудзі.
На поўначы знаходзіцца Нацыянальны парк Сэрэнгеці.
Працягласьць межаў Танзаніі складае 3402 км, зь іх з Бурундзі — 451 км, Кеніяй — 769 км, Мазамбікам — 756 км, Руандай — 217 км, Угандай — 396 км, Замбіяй — 338 км, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга — 473 км.
Працягласьць узьбярэжжа Індыйскага акіяна — 1424 км.
Эканоміка
Танзанія — адна з самых бедных краінаў сьвету. У 1990 годзе СУП на аднаго жыхара складаў 110 даляраў. Сельская гаспадарка зьяўляецца асновай эканомікі краіны, прыносячы амаль палову СУП, 85% экспарту і 90% працаўладкаваньня. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: кава, гарбата, бавоўна, гвазьдзіка.
Сярод натуральных багацьцяў краіны можна вылучыць: дыямэнты (70 тыс. каратаў), рубіны і сапфіры, золата, гіпс, фасфаты, жалезная руда, каменны вугаль. Акрамя гэтага існуюць радовішчы ўрану, медзі, тытана, ванадыя і прыроднага газу.
Вялікі прыбытак краіне прыносіць турызм у Нацыянальны парк Сэрэнгеці, куды прыяжджаюць каля 90 000 турыстаў штогод.
Зьнешні гандаль
Экспарт у 2009 годзе — 3млдр. дал. — золата, кава, арэхі кеш'ю, бавоўна
Асноўныя пакупацелі — Індыя 8,5 %, Кітай 7,6 %, Японія 7,1 %, Нідэрлянды 6,2 %, ААЭ 5,7 %, Нямечына 5,2 %.
Імпарт у 2009 годзе — 5,8 млрд. дал. — спажывецкія тавары, машыны і транспартныя сродкі, паліва.
Асноўныя пастаўнікі — Індыя 14 %, Кітай 13,7 %, ПАР 7,8 %, Кенія 6,9 %, ААЭ 4,7 %, Японія 4,3 %.
Уваходзіць у міжнародную арганізацыю краінаў Афрыкі, Карыбскага басэйну і Ціхаакеанскага рэгіёна
Дэмаграфія
Насельніцтва
Каолькасьць насельніцтва — 41,9 млн (ацэнка на ліпень 2010).
Гадавы прырост — 2%
Фэртыльнасьць — 4,3, нараджэньняў на жанчыну
Дзіцячая сьмяротнасьць — 68 на 1000 народжаных
Сярэдняя працягласьць жыцьця — 51 год у мужчынаў, 54 года ў жанчынаў
Заражонасьць вірусам імунадэфіцыта — 6,2% (ацэнка на 2007 год)
Гарадзкое насельніцтва — 25% (2008)
Этна-расавы склад — у матэрыковай частцы — 99% нэгры, у асноўным плямёны банту, 1% — азыяты (у асноўным індыйцы), белыя, арабы. На Занзыбары — у асноўным арабы, нэгры і мэтысы араба-нэгрыцянскага паходжаньня.
Мовы - афіцыйныя суахілі і ангельская, на Занзыбары распаўсюджаны арабскі, у матэрыковай частцы — каля 130 мясцовых моваў групы банту.
Пісьменнасьць — 69% (77% мужчынаў, 62% жанчынаў — паводле перапісу 2002 году)
Рэлігіі — у матэрыковай частцы — хрысьціяне 30%, мусульмане 35%, абарыгенныя культы 35%, на Занзыбары — болей за 99— мусульмане
Культура
У Танзаніі ужываецца каля 100 моваў, у асноўным зь сям’і банту. У адукацыі выкарыстоўваецца суахілі, у вышэйшай адукацыі ангельская мова. У краіне ёсьць чатыры ўнівэрсытэты.
Спорт
Вонкавыя спасылкі
Танзанія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў