Мікалай Абрамовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д [r2.6.5] робат дадаў: ru:Николай Абрамович
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 29: Радок 29:
[[Катэгорыя:Дыпляматы Рэчы Паспалітай]]
[[Катэгорыя:Дыпляматы Рэчы Паспалітай]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў]]
[[Катэгорыя:Ваяводы мсьціслаўскія]]
[[Катэгорыя:Ваяводы амсьціслаўскія]]
[[Катэгорыя:Ваяводы троцкія]]
[[Катэгорыя:Ваяводы троцкія]]
[[Катэгорыя:Кашталяны мсьціслаўскія]]
[[Катэгорыя:Кашталяны мсьціслаўскія]]

Вэрсія ад 07:30, 30 красавіка 2011

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абрамовіч.
Герб роду Абрамовічаў

Мікала́й Абрамо́віч (1590-ялюты 1651) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч ВКЛ, дыплямат. З шляхецкага роду Абрамовічаў, сын смаленскага ваяводы Яна Абрамовіча, бацька Самуэля Абрамовіча.

Біяграфія

Вайсковая кар'ера

У 1603, пасьля сьмерці бацькі, аддадзены на выхаваньне на двор біржанскіх Радзівілаў. Магчыма, вывучаў артылерыю й інжынэрыю. У 1-й палове 1620-х ваяваў супраць швэдаў у Курляндыі і Інфлянтах у войску Крыштапа Радзівіла, дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай (пад ягонай камандай служыў Кжыштаф Арцішэўскі). У 1625 вызначыўся пры ўзяцьці перадмесьця Рыгі, у 1626 у бітве пад Гневам, дзе фактычна замяніў няздольнага Януша Тышкевіча. У 1626-1627 ваяваў супраць швэдаў на Памор'і й у Прусіі. У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1632-1634 гадоў са студзеня 1633 камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, ад 1634 старшы над гарматай (ад 1640 называўся генэрал артылерыі ВКЛ), камандэр калёны ў маршы на горад Белы. Камісар пры заключэньні Палянаўскага міру 1634 году.

Палітычная дзейнасьць

Староста старадубскі ў 1636-1647, мядзелскі й курклійскі; неаднаразова абіраўся паслом на соймы й дэпутатам Трыбуналу ВКЛ. Чашнік ВКЛ у 1638-1640, кашталян мсьціслаўскі ў 1640-1643, ваявода мсьціслаўскі 1643-1647 і троцкі ад 1647.

У 1646 прызначаны камісарам на перамовах з Масквой й на даручэньне караля перадаў Расеі Трубчэўскую воласьць, за што трыбунальскім судом прысуджаны да штрафу 60 тысяч злотых і сьмяротнага пакараньня. Справу заспакоілі перадачай ВКЛ ад Польшчы гарадоў Лоеў і Любеч. У 1648 прызначаны камісарам для перамоваў із Швэцыяй.

Адзін з кіраўнікоў кальвіністых ВКЛ. У 1631 падараваў Літоўскаму сыноду двор у Слуцку пад канвікт для вучняў гімназіі. Старшыня правінцыйнага сыноду 1644.

Зямельныя ўладаньні

Апроч бацькавых маёнткаў (Варняны, Дубнікі й Язаў у Віленскім павеце, Сьвіраны, Сураж і Кабыльнік у Ашмянскім) меў Мглін і Дрокаў у Старадубскім павеце, Лебедзева ў Ашмянскім павеце, Холмеч у Рэчыцкім павеце, маёнткі ў Кіеўскім ваяводзтве.

Літаратура

Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»