Белая (горад): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
па-польску
Няма апісаньня зьменаў
Радок 73: Радок 73:


У [[1975]] г. Белая стала сталіцай ваяводзтва, што прывяло да ўзросту колькасьці яе жыхароў у два разы за 20 год. Згодна адміністрацыйнай рэформе [[1999]] года мае статус гарадзкога павету, а таксама зьяўляецца важным цэнтрам цэлага рэгіёну.
У [[1975]] г. Белая стала сталіцай ваяводзтва, што прывяло да ўзросту колькасьці яе жыхароў у два разы за 20 год. Згодна адміністрацыйнай рэформе [[1999]] года мае статус гарадзкога павету, а таксама зьяўляецца важным цэнтрам цэлага рэгіёну.

== Насельніцтва ==
* [[1841]] — 3,5 тыс. чал.
* [[1897]] — 13,1 тыс. чал.
* [[1921]] — 13,0 тыс. чал.
* [[1931]] — 10,7 тыс. чал.
* [[1939]] — 19,3 тыс. чал.
* [[1946]] — 15,0 тыс. чал.
* [[1950]] — 13,3 тыс. чал.
* [[1955]] — 15,7 тыс. чал.
* [[1960]] — 20,1 тыс. чал.
* [[1965]] — 22,6 тыс. чал.
* [[1970]] — 26,5 тыс. чал.
* [[1975]] — 31,8 тыс. чал.
* [[1985]] — 47,0 тыс. чал.
* [[1995]] — 56,5 тыс. чал.
* [[2001]] — 59,3 тыс. чал.
* [[2007]] — 57,8 тыс. чал.
* [[2009]] — 57,9 тыс. чал.

== Архітэктура ==
* [[Царква]] Нараджэньня Божай Маці ([[17 стагодзьдзе|XVII]]-[[18 стагодзьдзе|XVIII]])
* [[Царква]] Сьвятога Міхала Арханёла ([[1789]])
* Могілкі вайсковыя часоў [[Першая сусьветная вайна|1-й сусьветнай вайны]]
* Сядзібна-паркавы комплекс Смульскіх
* [[Касьцёл]] Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Мікалая ([[1783]]-[[1784]])
* Могілкі праваслаўныя. [[Капліца]]
* Могілкі каталіцкія. [[Капліца]]
* [[Царква]] Сьвятога Юр'я ([[18 стагодзьдзе|XVIII]])
* [[Кляштар]] [[Кармэліты|кармэлітаў]] ([[17 стагодзьдзе|XVII]])
* [[Ратуша]] ([[17 стагодзьдзе|XVII]])


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 13:29, 21 красавіка 2011

Белая
Biała Podlaska
Белая
Герб Белай Сьцяг Белай
Першыя згадкі: 1481
Плошча: 49,46 км²
Насельніцтва
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

59 047
1193,83
Тэлефонны код: +48 83
Паштовы індэкс: 21-500
Геаграфічныя каардынаты: 52°02′ пн. ш. 23°07′ у. д. / 52.033° пн. ш. 23.117° у. д. / 52.033; 23.117Каардынаты: 52°02′ пн. ш. 23°07′ у. д. / 52.033° пн. ш. 23.117° у. д. / 52.033; 23.117
Белая на мапе Польшчы
Белая
Белая
Белая
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Белая, Белая Падляска[1][2], Белая Падляская, Бяла Падляска (па-старабеларуску: Белая, па-польску: Biała Podlaska Аўдыё Pl-Biała_Podlaska.ogg , па-ўкраінску: Біла) — горад і гарадзкі павет у паўночнай частцы Люблінскага ваяводзтва, сталіца Белага ваяводзтва ў 19751998 гадах.

Горад ляжыць на Паўднёвым Падляшшы ў даліне ракі Кшны (па-польску: Krzna) — левага прытока Буга, у адлегласьці 36 км ад мяжы з Беларусьсю. Іграе вялікую ролю ў сувязях з усходнімі краінамі з-за блізкага знаходжаньня буйных памежных пераходаў у Тэрэспалю і Карошчыне, а таксама наяўнасьці консульства Беларусі.

Гісторыя

У гістарычных дакумэнтах Белая ўпершыню згадваецца ў 1481 г. Яе першымі ўладальнікамі былі Ільлінічы, а заснавальнікам лічыцца Пётар Янавіч Белы — ваявода троцкі, гетман Вялікага Княства Літоўскага. У гэты час Белая ўваходзіла ў склад Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ. У другой палове XVI ст. горад пераходзіць ва ўладаньне роду Радзівілаў, гэта адбылося ў 1569 годзе, калі памёр апошні прадстаўнік роду Ільлінічаў Юры, які завяшчаў асноўныя свае маёнткі свайму стрыечнаму брату Мікалаю Крыштофу Радзівілу Сіротке. Пад уладай Радзівілаў Белая дасягнула вялікага росквіту. У 1622 г. сын Сіроткі Аляксандар Людвік Радзівіл пабудаваў тут крэпасьць і замак. З фундацыі Крыштафа Цыбаровіча Вільскага (Krzysztofa Ciborowicza Wilskiego) была закладзена ў 1628 г. Бельская Акадэмія, якая ад 1633 г. існавала як філія Кракаўскай Акадэміі.

У 16551660 гг. горад быў значна зруйнаваны швэдамі і казакамі. Аднак дзякуючы наступнаму ўладальніку Міхалу Радзівілу і ягонай жонцы Кацярыне Сабескай (сястра Яна ІІІ Сабескага) Белая хутка аднавілася. У 1670 г. Міхал Радзівіл надаў гораду магдэбурскае права, а таксама гербМіхаіл Арханёл, які стаіць на драконе.

У XVII стагодзьдзі горад шырока вядомы з-за вытворчасьці сукна і фаянсу, пазьней таксама з-за дрэваперапрацоўкі.

У 1720 г. Ганна Кацярына Радзівіл распачала будаўніцтва вежы і ўязной брамы (сёньня гэта найцікавейшыя рэшткі замку), а таксама перабудавала палац у стылі ракако.

Горад і палацавы ансамбль шматразова нішчоны ў XVIIІXIX стст. (між іншым у часе Паўночнай вайны, а таксама падчас ганеньняў на падляскіх вуніятаў). Апошні спадкаемца Дамінік Радзівіл, палкоўнік польскага войска Варшаўскага княства, памёр у Францыі 11 лістапада 1813 года. Палац разабралі як руіны ў 1883 годзе.

У Белай навучаўся знакаміты польскі пісьменьнік і публіцыст Ёзаф Ігнаці Крашэўскі (па-польску: Józef Ignacy Kraszewski). Мужчынская гімназія, якую ён наведваў, сёньня носіць яго імя.

Наступнае хуткае разьвіцьцё горада прыпадае на міжваенны час: тут паўстала фабрыка Raabego, гарадзкая электрастанцыя, а ў 19231939 гг. існавала Падляская Фабрыка самалётаў (па-польску: Podlaska Wytwórnia Samolotów — PWS), якая была разбурана савецкімі войскамі пасьля 17 верасьня 1939 году.

У 1975 г. Белая стала сталіцай ваяводзтва, што прывяло да ўзросту колькасьці яе жыхароў у два разы за 20 год. Згодна адміністрацыйнай рэформе 1999 года мае статус гарадзкога павету, а таксама зьяўляецца важным цэнтрам цэлага рэгіёну.

Насельніцтва

  • 1841 — 3,5 тыс. чал.
  • 1897 — 13,1 тыс. чал.
  • 1921 — 13,0 тыс. чал.
  • 1931 — 10,7 тыс. чал.
  • 1939 — 19,3 тыс. чал.
  • 1946 — 15,0 тыс. чал.
  • 1950 — 13,3 тыс. чал.
  • 1955 — 15,7 тыс. чал.
  • 1960 — 20,1 тыс. чал.
  • 1965 — 22,6 тыс. чал.
  • 1970 — 26,5 тыс. чал.
  • 1975 — 31,8 тыс. чал.
  • 1985 — 47,0 тыс. чал.
  • 1995 — 56,5 тыс. чал.
  • 2001 — 59,3 тыс. чал.
  • 2007 — 57,8 тыс. чал.
  • 2009 — 57,9 тыс. чал.

Архітэктура

Крыніцы

  1. ^ Атлас Рэспублікі Беларусь. Вучэбны дапаможнік для 9 класа агульнаадукацыйнай школы. Дапушчаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь, 2000. ISBN 985-6494-03-6. С. 4, 42
  2. ^ Рэспубліка Беларусь. Палітыка-адміністрацыйная карта. Маштаб 1 : 400 000. 1999 г.

Вонкавыя спасылкі

Белая (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў