Гутаркі ўдзельніка:Jauhienij: розьніца паміж вэрсіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 498: Радок 498:
Подпіс [[Юры Станкевіч|Юрыя Станкевіча]] атрымаў у «[[П’яўка (раман)|П’яўцы]]» атрымаў? Варта было б дадаць тады ў артыкул пра пісьменьніка ягоны подпіс. А калі ёсьць вольны здымак ягоны, то і здымак. :) — [[Удзельнік:Wizardist|Wizardist]] <sup>[[Гутаркі ўдзельніка:Wizardist|г]] [[Спэцыяльныя:Унёсак/Wizardist|+у]]</sup> 08:51, 14 сакавіка 2011 (EET)
Подпіс [[Юры Станкевіч|Юрыя Станкевіча]] атрымаў у «[[П’яўка (раман)|П’яўцы]]» атрымаў? Варта было б дадаць тады ў артыкул пра пісьменьніка ягоны подпіс. А калі ёсьць вольны здымак ягоны, то і здымак. :) — [[Удзельнік:Wizardist|Wizardist]] <sup>[[Гутаркі ўдзельніка:Wizardist|г]] [[Спэцыяльныя:Унёсак/Wizardist|+у]]</sup> 08:51, 14 сакавіка 2011 (EET)
: Ён не прыйшоў :) --[[Удзельнік:Jauhienij|Jauhienij]] 09:41, 14 сакавіка 2011 (EET)
: Ён не прыйшоў :) --[[Удзельнік:Jauhienij|Jauhienij]] 09:41, 14 сакавіка 2011 (EET)

== [[Бабінавічы (Лёзьненскі раён)]] ==
Прывітаньне Яўген. Дзякуй за кампрамісны варыянт адносна геральдыкі. — [[Удзельнік:degrimort|degrimort]] 10:53, 21 красавіка 2011 (EEST)

Вэрсія ад 10:54, 21 красавіка 2011

Вітаю! Я выдаліў старонку зь няправільнай назвай Тамазо Кампанэла, цяпер увесь зьмест знаходзіцца на старонцы Тамаза Кампанэла. Увогуле, калі вам трэба зьмяніць назву старонкі, выкарыстоўвайце, калі ласка, кнопку «перанесьці» ўверсе старонкі, куды варта ўпісаць новую назву і прычыну пераносу замест капіяваньня тэксту з аднаго артыкула ў іншы. Гэта з аднаго боку зручней, а зь іншага — гэтага дзеяньня патрабуе ліцэнзія, пад якой публікуюцца матэрыялы ў Вікіпэдыі. Дзякуй. —zedlik 20:53, 2 кастрычніка 2009 (UTC)

Пясочніца

Калі вы патрэбуеце спакойна пісаць і паправяць праекты артыкулаў перад іх загрузкай, варта зрабіць сябе падстаронку, дзе ніхто не будзе вам мяшаў і можна правяраць, як артыкул будзе паказаны. Гэтакую пясочніцу можна зрабіць так: Удзельнік:Jauhienij/Пясочніца і для зручнасьці зрабіць сябе спасылку на старонцы карыстальніка. Як бачыце, я так сябе зрабіў. Bocianski 10:54, 4 кастрычніка 2009 (UTC)

Адам і іншыя

Калі ласка, пазначайце ў кароткім апісаньне крыніцу, адкуль паходзіць тэкст артыкула, калі гэта пераклад з іншай Вікіпэдыі альбо копія з Вікіпэдыі афіцыйным правапісам. --EugeneZelenko 14:24, 4 кастрычніка 2009 (UTC)

  1. Ці ёсьць якая ўстойлівая фармулёўка, каб пазначыць адкуль артыкул перакладаўся?
Што-небудзь зразумелае :-) Напрыклад, пераклад з en/ru, з Вікіпэдыі афіцыйным правапісам. --EugeneZelenko 15:46, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
  1. А калі я сам аўтар артыкула з якога перакладаю? напрыклад з be у be-tarask? Jauhienij 15:34, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Калі ніхто іншы артыкул не зьмяняў і Вашае імя ўдзельніка такое ж, тады ня трэба. --EugeneZelenko 15:46, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Прывітаньне! Датычна вось гэтай [1] і іншых правак па даданьні да артыкулаў тэксту «Гэтая старонка ўтрымлівае матар'ял з адпаведнага артыкула беларускае Вікіпэдыі афіцыйным правапісам»: мелася на ўвазе пазначаць крыніцу не ў артыкуле, а ў «кароткім апісаньні» (то бок ў полі «Кароткае апісаньне зьменаў» — пры стварэньні або рэдагаваньні артыкулаў, пад ім яшчэ месьцяцца зялёныя гузікі артаграфія пунктуацыя стыль і г.д.). Як прыклад, гл. апісаньне да маёй праўкі [2] («з be.wikipedia.org» або можна проста «з аф. БелВП» ці якім іншым чынам). --Казімер Ляхновіч 19:15, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
А, зразумела. Дык мне прыбраць тыя надпісы?
Так, калі ласка. Увогуле, дадзены пункт па пазначэньні крыніцы не зьяўляецца нейкім абавязковым правілам, але адносіцца да, як бы мовіць, вікі-этыкету. Да таго ж, гэтак зручней усталяваць першаапачатковае аўтарства артыкулу, каб пры ўзьнікненьні нейкіх пытаньняў ведаць, да каго зьвяртацца за тлумачэньнямі. --Казімер Ляхновіч 19:23, 4 кастрычніка 2009 (UTC)

Калі ласка, дадайце зьвесткі пра аўтарства, крыніцу і ліцэнзію файла з дапамогай шаблёну {{Інфармацыя}}. Бяз гэтых зьвестак файл будзе выдалены. --Red_Winged_Duck 11:23, 7 кастрычніка 2009 (UTC)

Зьвяртаю вашую ўвагу, што для выяваў, якія ахоўваюцца аўтарскім правам і пазначаныя шаблёнам {{FairUse}} максымальным дазволеным памерам ёсьць 0,1 мэгапіксэлу (або прыкладна 300×300 піксэлаў). Калі ласка, паменшыце загружаныя вамі выявы да адпаведнага памеру і загрузіце іх наноў. --Red_Winged_Duck 14:33, 16 кастрычніка 2009 (UTC)

Вось вы гэта й зробіце. --Jauhienij 14:39, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
Мяркую, што паспрабаваць знайсьці зьвесткі пра дату здымка і/альбо фатографа. Хутчэй за ўсё гэты здымак у грамадзкай уласнасьці. --EugeneZelenko 14:44, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
Я не магу гэтага зрабіць, бо ўся адказнасьць за загружаныя файлы, а таксама за дакладнасьць крыніцы, пазнакі аўтарства і ліцэнзіі ляжыць на тым, хто файлы загрузіў. Я магу толькі выставіць файлы на выдаленьне, бо іх загрузка сюды ў такім выглядзе парушае аўтарскія правы. --Red_Winged_Duck 14:47, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
Дата здымка - максімум 1896 г. Зараз 2009г. Максімальная розьніца 113 гадоў. Гэты файл павінен быў ужо двойчы ў грамадскай ўласнасьці (Як і фотаздымак бацькі) --Jauhienij 14:50, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
А што вядома пра фатографа? --EugeneZelenko 14:57, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
да Red_Winged_Duck, захоўваеце сабе на комп, зьмяняеце памер, выдаляеце старую версію, запампоўваеце новую, вуаля. --Jauhienij 14:54, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
Невядомы --Jauhienij 15:02, 16 кастрычніка 2009 (UTC)

Калі ласка, дадайце зьвесткі пра файл (аўтарства, крыніца, ліцэнзія) з дапамогай шаблёну {{Інфармацыя}}. Калі файл ня мае вольнай ліцэнзіі, дадайце таксама {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}. Бяз гэтых зьвестак файл будзе выдалены. --Red_Winged_Duck 11:28, 27 кастрычніка 2009 (UTC)

  • Зроблена. --Jauhienij 15:25, 7 лістапада 2009 (UTC)

Зьвяртаю вашую ўвагу, што цяпер згодна з прынятым правілам для файлаў, якія ня маюць свабоднай ліцэнзіі, мусіць запаўняцца {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, а таксама выконвацца ўсе крытэры добрасумленнага выкарыстаньня. --Red_Winged_Duck 14:13, 2 лістапада 2009 (UTC)

Прывядзіце прыклад старонкі дзе слушна аформлены гэтыя крытэры выкарыстаньня --Jauhienij 13:23, 4 лістапада 2009 (UTC)
Напрыклад, тут. --Red_Winged_Duck 13:46, 4 лістапада 2009 (UTC)

Выяву трэ выдаліць. Там не Лёсік. --Jauhienij 16:22, 7 лістапада 2009 (UTC)

Зрабіў. Bocianski 16:30, 7 лістапада 2009 (UTC)

наркамаўка

Прывітанне! Калі ласка, калі капіруеце артыкулы з наркамаўкі, то пазначайце аб гэтым у "Кароткім апісанні падзей"...--Гарадзенскі 19:21, 5 лістапада 2009 (UTC)

Так, так. Іногды забываю. --Jauhienij 19:23, 5 лістапада 2009 (UTC)

Шаблён:Амбасадары Беларусі ў....

Вітаю. Такіх шаблёнаў я зрабіў 84, таму што не мае сэнсу паправяць іх сваімі рукамі. Гэтае простае заданьне для робата, які вядзе Зэдлік. Лепш будзе, калі б ваша энэргія найшла выйсьце ў дапаўненьні інфармацыі ў шаблёнах. У некаторых не найшоў пачатку дыпадносінаў або адкрыцьця пасольства (патрэбнае даты з прэзыдэнцкіх актаў), не маю ўсіх асобаў (напрыклад Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый). Bocianski 19:53, 20 лістапада 2009 (UTC)

Калі бот Зэдліка пачне правіць, я знойду сваёй энэргіі іншае выйсьце. Аб вышыні загалоўкаў мы ўжо дамовіліся. --Jauhienij 20:01, 20 лістапада 2009 (UTC)

Прывітаньне! Зрабіў шаблён для аб’ектаў сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО: {{Аб'ект сусьветнае спадчыны}}. Калі яшчэ актуальна, там ёсьць апісаньне і прыклад. —zedlik 03:09, 29 сьнежня 2009 (UTC)

Дзякую. Можа яшчэ зрабіць так, каб катэгорыі Падаўжэньня і Ў небясьпецы не адлюстроўваліся пустымі (калі не нясуць тэкставае інфармацыі). --Jauhienij 10:09, 29 сьнежня 2009 (UTC)
Ага, сапраўды, разьметка крыху зьляцела. Цяпер усё мусіць быць добра. —zedlik 04:12, 31 сьнежня 2009 (UTC)

Спасылкі на ВікіКрыніцу

Варта было бы дадаць спасылкі на арыгінальныя тэксты ў ВікіКрыніцы іншамоўных аўтараў (калі яны там ёсьць). Таго ж Шылера. --EugeneZelenko 14:49, 12 студзеня 2010 (UTC)

Просьба

Скажыце мне, калі ласка, ці добра разумею. Я б хацеў запытаць чытача, ці ведае, як (якім спосабам) нацыяналісты хацелі ушанаваць паэта. Актуальнаю вэрсію я разумею так: што рабілі нацыяналісты, каб ушанаваць паэта? Я б хацеў падкрэсьліць ідэю нацыяналістаў, а не іх дзеяньні для рэалізацыі гэтай ідэі. Bocianski 15:51, 30 студзеня 2010 (UTC)

Калі я вас зразумеў, то мусіла быць так? якога спосаба ушанаваньня памяці паэта Робэрта Бёрнса дамагаліся шатляндзкія нацыяналісты? --Jauhienij 15:55, 30 студзеня 2010 (UTC)
Здаецца, так, дзякуй. лынь сьвядомасьці - ў першай вэрсіі было больш таямніча :) (не было вядома, чаго датычыцца гэты тэрмін, можа напрыклад, якай весялосьці. Так, вядома, літаратура, нецікава) Bocianski 15:57, 30 студзеня 2010 (UTC)
І якога спосабу яны дамагаліся? Гэта даволі дзіўна гучыць. Пра плынь сьвядомасьці, я муркую, будзе больш важным паставіць пытаньне аб літаратарах, якія выкарыстоўвалі гэты прыём, а не пра наратыўна-апавядальны спосаб, які ўласьцівы гэта прыёму :) --Jauhienij 16:01, 30 студзеня 2010 (UTC)
Вы аўтар, вы уладальнік :) Добра, што ўдзельнічаеце ў гэтым ж праекце. На будучае, калі вы пішаце артыкул, можаце самі дадаваць прапазыцыі да шаблёну. Прашу толькі заўсёды дадаць крыніцы да артыкулу, ў прыватнасьці да гэтых цікавых фактаў. Bocianski 16:06, 30 студзеня 2010 (UTC)
Добра. Калі што, буду дадаваць зьвесткі. --Jauhienij 16:10, 30 студзеня 2010 (UTC)

Заўважыў, што калі, напрыклад, з Абмеркаваньне:Праект беларускай азбукі Каруся Каганца перайсьці па спасылцы на арыгінальны артыкул, то паказваецца памылка. Нешта ня тое з трэцім парамэтрам у шаблёне {{Пераклад}}. Трэці парамэтар — нумар апошняй рэвізіі старонкі. Напрыклад, для артыкула Праект беларускай азбукі Каруся Каганца апошняй рэвізіяй зьяўляецца 611295 — [3]. Нумар рэвізіі можна атрымаць, напрыклад, з адрасу спасылкі «Сталая спасылка» зьлева ўнізе ў мэню, альбо ў апошняй спасылцы ў гісторыі зьменаў, яна розная для ўсіх артыкулаў. —zedlik 04:55, 31 студзеня 2010 (UTC)

Не зусім зразумеў адкуль вы ўзялі гэтыя лічбы. --Jauhienij 11:40, 31 студзеня 2010 (UTC)
Гэта можа залежыць ад браўзэра й яго установак (кадаваньне). У МФ 3.5.7 нумар вэрсыі паказваецца у ніжняй частцы старонкі (на травэрзе), калі на старонцы гісторыі зьменаў старонкі паказаць курсорам спасылку на дадзеную вэрсію. Але ў ІЭ 8.0 гэта мяне не дзейнічае, нават назва старонкі шыфруецца сымбалямі. Bocianski 12:51, 31 студзеня 2010 (UTC)
У мяне Google Chrome --Jauhienij 13:10, 31 студзеня 2010 (UTC)
Ну й як, дзейнічае? Відаць там нумары? Bocianski 13:11, 31 студзеня 2010 (UTC)
Нешта не бачу я ніякіх нумароў ) --Jauhienij 13:31, 31 студзеня 2010 (UTC)
Тады пакуль не буду перакладаць артыкулы --Jauhienij 13:33, 31 студзеня 2010 (UTC)
А карыстаеце з старонкі гісторыі артыкулу? Можна яшчэ іншым спосабам, але таксама трэба ўвайсьці на гэтую старонку. Патам калі выбіраю дадзеную вэрсію, бачу нумар у адрасе, пасьля фразы &oldid. Напрыклад, апошняя вэрсія гэтай старонкі абмеркаваньня мае адрас http://be-x-old.wikipedia.org/w/index.php?title=Гутаркі_ўдзельніка:Jauhienij&oldid=611647. Bocianski 13:43, 31 студзеня 2010 (UTC)
  • О, зразумела. Буду празь лінк глядзець. --Jauhienij 13:48, 31 студзеня 2010 (UTC)
    Так, празь лінк я і меў на ўвазе, магчыма не зусім ясна выказаўся. Гэты ж лінк на апошнюю вэрсію ёсьць як апошні ў гісторыі, так і ў спасылцы «Сталая спасылка» на самой старонцы ў мэню справа. Проста Хром чамусьці калі спасылка доўгая гэтыя лічбы не паказвае ў радку статусу пры навядзеньні курсора на спасылку, замяняючы іх шматкроп’ем. —zedlik 23:15, 31 студзеня 2010 (UTC)

Калі гэты файл сапраўды ўжо перайшоў у грамадзкую ўласнасьць, дык мела бы сэнс перанесьці яго ў Commons, бо ў нас ён не выкарыстоўваецца, а там мог бы некаму спатрэбіцца. --Red_Winged_Duck 12:33, 12 лютага 2010 (UTC)

Можа было б. Толькі я не ведаю, што напісаць у апісаньні файла. --Jauhienij 15:23, 12 лютага 2010 (UTC)

Commons

Калі файл перададзены/знаходзіцца ў грамадзкай уласнасьці, сьмела загружайце файл у Commons! Wizardist г 19:27, 17 лютага 2010 (UTC)

Там нейкі адмысловы шаблён для карцінаў. Не магу скеміць як яго запоўніць. Дзіўна што, гэтае карціны Дэлакруа няма ў Сховішчы. --Jauhienij 19:55, 17 лютага 2010 (UTC)
Дык спытаўся б у мяне. :) Тым больш, што я яго перакладаў. Там жа нічога складанага няма. Wizardist г 21:32, 17 лютага 2010 (UTC)
Ну там такія крыніцы супэраўтарытэтныя. А я спампаваў выяву зь першай спасылкі ў гугле. --Jauhienij 21:37, 17 лютага 2010 (UTC)
Крыніца ёсьць крыніца. Наконт аўтарскіх правоў вагацца ня трэба, глядзі. Wizardist г 21:40, 17 лютага 2010 (UTC)

Зрабіў --Jauhienij 21:51, 17 лютага 2010 (UTC)

Дадаў картку, можаш паглядзець. Wizardist г 22:06, 17 лютага 2010 (UTC)
А вось такі ёсьць файл. Дадам у іншыя вэрсіі. Wizardist г 22:08, 17 лютага 2010 (UTC)
І сапраўды, не заўважыў. Дзякуй --Jauhienij 22:10, 17 лютага 2010 (UTC)

Дадам яшчэ: і тая, і гэтая выявы — вольныя. :) Згодна пункту гледжаньня Фундацыі Вікімэдыя, і тым больш з пункту гледжаньня беларускага заканадаўства. Калі мы маем дакладную рэпрадукцыю твору (а не вытворную працу), то мы фактычны маем справу з самім творам (з-за адсутнасьці свабоды панарамы), як я разумею сытуацыю. Але ж тая выява з францускай назвай мае куды лепшую якасьць, чым гэтая, хоць і крыху большы агляд. Wizardist г 22:17, 17 лютага 2010 (UTC)

Вітаю! Хацеў зьвярнуць увагу, што паводле слоўніка Нашай Нівы [4] мае быць менавіта «Вялікае Княства Літоўскае» (т.б. слова «Княства» пішацца зь вялікае літары). Дзякуй за паразуменьне! --Казімер Ляхновіч 19:55, 24 лютага 2010 (UTC)

Дзякуй за наводку. Буду ведаць. --Jauhienij 19:57, 24 лютага 2010 (UTC)

Пан Тадэвуш

«Наезд» — старажытны славянскі тэрмін, які азначае вайсковы напад. — «Наезд» (па-польску: najazd) дакладна так, але польскае слова zajazd мае іншы сэнс і азначае форму выкананьня прысуду ў справах маёнткавых. Напад гэта беззаконьне, а заезд быў формай грамадзянскага правасудзьдзя, з часам — нават афіцыйна прызнанага законным. [1] [2].

Выпраўце, калі ласка. І як перакласьці слова woźny? --Jauhienij 21:49, 28 лютага 2010 (UTC)
  1. ^ zajazd // Internetowa encyklopedia PWN  (пол.)
  2. ^ Zajazd // Encyklopedia WIEM  (пол.)
За часам Рэчы Паспалітай так называўся чыноўнік суду, які даручаў пісьма ды аб'яўляў прысуды. За маіх часаў гэта быў спадар, які ў школе сачыў за парадкам, званіў на перапынак, можа нешта напраўляў, ну быў пагрозьлівы :) Bocianski 21:58, 28 лютага 2010 (UTC)

Паглядзіце пра наезд (zajazd). Ці слушная фармулёўка семантыка? --Jauhienij 22:01, 28 лютага 2010 (UTC)

ОК. Bocianski 22:06, 28 лютага 2010 (UTC)
Можа зробіце невялічкі артыкул пра возьняга? А тое, не зразумела што за ён :) --Jauhienij 22:09, 28 лютага 2010 (UTC)
не маю ніякіх крыніцаў, толькі польскі ды украінскі артыкул. Bocianski 22:19, 28 лютага 2010 (UTC)
дык перакладу з полськай будзе больш чым дастаткова --Jauhienij 22:23, 28 лютага 2010 (UTC)

Attribution у bewiki

Ты правільна зрабіў, што праставіў шаблёны на сп..сьцягнутых артыкулах, але іх ні ў крыніцы, ні ў літаратуру нельга дадаваць. Вікіпэдыя не зьяўляецца АК падчас стварэньня артыкулаў у Вікіпэдыі. Вось крыніцы, якія пэўны артыкул выкарыстоўвае - калі ласка. :) Таму хопіць шаблёнаў на talkpage. Wizardist г 21:28, 1 сакавіка 2010 (UTC)

Мне ў размовы напісалі, што лепш ставіць у крыніцах, а не ў размовах. --Jauhienij 21:46, 1 сакавіка 2010 (UTC)
ToS кажа пра ўказаньне спасылкі/oldid ці ў "апісаньні зьменаў", ці на старонцы абмеркаваньня. А крыніцы - гэта крыніцы. Вядома, ня трэба даводзіць да абсурду кожнае правіла (нават падобнай значнасьці), але тут усё лягічна. Ну, гэта іх шлюпка; калі паглядзець, ні з аўтарскімі правамі, ні з крыніцамі яны не зьбіраюцца нічога рабіць. Wizardist г 21:49, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Буду адсочваць IP пацука і ставіць транвікі ў Крыніцах. Усё роўна ў іх суцэльны хаос. --Jauhienij 21:52, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Ну, падобныя ацэнкі лепш пакінуць па-за межамі Вікіпэдыі (можна ў IRC :)), але "пацук" рэгулярна працуе зь Віцебскай вобласьці. Гэта было заўважана ня раз і zedlik'ам, і мною, кімсьці яшчэ. Wizardist г 22:06, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Не зусім так, перакладалі ж :) У арыгінале гутарка пра тое, што пры міжвікіпэдыйным капіяваньні трэба пазначаць крыніцу in reasonable fashion і гіпэрспасылкай, дзе гэта магчыма; а пазначэньне крыніцы ў апісаньні зьменаў ідзе ў якасьці прыкладу гэтага самага reasonable fashion, хаця можна любым прымальным чынам, каб была або спасылка, або сьпіс аўтараў. То бок як па маёй лёгіцы, у сэкцыі «Крыніцы» (калі не апісаньні зьменаў) спасылцы на арыгінал самае месца. Толькі гэта проста думкі ўголас :) —zedlik 22:09, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Крыніцы, гэта тое, адкуль ідзе крынічная інфармацыя, якая сыстэматызуецца і пераўтвараецца ў артыкул у Вікіпэдыі. А транспарт артыкулу ў аднаго разьдзела да другога — гэта, фактычна, пераклад, таму крыніцы застаюцца тымі ж, што і ў зыходным артыкуле. Wizardist г 22:17, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Мяне гэта не цікавіць. Сьцягваньні будуць пазначацца --Jauhienij 22:26, 1 сакавіка 2010 (UTC)

ВікіКрыніца для філёзафаў

Варта было бы дадаць спасылкі на ВікіКрыніцу ў артыкулы пра філёзафаў. Глядзіце таксама Абмеркаваньне шаблёну:Філёзаф. --EugeneZelenko 14:47, 2 сакавіка 2010 (UTC)

Янка Філістовіч

Дзякуй за пасланьне фатаграфіі. Гэты артыкул хацеў напісаць больш за год таму назад, але не было часу...Bocianski 22:08, 2 сакавіка 2010 (UTC)

Калі ласка. Я яшчэ крыху паправіў стыль мовы. --Jauhienij 22:09, 2 сакавіка 2010 (UTC)

Масавы імпарт артыкулаў

Трошкі прайшоўся па артыкулах, якія Вы сёньня імпартавалі і ёсьць некалькі заўваг пра тое, што варта зрабіць адразу пры імпартаваньні:

  • выпраўляць артаграфію
  • замяняць ангельскія спэцыяльныя словы на беларускія
  • дадаваць спасылку на Commons

EugeneZelenko 14:48, 4 сакавіка 2010 (UTC)

Варта было б дадаць у вакно рэдагаваньняў гатовы сынтаксычны код для паменшага выгляду іконкі ВікіСховішча. --Jauhienij 14:52, 4 сакавіка 2010 (UTC)
Слушна, але трэба дадаваць 2 радкі, мабыць у MediaWiki:Edittools не атрымаецца. Іншае вырашэньне: стварыць старонку з падобнымі карыснымі кавалкамі і капіяваць. --EugeneZelenko 15:02, 4 сакавіка 2010 (UTC)
А чаму 2 радкі? Дадаў Commons: [5], здаецца, усё працуе. Ці я ня так зразумеў?
А ўвогуле нармальная такая партызанка атрымалася :)) —zedlik 22:01, 4 сакавіка 2010 (UTC)
Меў на ўвазе, што часта трэба дадаваць і == Вонкавыя спасылкі ==. Таксама мае сэнс дадаць да ўстаўкі {{Commons}} Category:. --EugeneZelenko 14:50, 5 сакавіка 2010 (UTC)
А, зразумела. З Category: рацыя, а 2 радкі сапраўды могуць атрымацца толькі пры дапамозе зялёных гузікаў пад радком апісаньня зьменаў. А можа і == Вонкавыя спасылкі == таксама ёсьць сэнс дадаць туды для хутчэйшаг выкліку? —zedlik 13:42, 6 сакавіка 2010 (UTC)
Уласна я, супраць == Вонкавых спасылак ==. Сэнс? Тут ня трэба пераключаць раскладку як у выпадку з Commons.
Зь іншага боку так, таксама слушна. —zedlik 13:50, 6 сакавіка 2010 (UTC)

Таксама, у добныя артыкулы дадаваць {{Накід}} (пажадана тэматычны). --EugeneZelenko 15:02, 4 сакавіка 2010 (UTC)

Калі ласка, дадавайце спасылку на катэгорыю ў Commons (калі існуе). --EugeneZelenko 16:36, 7 сакавіка 2010 (UTC)

  • Трэба дадаць у гэты код {{Commons||выгляд=міні}} слова Category:, накшталт {{Commons|Category:|выгляд=міні}}

Допіс

Дзень добры. Пры капіраванні артыкулаў, кшталту Мэдычная мэбля і падобнае, не абавязкова пазначаць іх аўтараў і прыналежнасць, таму што яны ўтрымоўваюць трывіяльную інфармацыю, якая не абкладаецца АП. --Гарадзенскі 18:25, 6 сакавіка 2010 (UTC)

Дзякуй, буду ведаць. --Jauhienij 18:28, 6 сакавіка 2010 (UTC)

Cross-wiki importing

Мы з zedlik’ам пазаўчора абмяркоўвалі, і прышлі да высновы, што правільна будзе пазначаць URL oldid старонкі, бо нават калі пазначаны oldid і разьдзел, фармальна ўмовы не выконваюцца. Таму лепш рабіць спасылку ў апісаньні зьменаў кшталту "http://iso.wikipedia.org/?oldid=1234567". Wizardist г 16:49, 4 сакавіка 2010 (UTC)

І яшчэ: калі капіююцца interwiki, трэба дадаваць інтэрвікі-спасылку на разьдзел, адкуль перакладаецца зьмест, бо праект спасылку на сябе не зьмяшчае. З-за гэтага, у прыватнасьці, скажаецца статыстыка. Wizardist г 20:17, 4 сакавіка 2010 (UTC)

інтэрвікі-спасылку гэта што? --Jauhienij 20:20, 4 сакавіка 2010 (UTC)
[[be:Кандэнсатар]] --Ліцьвін 20:43, 4 сакавіка 2010 (UTC)

Jauhenij, паставіць [[be-x-old:]] у ангельскай Вікіпэдыі — гэта ж нескладана. Навошта гэта на потым адкладваць? Хопіць дадаць спасылку ў ангельскі разьдзел, а там жа робаты падхопяць :) Wizardist г 10:58, 7 сакавіка 2010 (UTC)

Вось і не адкладвайце. --Jauhienij 11:03, 7 сакавіка 2010 (UTC)

Пан Тадэвуш

Мо быць, цікавы для вас факт. У навэлі Генрыка Сянкевіча «Ліхтарнік» (1881) чытаньне «Пана Тадэвуша» праз галоўнага вельмі важная ніць, аснова твору. Bocianski 19:47, 8 сакавіка 2010 (UTC)

Трэ' прачытаць, калі ёсьць пераклад на беларускую. Непрачытаўшы твор, складана пісаць пра яго зьмест --Jauhienij 19:51, 8 сакавіка 2010 (UTC)
Дарэчы пра Сянкевіча. Гляджу, у польскай ВП паасобна разабраныя шмат яго твораў. Было б цудоўна, калі бы вы скапіявалі пару артыкулаў на сянкевічскую тэматыку :-) --Jauhienij 20:09, 8 сакавіка 2010 (UTC)
Пабачу, але не абяцаю. Цікавы факт: ягоны прапра..унучак, вучань, нядаўна выдаў апавяданьні для дзяцей :) Bocianski 20:29, 8 сакавіка 2010 (UTC)

Пазбаўленьне і паніжэньне статусаў

Я наконт вось гэтага. Па-першае, заўвагі. Падпісвайцеся ня толькі пад сваім галасаваньнем, але і пад ініцыяваньнем. Калі вы прапануеце панізіць статус да добрага, тады трэба ўстаўляць шаблён {{Панізіць статус}} (як вы і зрабілі), але калі прапануеце ўвогуле пазбавіць якога-кольвечы статусу, трэба ўстаўляць {{Пазбавіць статусу}} (выпраўце гэта калі ласка, каб не блытаць астатніх). Па-другое, меркаваньне. Лічу, што ня трэба сьпяшацца са зьменамі статусаў усіх магчымых артыкулаў запар. Гэта наш першы вопыт і невядома як усё пойдзе. Можа лепш было б выставіць спачатку 1-3 артыкула, разабрацца зь імі, магчыма нехта здолеў бы выправіць недахопы і статус пакінулі б. Пасьля гэтага выставілі б наступныя 1-3 артыкула і г.д. А так нават проста праглядзець уважліва і ацаніць усе выстаўленыя на пазбаўленьне статусу артыкулы ня кожны здолее, каб выказаць сваё меркаваньне. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 07:22, 17 сакавіка 2010 (UTC)

Рацыя. Ня трэба сьпяшацца. Проста не разумею, як такія артыкулы трапілі ў групу абраных, калі ў іх няма ніводнай спасылкі на АК і літаратуру. Яны відавочна вартыя пазбаўленьня, але сьпяшацца, сапраўды, ня трэба. --Jauhienij 15:34, 17 сакавіка 2010 (UTC)
Усё проста. Тады, калі такія артыкулы выбіраліся абранымі, яны насамрэч былі лепшымі з таго, што было раней, а таму маглі цалкам лічыцца выбранымі. Можна ўявіць, якімі былі іншыя артыкулы :) Гэта цяпер наяўнасьць пацьверджанай крыніцамі інфармацыі і дадатковай літаратуры выглядае відавочнай, раней было зусім іначай. А гэта значыць што разьвіцьцё ідзе, і гэта добра. Вядома, гэтыя старыя артыкулы варта альбо паляпшаць, альбо пераглядаць статус, але, як па мне, гэта хутчэй натуральны працэс, ня бачу тут нічога кепскага. —zedlik 21:42, 17 сакавіка 2010 (UTC)
Наконт паніжэньня давайце абмяркуем на старонцы праекту «На пазбаўленьне». Wizardist г 15:35, 17 сакавіка 2010 (UTC)

Скарочаныя назвы моваў

Я зрабіў падтрымку моўнымі шаблёнамі скарочаных назваў моваў (кшталту «анг.», «ням.» і пад.) — цяпер іх можна дадаваць туды, дзе поўная назва мовы па нейкіх прычынах ня можа быць ужытая (напрыклад, у шаблёнах-картках або спосабах утварэньня слова). Прыклады выкарыстаньня ёсьць на старонцы апісаньня шаблёнаў: {{Мова}}. —zedlik 00:33, 29 сакавіка 2010 (UTC)

Перайменаваньне старонак

Для перайменаваньня старонак, калі ласка, выкарыстоўвайце закладку перанесьці. У гэтым выпадку будзе захоўвацца гісторыя ў адрозьненьне ад простага капіяваньня зьместу. --EugeneZelenko 13:45, 30 сакавіка 2010 (UTC)

Можа, будзе карысна

Мае вітаньні! Хацеў вось зьвярнуць увагу, што існуе магчымасьць падлучыць адмысловую кнопку-«вікіфікатар», якая адной пстрычкай мышы дазваляе зьмяняць разнастайныя па выглядзе працяжнікі, двукосьсі і іншыя элемэнты афармленьня на слушныя тыпаграфскія (напрыклад, вось тут я яго застасоўваў). Каб усталяваць прыладу дастаткова зайсьці ў «Мае ўстаноўкі» -> «Гаджэты», дзе ў разьдзеле «Рэдагаваньне артыкулаў» паставіць птушку насупраць надпіса «Вікіфікатар». Пасьля варта не забыцца націснуць кнопку «захаваць» — і пры наступным жа рэдагаваньні ў верхняй панэлі інструмэнтаў перад ужо існымі зьявіцца дадатковы гузік. Вядома, як і ва ўсякім машынным альгартме, тамака ёсьць пэўная хібы (прыкладам, ён у пэўных выпадках можа сказіць код ISBN або выдаліць кропку пасьля с.=старонкі і інш.), але перавагаў усё ж такі значна больш. --Казімер Ляхновіч 22:18, 9 красавіка 2010 (UTC)

О, дзякуй. А я думаў вы ўручную вікіфікуеце :) --Jauhienij 22:22, 9 красавіка 2010 (UTC)
Няма за што :) Сам некалі мучыўся з працяжнікамі і двукосьсямі, не разумеючы пра які такі «вікіфікатар» навокал гамоняць. Увогуле, трэба было раней напісаць, але з гэтымі грандыёзнымі) плянамі па напісаньні-рэдагаваньні неяк усё забываўся. --Казімер Ляхновіч 22:33, 9 красавіка 2010 (UTC)

Афармленьне

Вітаю! Наконт гэтай праўкі хацеў зазначыць, што ў энцыкляпэдычных выданьнях навуковыя званьні (прафэсар, дацэнт, доктар, кандыдат і інш.) звычайна аддзяляюць кропкай — накрыклад, Памяць: гіст.-дакум. хроніка Менску або энцыкляпэдыя ВКЛ. --Казімер Ляхновіч 13:39, 11 красавіка 2010 (UTC)

Выбачай, не ведаў. Проста неяк глядзелася ня вельмі. --Jauhienij 13:43, 11 красавіка 2010 (UTC)
Выглядала, сапраўды, ня вельмі, бо на жаль у мяне не атрымалася знайсьці, у якой навуковай сфэры было нададзенае тое званьне + год прысваеньня. Але пагадзіся, што выраз «беларускі пісьменьнік, лексыкограф, фальклярыст, прафэсар» таксама неяк нягегла успрымаецца, бо ідзе зьмяшаньне сфэраў прафэсійнай дзейнасьці з навуковым званьнем. Карацей, калі ты ня супраць, я аддзялю прафэсара ";" да атрыманьня дадатковай інфармацыі. --Казімер Ляхновіч 17:37, 11 красавіка 2010 (UTC)
Цалкам згодны. --Jauhienij 17:40, 11 красавіка 2010 (UTC)

Яана Агацкая-Індэцкая

Вялікі дзякуй за фота...Bocianski 22:59, 11 красавіка 2010 (UTC)

rz

Скажыце, калі ласка, ці польскае rz перакладаецца як ш, ці ж, а можа рж? Вымаўляецца таксама як ż, але правапіс іншы. Думаў што больш блізкае — ж, але ў сьпісе загінуўшых найшоў з выкарыстаньнем ш. Інакш, Закжэнскі ці Закшэнскі? Bocianski 21:03, 12 красавіка 2010 (UTC)

Януш Закшэньскі, бо адбываецца аглушэнне ад k на rz (krzak-кшак) --Jauhienij 21:16, 12 красавіка 2010 (UTC)
Перад «п», «т», «к» аглушаецца ў ш, у астатніх выпадках — ж --Jauhienij 21:22, 12 красавіка 2010 (UTC)
Дык тут жа, здаецца, перад э і пасьля к? —zedlik 21:41, 12 красавіка 2010 (UTC)
Ой, ня так напісаў, калі перад rz (рзэтам) стаіць «п», «т», «к», то аглушаецца ў ш --Jauhienij 22:10, 12 красавіка 2010 (UTC)
Дзякуй. Bocianski 22:19, 12 красавіка 2010 (UTC)
Так, дзякуй, цяпер зразумела. —zedlik 22:52, 12 красавіка 2010 (UTC)

Пазначэньне крыніцы ў кароткім апісаньні зьменаў

Заўважыў, што скрыпт, які фарматуе спасылку ў полі кароткага апісаньня зьменаў, працуе не зусім слушна, напрыклад, тут: [6]. Пакуль не зусім разумею, чаму так адбываецца, але калі я тэставаў, то ў выпадках, калі проста капіяваць адрас старонкі з радка браўзэра або калі капіяваць адрас на апошнюю вэрсію старонкі і ўстаўляць яе бязь зьменаў у кароткае апісаньне, то ўсё працавала карэктна. Можа ёсьць нейкі варыянт капіяваньня спасылкі, які я не ўлічыў, з-за якога спасылка пачытае выглядаць ня так, як задумвалася першапачаткова? —zedlik 13:12, 13 красавіка 2010 (UTC)

Проста скрыпт не ўлічвае прабелы. Трэба капіяваць спасылку наўпрост з браўзэра, дзе прабелы замяняюцца рыскамі __ --Jauhienij 13:48, 13 красавіка 2010 (UTC)
А зразумела, значыць справа ў гэтым. Рабіў гэта адмыслова з улікам, што апроч спасылкі можа быць яшчэ які-небудзь тэкст. Сапраўды, лепей капіяваць з браўзэра: гэта і хутчэй, і больш зручна. Проста для інфармацыі. —zedlik 14:25, 13 красавіка 2010 (UTC)

неактуальнае перанакіраваньне

З неактуальнага перанакіраваньня не варта прыбіраць тэксту, таму што гэтая старонка хаця пустая, па-ранейшаму існуе, робаты дадаюць да пустога артыкулу інтэрвікі ітд. Трэба яе выдаліць. Гэта робяць адміністратары, кожны ўдзельнік можа гэта прапанаваць дадаючы да артыкулу шаблён delete.

Элегі Пранціш Вуль

Чаму найперш Элегі Францішак Карафа-Корбут, а пасьля - Элегі Пранціш Вуль? Ці гэта мянушка? Варта дапісаць. 21:12, 23 траўня 2010 (UTC)

Страчаны музэй

Дзякуй за папраўкі. Але чаму ўэб-сайт, калі ў катэгорыі ды асноўным артыкуле - Вэб-сайт? Bocianski 18:06, 25 траўня 2010 (UTC)

Хм, сапраўды. Але гэта дзіўна. Бо ў тарашкевіцы ангельскае W трансьлітэруецца ў нескладовым (гл. прыклады БКП 56.1. Але вы можаце выправіць зноў на вэб-сайт. Гэта відаць не прынцыпова, улічваючы, што назва артыкула ўсё ж такі Вэб-сайт --Jauhienij 18:56, 25 траўня 2010 (UTC)

Спасылкі на іншыя моўныя вэрсіі ў катэгорыях

Калі ласка, не забывайцеся дадаваць спасылкі на іншыя моўныя вэрсіі ў катэгорыі, якія ствараеце. Вядома, калі ёсьць на што спасылацца :-) --EugeneZelenko 13:46, 27 траўня 2010 (UTC)

Улялюм

Дадайце, калі ласка, які цікавы факт на старонцы Абмеркаваньне шаблёну:Ці ведаеце вы. Варта, што б такі шырокі артыкул быў на галоўнай старонцы. Bocianski 09:50, 5 чэрвеня 2010 (UTC)

Таблічны хак

Той таблічны хак для цытат з паведамленьнямі прынамсі ў Google Chrome не працуе. Толькі горш атрымліваецца. Таму лепей пакуль устрымацца ад гэтай меры. А з цытатамі ўсё ок, там працуе. Wizardist г 20:33, 7 ліпеня 2010 (UTC)

У меня Google Chrome і ўсё ок --Jauhienij 20:40, 7 ліпеня 2010 (UTC)
Цікава. У мяне 5.0.375.99 і вынік. Шырыня 1366 дзесьці. 20:48, 7 ліпеня 2010 (UTC)
А, ну ў мяне тое ж самае. Гэта так жахліва? :-) Па-мойму гэта лепей, чым калі зьмешваюцца літары ў двух шаблёнах --Jauhienij 20:49, 7 ліпеня 2010 (UTC)
Сапраўды. Гэта проста ў мяне экран занадта шырокі. :) Трэба са стылямі штосьці зрабіць. Wizardist г 20:51, 7 ліпеня 2010 (UTC)

Перанос артыкулаў пра беларускіх пісьменьнікаў

Калі ласка, не пераносьце артыкулаў пра беларускіх пісьменьнікаў з Вікіпэдыі афіцыйным правапісам без перапрацоўкі. Хутчэй за ўсё тэкст скапіяваны з даведніка «Беларускія пісьменнікі». На гэты конт былі дыскусіі, але яны не зьмянілі сытуацыю. Варта было бы ствараць артыкул з фактамі з некалькіх крыніц і пісаць тэкст самому. --EugeneZelenko 13:45, 14 ліпеня 2010 (UTC)

Так, я заўважыў гэта. Дзякуй. Я перапрацую гэтыя артыкул згодна з аўтарскімі правіламі. --Jauhienij 13:51, 14 ліпеня 2010 (UTC)

Устаноўка Сьцяга Перамогі над Райхстагам

Дзякую Вас. Я дрэнна ведаю беларускую мову, таму прабачце мяне за некаторыя памылкі. :) З павагай --А. Погодин 09:06, 15 ліпеня 2010 (UTC)

Калі ласка! --Jauhienij 19:56, 15 ліпеня 2010 (UTC)

Мультатулі

Можа пры магчымасьці перакладзіце ru:Доувес Деккер, Эдуард. Мне падаецца, што ён паўплываў на Маўра: карэлюе геаграфія і тэматыка (напрыклад, ru:s:Саидья и Адинда (Доувес Деккер/Чеботаревская)). Дзякуй. --EugeneZelenko 13:49, 15 ліпеня 2010 (UTC)

Калі ласка, Эдуард Доўвэс Дэкер. У вольны час паперакладаю з ангельскай артыкул пра раман «Макс Хавэлаар». --Jauhienij 16:44, 15 ліпеня 2010 (UTC)
Вялікі дзякуй! Тады яшчэ прапаную pl:Henryk Sienkiewicz, ru:Гарин-Михайловский, Николай Георгиевич, калі Вам будзе цікава. --EugeneZelenko 13:44, 16 ліпеня 2010 (UTC)
Калі ласка, Мікалай Гарын-Міхайлоўскі. Наконт Сянкевіча, у перакладах з польскай мне звычайна дапамагалі, таму мне самому будзе складана перакласьці такі артыкул. --Jauhienij 17:20, 16 ліпеня 2010 (UTC)
Вялікі дзякуй! Здаецца, en:Henryk Sienkiewicz таксама вельмі падрабязны. --EugeneZelenko 14:13, 17 ліпеня 2010 (UTC)

Дробная праўка

Пажадана прытрымоўвацца гэтай рэкамэндацыі. --Reveraince 23:28, 16 ліпеня 2010 (UTC)

Перапрошваю, пастараюся не забываць. --Jauhienij 23:32, 16 ліпеня 2010 (UTC)

Польска-тэўтонскія войны

Паважаны Jauhienij, гэта добра, што Вы перакладаеце артыкулы па польска-літоўска-тэўтонскім войнам, але я павінен Вам паведаміць, што артукулы ў рускай Wiki ня ёсьць арыгінальныя - гэта мае переклады из польскай ды іншых моваў. Пераклад перекладу можа сур'ёзна змяніць пачатковы сэнс. Таму лепш перекладаць з мовы-арыгіналу. --Azgar 12:53, 26 ліпеня 2010 (UTC)

Шчыра дзякую, буду мець на ўвазе. --Jauhienij 13:00, 26 ліпеня 2010 (UTC)

Помнік будовы берасьцейскай дарогі (Варшава)

Трэба спасылаць не горад у Малдавіі (Tiraspol), а ў Польшчы (Terespol, пагранічны з Беларусьсю). Bocianski 19:16, 29 ліпеня 2010 (UTC)

Так, тады Тэрэспаль. --Jauhienij 19:19, 29 ліпеня 2010 (UTC)
Thx. Bocianski 19:34, 29 ліпеня 2010 (UTC)

Заўвага

Вашае меркаваньні слушныя таксама й таму, што паводле пратаколу дыпляматычнага і звычаяў, каралеўства заўсёды за імпэратарствам, але перад вялікім княствам, княствам, графствам ітд (гл. тытулы манархаў). Bocianski 19:34, 29 ліпеня 2010 (UTC)

Міхаіл Кенька

Калі добра разумею бібліяграфію, то А. Верабей напісаў працу Верабей А. Шматграннасць яго асобы. Пра сябе? Што гэта мае супольнага са спадарам Кенькай? Ці можа тут памылка? Bocianski 19:56, 1 жніўня 2010 (UTC)

Перакладаў з наркамаўкі. Можа быць такі варыянт, калі ў сваёй манаграфіі ён узгадаў Міхаіла Кеньку ў якасьці сябра, паплечніка і г.д. --Jauhienij 19:57, 1 жніўня 2010 (UTC)
Бачыў, што гэта пераклад (ці можа адаптацыя), але гэта дзіўна. Можа ён напісаў пра Кенькі і там памылка ў тытуле? Варта праверыць, калі будзе магчымасьць. Можна запытаць прыхільнікаў акадэмічнага правапісу. Bocianski 20:01, 1 жніўня 2010 (UTC)

Здаецца, зрабіў (Грунвальдзкая бітва#Польшча, Беларусь, Летува). Гляньце, калі ласка, ці так. А наконт добрага - быў бы вам вельмі ўдзячны. Грунвальдзкая бітва - гэта для мяне асобная тэма, да якой я стаўлюся зь вялікай павагай.--Gruszecki 19:20, 2 жніўня 2010 (UTC)

Вялікі дзякуй! Я крыху паправіў тэкст і стварыў асобны разьдзел Сьвяткаваньні. Паглядзіце, калі ласка. Мажліва, што я чагосьці зьмяніў і не дакладна перафармуляваў вашую думку. Дадаў крыху выяваў --Jauhienij 22:51, 2 жніўня 2010 (UTC)
Усё файна. Дарэчэ, гэты ж здымак (забойства магістра сам хацеў сёньня дадаць). Толькі у частцы пра Гальшаны убраў слова - было, бо гэта яшчэ адбудзецца, таму і стараўся пісаць у неазначальнай форме. А ці можна вас папрасіць выставіць яго на добрыя, бо шчыра кажучы, я нават не разумею, як гэта зрабіць. Чытаў, але замудрона.--Gruszecki 17:03, 3 жніўня 2010 (UTC)
Ужо выстаўлена, Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Грунвальдзкая бітва :-) Ёсьць некалькі заўвагаў, але мы гэта вырашым. Я даперакладаю з ангельскага артыкула невялікі ўрывак, а Удзельнік:zedlik дадасьць з нямецкага артыкула крыху пра рэцэпцыю бітвы ў Польшчы і Летуве --Jauhienij 18:02, 3 жніўня 2010 (UTC)

Амэрыканскія прэзыдэнты

Калі ласка, дадавайце спасылку на Commons (гэтага дабра там хапае :-). Таксама, выкарыстоўвайце САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ замест DEFAULTSORT. --EugeneZelenko 15:38, 8 жніўня 2010 (UTC)

Я гэта пасьля ў вольны час зраблю. Дзякуй за заўвагу. --Jauhienij 15:39, 8 жніўня 2010 (UTC)

Выдаленьне зьместу старонак

Калі ласка, калі вы жадаеце выдаліць старонку ня проста выдаляйце яе зьмест, а пазначайце яе таксама шаблёнам {{Выдаліць}} з прычынай выдаленьня і спасылкай на слушную старонку, каб адміністратары маглі выдаліць старонку і пазначыць, куды яна была перанесеная. --Red_Winged_Duck 14:39, 11 жніўня 2010 (UTC)

Дзякуй. Абавязкова. --Jauhienij 14:39, 11 жніўня 2010 (UTC)

Notice

Напэўна, я зыходжу зь Вікіпэдыі. А магчыма ў мяне проста вікікрызіс. Спадзяюся, гэта калі-небудзь пройдзе. :) Wizardist г 23:31, 16 жніўня 2010 (UTC)

Посьпехаў. --Jauhienij 23:32, 16 жніўня 2010 (UTC)
Адпачынак пойдзе на карысьць. :) --Reveraince 23:32, 16 жніўня 2010 (UTC)
Такім чынам — зь вяртаньнем! --Reveraince 09:46, 17 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Перанос артыкулаў пра гісторыю Беларусі

Я бы параіў заглядаць у кнігі перад тым як пераносіць артыкулы. На жаль, сустракаюцца тэксты з «Энцыклапедыі ВКЛ». Магчыма і з іншых падобных крыніц. --EugeneZelenko 13:49, 17 жніўня 2010 (UTC)

Administracyjny padzieł Bułharyi

Ci nie lepsh napisać supołki, a nie abščyny? Pa-mojmu heta rusycyzm. Bladyniec 19:36, 23 жніўня 2010 (UTC)

Калі так, то не суполкі, а супольнасьці. Мажліва вы маеце рацыю, што «абшчына» гэта русіцызм, але ў слоўніку НН пададзеная і такая форма, таму, на маю думку, лепш захоўваць слова бліжэйшае да арыгіналу. --Jauhienij 20:11, 23 жніўня 2010 (UTC)

Zdaroŭ! Ty upeŭnieny, što hety tekst nie łamaje aŭtarskich pravaŭ? Jon zdajecca pierapisanym z niejkaj knihi. Bladyniec 11:35, 7 верасьня 2010 (UTC)

Вядома не. Напэўна варта паставіць копівіё. --Jauhienij 16:14, 7 верасьня 2010 (UTC)

Віншаваньне

Віншую з перамогай у Грунвальдзкай бітве! А так сама дзякуй за падтрымку Сьвяткаваньня! З павагай, --Gruszecki 18:47, 13 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]

Вам дзякуй за ваш карысны ўнёсак! --Jauhienij 21:59, 13 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]

Translation request

Please, could you translate the following article?

The Book of Mormon is a sacred text of the Latter Day Saint movement. It was first published in March 1830 by Joseph Smith, Jr. as The Book of Mormon: An Account Written by the Hand of Mormon upon Plates Taken from the Plates of Nephi. According to Smith's account, and also according to the book's narrative, the Book of Mormon was originally written in otherwise unknown characters referred to as "reformed Egyptian" engraved on golden plates.

Thanks for your help.

If you want to translate any article onto Asturian, Catalan, Galician, Mirandese, Occitan or Spanish, ask me please. --Jeneme 18:20, 25 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]

Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня для Файл:IvanMelez.jpg

Прывітаньне, Jauhienij!

Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што, калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.

Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі ня будуць дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, файл будзе выдалены.

Вялікі дзякуй! --Red_Winged_Duck 17:30, 10 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Таксама для: Файл:Anatol Sys front.jpg. --Red_Winged_Duck 00:44, 12 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Таксама для: Файл:Branisłaŭ Epimach-Šypiła.jpg, Файл:Biеłаrusskaja Chrestomatija. Tytulny list. 1889 rok.jpg, Файл:Maładaja Biełaruś. Almanach.jpg, Файл:B. EpimacH-Šypiła. Dziesiać Boskich prykazanniaŭ.jpg. --Red_Winged_Duck 15:04, 15 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Таксама для: Файл:Янкі Купалы “Жалейка”. Рэд. Б. Эпімах-Шыпіла.jpg, Файл:Крывенка А. - Ядвігін Ш.jpg, Файл:Siamion Piatrovič Hierus. “Jazep Losik”. 1993..jpg. --Red_Winged_Duck 14:40, 17 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

ш:пераклад

Калега, здаецца, Вы выступалі за абавязковасць прастаўлення шаблону Пераклад, штосьці змянілася ў Вашай пазіцыі? --Максім Л. 11:37, 31 кастрычніка 2010 (EET)[адказаць]

Перапрошваю за неўважлівасьць. Я звычайна пазначаю старонку і вэрсію праўкі ў кароткім апісаньні зьменаў. У далейшым буду прытрымлівацца гэтага прынцыпу. --Jauhienij 12:41, 31 кастрычніка 2010 (EET)[адказаць]

Удзельнік:Bocianski/Пясочніца

Прывітаньне. Які тытул даць артыкулу, які падрыхтаваў у пясочніцы, што б яго пазьней не пераназываць? Bocianski 11:33, 2 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Катастрофа PZL «Kania» пад Высокім --Jauhienij 11:39, 2 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Дэпартамэнты Францыі

Прывітаньне! Зрабіў шаблён для дэпартамэнтаў Францыі з усімі патрэбнымі парамэтрамі: Шаблён:Дэпартамэнт Францыі. Можна карыстацца :) —zedlik 04:50, 17 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Ага, бачу. Дзякую. P.S. Дарэчы, ты можаш зараз зайсьці ў IRC? Я нешта не магу падлучыцца. --Jauhienij 04:54, 17 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Так, за сёньняшні вечар не заўважыў ніякіх складанасьцяў. Напэўна, нейкая лякальная праблема. —zedlik 05:05, 17 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Скінь мне irc-адрас. Не магу ўцяміць у чым праблема. --Jauhienij 05:20, 17 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Ветлівасьць

Нагадаю яшчэ раз пра неабходнасьць прытрымлівацца элемэнтарных правілаў павагі да іншых удзельнікаў Вікіпэдыі. Выказваньне ўласнага меркаваньня ў кароткім апісаньні зьмяненьняў (як, напрыклад, першая праўка ў абмеркаваньні катэгорыі пра біёту) можа іх абразіць або пакрыўдзіць. Гэта ня болей чым вашае ўласнае меркаваньне, для выказваньня якога й прызначаныя старонкі абмеркаваньня, але ні ў якім разе не кароткія апісаньні зьмяненьняў.

P.S. Да таго ж гэтага ўсяго магло б ня быць, калі б вы спачатку падумалі, перш чым падымаць гэтае пытаньне. --Reveraince 09:46, 17 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Несвабодныя файлы

Зьвяртаю вашую ўвагу, што згодна з крытэрамі добрасумленнага выкарыстаньня для несвабодных файлаў, а канкрэтна пункту 8, для кожнага загружанага вамі файла ў апісаньні мусіць прысутнічаць шаблён {{Інфармацыя}} з запоўненымі зьвесткамі пра час стварэньня, аўтара і трымальніка аўтарскіх правоў (калі яны адрозьніваюцца), мець спасылку на крыніцу. Акрамя таго мусіць быць запоўнены шаблён {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, дзе мусіць тлумачыцца, чаму ня могуць быць знойдзеныя/створаныя альтэрнатывы. У выпадку, калі адпаведная інфармацыя ня будзе дададзеная ў апісаньне файлаў, яны будуць выдаленыя. З загружаных вамі файлаў наступныя маюць хібы:

  1. Файл:Jazep Hładki. Lemantar. Tytulny arkuš..jpg — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Час стварэньня;
  2. Файл:Joseph Brodsky.jpg — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Час стварэньня;
  3. Файл:Jurka Haŭruk.jpg — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Аўтар;
  4. Файл:Of Thee I Sing A Letter to My Daughters.jpg — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Час стварэньня;
  5. Файл:Slucki-poyas2.jpg — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Аўтар; Час стварэньня;
  6. Файл:TheWaves.jpg — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Час стварэньня;

--Red_Winged_Duck 00:09, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Стварэньне накідаў

Дарэчы, а ці не маглі б адразу пры стварэньні дробных артыкулаў дадаваць у іх яшчэ шаблён {{Накід}} з пазначэньнем тэматыкі? Сьпіс магчымых тэмаў шаблёну знаходзіцца ў катэгорыі. Дзякуй. --Reveraince 09:45, 23 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Акрамя таго, было б добра перад захаваньнем артыкулу карыстацца папярэднім праглядам для выпраўленьня памылак, у тым ліку ў сьпісе катэгорыяў. Такім чынам атрымаецца скараціць колькасьць створаных катэгорыяў з памылкамі ў назове.

Увогуле, ня варта ствараць катэгорыі з памылкамі, бо яны ўсё адно будуць выдаленыя. --Reveraince 11:12, 23 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Запыт да адміністратараў

Прывітаньне! У Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў#Удзельнік:Jauhienij папрасілі пераканацца, ці чытаў ты тую дыскусію, таму я мушу паведаміць пра яе тут. Насамрэч, прэтэнзіі, выказаныя ў абмеркаваньні, зьўяўляюцца слушнымі, таму будзе файна пазьбягаць такіх выказваньняў у будучыні: сваркі ўсё роўна не дапамогуць канструктыўна вырашыць праблему, а толькі папсуюць адносіны, таму лепш за ўсё да іх не даводзіць. —zedlik 05:54, 8 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Папярэджаньне

Як вынік запыту на старонцы Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў#Удзельнік:Jauhienij, мушу зрабіць папярэджаньне за нетактоўныя рэплікі і папрасіць пазьбягаць іх у будучыні, у тым ліку такія, якія могуць закрануць пачуцьці любога іншага ўдзельніка, незалежна ад ягоных поглядаў або перакананьняў, што ў выніку ня будзе спрыяць разьвіцьцю Вікіпэдыі («бульбаспрэчкі», «змагарызм»). Спадзяюся, што з закрыцьцём гэтага запыту, у нас атрымаецца таксама закрыць гэтую непрадуктыўную тэму. —zedlik 00:16, 12 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Ганаровая адзнака Ну і каб два разы не ўставаць, мае віншаваньні за першае месца! :) —zedlik 05:56, 8 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Вайсковая тэрміналёгія

Паважаны спадар Jauhienij, не маглі бы вы падказаць пераклад такіх зброевых тэрмінаў як:

  • "Патронник"
  • "Флянец гильзы"

Дзякуй --HK-47 19:00, 21 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Слоўнік падае толькі «патроннік, ка», аналяга флянцу няма, але гільза — «набойніца» --Jauhienij 19:06, 21 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Вось, я таксама задумаўся, калі "патрон" гэта набой, то "патронник" як можа быць патронікам (хаця са слоўнікам цяжка спрачацца). А што рабіць з "гільзай", бо ў шаблёне яна падаецца менавіта як "гільза", не памылка лі гэта тады? --HK-47 19:17, 21 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
А адкуль зьвесткі, што «патрон» гэта «набой»? --Jauhienij 19:21, 21 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
У мяне неяк адбылася дыскуія на прасторах Вікіпедыі, прыйшлося паверыць што "набой". А вось яшчэ пытаньне, мелкакалібэрны ці малакалібэрны (у дачыненьне да патрона-набоя невялікага калібра)? --HK-47 19:26, 21 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Набой гэта «заряд», а патрон ёсьць патрон (набой у сэнсе патрона зьяўляецца паланізмам: ślepy nabój халасты патрон). Вайсковы слоўнік Судніка-Чыслава таксама дае толькі «патрон». Таму «патроньнік» слова цалкам легітымнае з боку словаўтварэньня. Наконт калібру, паводле Тлумачальнага слоўніку «Малакаліберны (прыметнік), тое, што і дробнакаліберны». Вайсковы слоўнік Судніка-Чыслава дае для такі варыянт: «мелкий II (некрупный) — дробны» --Jauhienij 19:41, 21 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Дзякуй --HK-47 19:54, 21 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Вось яшчэ адно пытаньне, што кажа слоўнік пра адзінку «Дюйм», у такоё тэрміналёгіі ён дзюйм ці цаля?

«Цаля» ўвогуле беларускі аналяг слова «дюйм». Гэта слова агульнае і не падпадае пад якія-небудзь пэўныя тэрміналёгіі. --Jauhienij 11:55, 23 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Узнагарода «За значны ўнёсак у стварэньне новых артыкулаў»

«За значны ўнёсак у стварэньне новых артыкулаў»

Дзякуй за працу па стварэньні артыкулаў і дапаўненьні ўжо існуючых. --Reveraince 22:10, 15 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Дзякую. --Jauhienij 22:12, 15 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Спадар Яўген, і вы з вашымі "расейскімі каранямі", туды ж?... :( Вы бы перад праўкай артыкулу хаця б чыталі абмеркаваньне. Rasool 08:53, 18 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Вынікі тэматычнага тыдня

Мэдаль за Славаччыну 
Мэдаль за ўзяцьце Славаччыны :)

Усё як дамаўляліся :) Выдатная праца насамрэч! —zedlik 05:51, 15 лютага 2011 (EET)[адказаць]

Дзяукй :)) --Jauhienij 09:07, 15 лютага 2011 (EET)[адказаць]

Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Заслугаў перад Рэспублікай Польшча

Зрабіў вышэйшаю катэгорыю, што б інтэрвікі былі акуратныя. Bocianski 17:47, 19 лютага 2011 (EET)[адказаць]

Кампутарная гульня

Дзякуй, што пачаў кампутарную гульню. — Wizardist г 11:23, 21 лютага 2011 (EET)[адказаць]

Excuse me, sir. Can you add the Korean name of Японскае мора for NPOV? (Maybe, Японскае мора is mean 'Sea of Japan'.(..)) Please, add the 'East Sea'. Thank you. --Idh0854 04:49, 4 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Done. — Wizardist г 14:55, 4 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Umm.. Thank you. And I would like to know what the here language spelling of "East Sea", please. Thank you. --Idh0854 18:32, 4 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Added about South Korean name East Sea (Усходняе мора). --Jauhienij 18:41, 4 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Thank you, sir. :) --Idh0854 19:00, 4 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Скасаваньне правак

Патлумачце, калі ласка, сэнс вашага скасаваньня маёй праўкі, пасьля чаго вы адразу яшчэ раз зьмянілі старонку. --Reveraince 09:36, 11 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

33к артыкул быў партрэт, а не тунэль, бо там штосьці выдалілі і замест 33к стала 32,999 і я сьцягнуў артыкул пра Партрэт. --Jauhienij 09:38, 11 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Так, я адразу сьпярша таксама паставіў 33-тысячным «тунэль», але пабачыўшы, што ён стаў 32 999-ым, ужо скасаваў сваю праўку. Не разумею, навошта было яе вяртаць. --Reveraince 09:57, 11 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Ну я вярнуў, а пасьля зьмяніў Тунэль на Партрэт. Я не хацеў вас пакрыўдзіць, калі вы пакрыўдзіліся, проста зрабіў так па аўтамаце. --Jauhienij 10:00, 11 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Катэгарызацыя

У нас для земнаводных катэгорыя называецца Катэгорыя:Амфібіі. Калі ласка, дадавайце ўсіх земнаводных у яе, а не ў няісную Катэгорыя:Земнаводныя.

Апярэджваючы вашае пытаньне, адказваю: ня ведаю, чаму так. Зараз галоўнае, каб усе жывёлы ў нас былі ў адной катэгорыі, а потым разьбярэмся, калі што, якую назву пакінуць для артыкулу і катэгорыі. --Reveraince 12:28, 12 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Ок, пры наяўнасьці буду замяняць. --Jauhienij 12:30, 12 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Дарэчы, наконт тэрміналёгіі: «Найбольшае прызнанне набыла ў свеце іх назва - «амфібіі» (слова грэчаскага паходжання, азначае ў перакладзе «дваякажывучыя»). Беларуская іх назва - земнаводныя, яна, бадай, больш дакладна адлюстроўвае спосаб жыцця прадстаўнікоў гэтага класа жывёл, унікальных і ў той жа час прымітыўных, простых і загадкавых, для існавання якіх неабходны як вада, так і суша.» / Земнаводныя і паўзуны--Jauhienij 12:34, 12 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Трэба будзе яшчэ глянуць па крыніцах. Увечары, калі не забудуся, пашукаю ў БНТ. --Reveraince 12:44, 12 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Калі ласка, дадай зьвесткі пра аўтарства/аўтарскія правы, а таксама крыніцу. Бяз гэтых зьвестак файл прыйдзецца выдаліць. --Red_Winged_Duck 17:09, 13 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Подпіс Юрыя Станкевіча атрымаў у «П’яўцы» атрымаў? Варта было б дадаць тады ў артыкул пра пісьменьніка ягоны подпіс. А калі ёсьць вольны здымак ягоны, то і здымак. :) — Wizardist г 08:51, 14 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Ён не прыйшоў :) --Jauhienij 09:41, 14 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Прывітаньне Яўген. Дзякуй за кампрамісны варыянт адносна геральдыкі. — degrimort 10:53, 21 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]