Гедзімін: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выявы, дапаўненьне
Перанакіроўвае на Гедзімін
Радок 1: Радок 1:
#Redirect [[Гедзімін]]
{{Манарх
| Імя = Гедымін
| Тытул =
| Жанчына = <!-- любое значэньне, калі так -->
| Партрэт = Giedymin.PNG
| Памер =
| Апісаньне = Гедымін (уяўны партрэт) <br>Невядомы мастак, [[1709]]
| Імя пры нараджэньні =
| Пасада = 10-ы [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь літоўскі]]
| Пачатак тэрміну = [[1316]]
| Канец тэрміну = [[1341]]
| Каранацыя =
| Папярэднік = [[Віцень]]
| Наступнік = [[Яўнут]]
| Дата нараджэньня = каля [[1275]]
| Месца нараджэньня =
| Дата сьмерці = [[1341]]
| Месца сьмерці =
| Дата пахаваньня =
| Месца пахаваньня =
| Нашчадкі = '''сыны:''' [[Манівід Гедзімінавіч|Манівід]], [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымонт-Глеб]], [[Альгерд]], [[Кейстут]], [[Любарт Гедзімінавіч|Любарт-Фёдар]], [[Карыят Гедзімінавіч|Карыят-Міхал]], [[Яўнута Гедзімінавіч|Яўнут-Іван]]
<br>'''дачкі''': [[Альдона Гедзімінаўна|Альдона-Ганна]], [[Данміла Гедзімінаўна|Данміла-Лізавета]], [[Бірута Гедзімінаўна|Бірута]] (умоўнае імя), [[Марыя Гедзімінаўна (старэйшая)|Марыя Старэйшую]], [[Аўгуста Гедзімінаўна|Аўгустп-Анастасія]], [[Марыя Гедзімінаўна (малодшая)|Марыя Малодшая]] і [[Яўхімія Гедзімінаўна|Яўхімія]]
| Каралеўскі дом =
| Дынастыя = [[Гедымінавічы]]
| Каралеўскі гімн =
| Каралеўскі дэвіз =
| Жонка = 1-я: [[Віда (жонка Гедзіміна)|Віда]]<br>2-я: [[Вольга (жонка Гедзіміна)|Вольга Ўсеваладаўна]]<br>3-я: [[Леанідыя (жонка Гедзіміна)|Леанідыя]]
| Бацька =
| Маці =
| Сайт =
}}
'''Ґедымін'''<ref>[http://slounik.org/nn/ге/2 Ґедымін = Giedymin] // {{Літаратура/Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс, 2001)}}</ref>, '''Ґедзімін''' (у пісьмовых крыніцах ''Кгидимин'', ''Кгедимин'', ''Скиндимин'', ''Jedimin'', ''Giedimont'', ''Giedymin''<ref>[[Мікола Ермаловіч|М. І. Ермаловіч]]. Гедзімін // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 501.</ref>; каля [[1275]]—[[1341]]) — [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь літоўскі]] ([[1316]]—[[1341]]).

У часы Гедыміна [[Вялікае Княства Літоўскае]] зрабілася моцнай [[Усходняя Эўропа|ўсходне-эўрапейскай]] дзяржавай, яго тэрыторыя павялічылася ўдвая. Апрача Вільні, мураваныя замкі зьявіліся ў [[Меднікі|Медніках]], [[Ліда|Лідзе]], [[Крэва|Крэве]], [[Віцебск]]у. Узмацнілася запазычаньне элемэнтаў [[Заходняя Эўропа|заходне-эўрапейскай]] [[культура|культуры]]. Адначасна Гедымін паклаў падмурак рускаму вэктару палітыкі ВКЛ, які разьвіваўся ў наступныя дзесяцігодзьдзі. Яго шматлікія нашчадкі ўтварылі дынастыю [[Гедзімінавічы|Гедзімінавічаў]]<ref>[[Вячаслаў Насевіч]]. Гедзімін // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 520.</ref>.

== Біяграфія ==
=== Паходжаньне і радавод ===

Позьняя традыцыя, зафіксаваная ў літоўскіх (беларускіх) летапісах, лічыла Гедыміна сынам [[Віцень|Віценя]], аднак у дыпляматычным ліставаньні Гедыміна з рыскім магістратам ён завецца братам Віценя<ref>[[Вячаслаў Насевіч]]. Гедзімін // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 519.</ref>. Некаторыя сучасныя дасьледнікі лічаць, што Гедымін быў сынам ці зяцем [[яцьвягі|яцвяга]] [[Скаламенд]]а, а іншыя — што ягоным бацькам быў [[Лютувер|Лютавер]].

Гедымін меў тры шлюбы. Зь першай жонкай, [[жамойты|жамойткай]] [[Віда (жонка Гедзіміна)|Відай]], ён меў сыноў [[Вітаўт Гедзімінавіч|Вітаўта]] (іншым разам лічыцца мітычнай асобай), [[Манівід Гедзімінавіч|Манівіда]], [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымонта-Глеба]]. З другой, з [[Полацак|полацкай]] князёўнай [[Вольга (жонка Гедзіміна)|Вольгай Усеваладаўнай]] — [[Альгерд]]а і [[Кейстут]]а. З трэцяй, [[Смаленск|смаленскай]] ці [[Тураў|тураўскай]] князёўнай [[Леанідыя (жонка Гедзіміна)|Леанідыяй]] (яе на падставе зьвестак [[Тэадор Нарбут|Тэадора Нарбута]] часам завуць [[Еўна (жонка Гедзіміна)|Еўнай]]) — [[Любарт Гедзімінавіч|Любарта-Фёдара]], [[Карыят Гедзімінавіч|Карыята-Міхала]], [[Яўнута Гедзімінавіч|Яўнута-Івана]]. Іхныя шматлікія нашчадкі ўтварылі дынастыю [[Гедзімінавічы|Гедымінавічаў]]. Апроч таго, меў 7 дачок — [[Альдона Гедзімінаўна|Альдону-Ганну]], [[Данміла Гедзімінаўна|Данмілу-Елізавету]], [[Бірута Гедзімінаўна|Біруту]] (умоўнае імя), [[Марыя Гедзімінаўна (старэйшая)|Марыю Старэйшую]], [[Аўгуста Гедзімінаўна|Аўгусту-Анастасію]], [[Марыя Гедзімінаўна (малодшая)|Марыю Малодшую]] і [[Яўхімія Гедзімінаўна|Яўхімію]].

{{Галерэя
|Назва = <small>Уяўныя партрэты Гедыміна</small>
|Памер =
|Пазыцыя = right
|Файл:Giedzimin (Giedymin). Гедзімін (Гедымін).jpg|З хронікі [[Аляксандар Гваньіні|А. Гваньіні]] «Апісаньне эўрапейскай Сарматыі» ([[1578]])
|Файл:Giedzimin (Giedymin) - Гедзімін (Гедымін).jpg|Невядомы аўтар, [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]
|Файл:Giedzimin (Giedymin). Гедзімін (Гедымін), 1911.jpg|З кнігі «Lietuvos istorija», [[1911]]
|Файл:Giedzimin (Giedymin). Гедзімін (Гедымін), 1912.jpg|З кнігі «Lietuvos istorija», [[1912]]
}}

[[Воін-Васіль]] Полацкі і [[Фёдар Кіеўскі]] часам лічацца братамі Гедзіміна і, адпаведна, сынамі [[Віцень|Віценя]], але хутчэй за ўсё ня мелі дачыненьня да роду Гедыміна, хоць і дзейнічалі ў хаўрусе зь ім.

=== Княжаньне ===
[[Файл:Giedymin (Giedzimin), Vilnia. Гедымін (Гедзімін), Вільня.jpg|міні|Гедымін будуе Віленскі замак. [[Міхал Эльвіра Андрыёлі|М. Э. Андрыёлі]], [[1882]]]]

Кіраваньне Гедыміна распачалося паміж кастрычнікам [[1315]] году (апошняя згадка пра Віценя) і чэрвенем [[1317]] году. Пачатак княжаньня Гедыміна вызначыўся стварэньнем у Вялікім Княстве Літоўскім самастойнай [[Літоўская праваслаўнай мітраполія|Літоўскай праваслаўнай мітраполіі]], падпарадкаванай беспасярэдне [[Сьпіс канстантынопальскіх патрыярхаў|канстантынопальскаму патрыярху]] (існавала ў [[1317]]—[[1330]] гадох, цэнтар — [[Новагародак]]), і спробай нармалізаваць адносіны з каталіцкім Захадам.

Не пазьней за [[1320]] год Гедымін заснаваў мураваны замак у [[Вільня|Вільні]], які зрабіўся яго галоўнай рэзыдэнцыяй. Каля [[1321]] году Гедымін збудаваў у Вільні касьцёл для манахаў-францішканаў і аднавіў іх [[касьцёл (будынак)|касьцёл]] у Новагародку, збудаваны яшчэ Віценем і спалены ў выніку нападу крыжакоў.

У [[1318]] годзе сын Гедыміна [[Альгерд]] ажаніўся з дачкой апошняга [[Сьпіс віцебскіх князёў|віцебскага князя]] з [[Рагвалодавічы|Рагвалодавічаў]], а ў [[1320]] годзе пачаў княжыць у [[Віцебск]]у. У [[1320]] годзе шлюбам дачкі Гедыміна Марыі зь [[Сьпіс вялікіх князёў цьвярскіх|вялікім князем цьвярскім]] [[Дзьмітры Міхайлавіч (вялікі князь цьвярскі)|Дзьмітрыем Міхайлавічам]] быў замацаваны хаўрус зь [[Вялікае княства Цьвярское|Вялікім княствам Цьвярскім]]. У [[1322]] годзе іншы зяць Гедыміна і яго намесьнік у [[Горадня|Горадні]] [[Давыд Гарадзенскі|Давыд Даўмонтавіч]] быў кароткі час князем [[Пскоў|Пскова]], што прывяло да выйсьця Пскова з-пад кантролю [[Ноўгарад]]у. Каля [[1322]] году пад уладу Вялікага Княства Літоўскага перайшлі [[Берасьцейшчына]] і [[Падляшша]], пра што паведамляюць позьнія [[беларуска-літоўскія летапісы|літоўскія (беларускія) летапісы]] (ускосна пацьвярджаецца пералікам ваяводаў [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]] [[1335]] году, у якім адсутнічаюць ваяводы з гэтых зямель). У [[1323]] годзе адбыўся набег літоўскага войска на наўгародзкую воласьць [[Вялікія Лукі]]. Пад беспасярэднюю ўладу Гедыміна адыйшлі ў [[1320-я]] гады [[Таропецкае княства|Таропецкае]] і [[Ржэўскае княства|Ржэўскае княствы]] на поўначы [[Смаленская зямля|Смаленскай зямлі]].

[[Файл:Lithuania Raudone Gediminas Oak.jpg|міні|Дуб каля [[Баэрбург]]у, ля якога, паводле паданьня, загінуў Гедымін]]

У траўні [[1323]] году Гедымін праз [[Рыга|Рыгу]] зьвярнуўся з шэрагам лістоў да [[Рымская Курыя|Рымскай Курыі]], [[Ганза|Ганзэйскага хаўрусу]], [[Саксонія|саксонскіх]] рэзыдэнцыяў францішканскага і дамініканскага ордэнаў. У гэтых лістах Гедымін, тытулаваны як «''кароль Літвы і Русі, уладар і князь Жамойці''», запрашаў у Вялікае Княства Літоўскае манахаў і майстроў розных спэцыяльнасьцяў, гарантаваў ім розныя прывілеі. [[20 кастрычніка]] [[1323]] году Гедымін склаў мір з [[Сьпіс рыскіх арцыбіскупаў|рыскім арцыбіскупам]] і магістратам Рыгі (гэтак званая [[Дамова 1323 году]]). Межы Вялікага Княства Літоўскага і [[Лівонскі ордэн|Лівонскага ордэна]] абвяшчаліся адкрытымі для гандлю і вольнага перамяшчэньня людзей. Адносіны з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]] на прускай мяжы засталіся варожымі, у пачатку [[1324]] адбыўся шэраг нападаў на [[Жамойць]], у ліпені — аблога войскамі Вялікага Княства Літоўскага ордэнскага замка [[Хрыстмэмэль]]. У кастрычніку [[1324]] году [[рымскі папа]] [[Ян XXII (папа рымскі)|Ян XXII]] накіраваў сваіх [[легат]]аў, упаўнаважаных ахрысьціць Гедыміна. Аднак у апошні момант Гедымін адмовіўся ад прыняцьця каталіцтва, бо задаволіўся мірам з Тэўтонскім ордэнам, складзеным у лістападзе [[1324]] году з дапамогай легатаў. Адначасна вялікі князь наладзіў добрыя стасункі з [[Польшча]]й і ў [[1325]] годзе выдаў сваю дачку Альдону-Ганну за Казімера, сына караля [[Уладзіслаў Лакеток|Ўладзіслава Лакетка]].

Полацкі князь [[Воін-Васіль]] і менскі князь [[Фёдар Сьвятаслававіч Менскі|Фёдар Сьвятаслававіч]] зваліся «''братней''» Гедыміна, гэта значыць былі ў васальнай залежнасьці ад яго, хоць і мелі высокі статус, бо зваліся «братамі» (відаць, малодшымі), а не «сынамі». З гэтага бачна, што пачатыя яшчэ пры [[Войшалк]]у стасункі Вялікага Княства Літоўскага з [[Полацкая зямля|Полацкай зямлёй]] не перапыняліся. Гэтыя князі ў [[1326]] годзе былі пасламі Гедыміна ў Ноўгарадзе (Воін-Васіль узначальваў яго), вынікам якога было складаньне міру з Ноўгарадам і аднаўленьне міру зь [[Інфлянты|Інфлянтамі]]. Сфэра ўплыву Гедыміна на Русі няўхільна пашыралася. З [[1327]] па [[1329]] год у Пскове пасьля Давыда княжыў цьвярскі князь [[Аляксандар Міхайлавіч (вялікі князь цьвярскі)|Аляксандр Міхайлавіч]], які абапіраўся на падтрымку Гедыміна.

[[Файл:Funeral of Giedymin (Giedzimin), Kazimier Alchimovič. Пахаваньне Гедыміна (Гедзіміна), Казімер Альхімовіч.jpg|міні|Пахаваньне Гедыміна, карціна [[Казімер Альхімовіч|К. Альхімовіча]]]]

У [[1326]] годзе Гедымін накіраваў войска ў 1200 вершнікаў на чале з Давыдам Гарадзенскім, якое спустошыла зямлю варожага Польшчы [[Брандэнбурскае маркграфства|Брандэнбурскага маркграфства]]. А ў [[1328]] годзе ўмяшаўся ў канфлікт паміж рыскім магістратам і Лівонскім ордэнам, напэўна, спадзеючыся, што гэта прывядзе да ліквідацыі ордэна. Увосень [[1329]] году ён на просьбу рыжанаў спустошыў уладаньні ордэна, а ўвесну [[1330]] году — уладаньні рыскага арцыбіскупа. Аднак закалот скончыўся паразай месьцічаў і дакананьнем імі міру з ордэнам ([[30 сакавіка]] [[1330]] году), што прывяло да аднаўленьня вайны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і крыжакамі. Супольны напад прускай і лівонскай галін ордэна на Жамойць адбыўся ўжо ў сакавіку [[1330]] году. У адказ у верасьні таго ж году Гедымін паслаў войска на дапамогу польскаму каралю, які ажыцьцявіў напад на [[Прусія|Прусію]]. У далейшым напады ордэнскіх [[рыцар]]аў на Вялікае Княства Літоўскае зрабіліся рэгулярнымі: яны адбываліся ў [[1332]], [[1333]] (да [[Полацак|Полацку]]), [[1334]] (да Полацку), [[1339]], [[1340]].

[[Файл:Giedziminavičy (Giedyminavičy) - Гедзімінавічы (Гедымінавічы) & Jahiełony (Jagiellonowie) - Ягелоны.jpg|міні|Фамільнае дрэва дынастыі [[Гедзімінавічы|Гедзімінавічаў]]-[[Ягелоны|Ягелонаў]]. Л. Дыцэюс, [[1521]]]]

Аднаўленьне вайны на захадзе не спыніла рускіх справаў Гедыміна, хоць і ўскладніла іх. Хаўрусьнік Гедыміна цьвярскі князь Аляксандар у [[1329]] годзе страціў Пскоў, але ў [[1331]] годзе ў другі раз атрымаў яго пры дапамозе Гедзіміна і заставаўся пскоўскім князем да [[1337]] году. У [[1331]] годзе Гедымін зрабіў няўдалую спробу правесьці на вакантную пасаду [[Сьпіс пскоўскіх япіскапаў|пскоўскага япіскапа]] свайго вылучэнца Арсенія. Пра памер уплыву Гедыміна на Русі ў гэты час сьведчыць тое, што другі кандыдат у япіскапы, якога Гедымін імкнуўся захапіць, праехаў у Ноўгарад з [[Валынь|Валыні]] толькі вакольным шляхам праз [[Бранск]] і [[Таржок]], прычым ля [[Кіеў|Кіева]] яго ледзь не захапіў кіеўскі князь Фёдар.

[[Файл:Giedzimin's (Giedymin's) Entry into Kyiv. Уваход Гедзіміна (Гедыміна) у Кіеў.jpg|міні|Уваход Гедзіміна ў [[Кіеў]], гравюра з кнігі [[Леанард Ходзька|Л. Ходзькі]] «La Pologne» ([[1824]])]]

Хаўрусьнікамі Гедыміна ў той час былі [[Сьпіс смаленскіх князёў|смаленскі князь]] Іван Аляксандравіч (называў Гедыміна ''«братъ мой стареиший Кедименъ»''<ref>Liv-, Est-, und Kurlandisches Urkundenbuch. T. 2, №746. P. 332.</ref>), [[Сьпіс казельскіх князёў|казельскі князь]] Аляксандр Мсьціслававіч — зяць Гедыміна. У [[1331]] годзе Гедымін аддаў сваю дачку Яўфімію за [[Сьпіс галіцка-валынскіх князёў|галіцка-валынскага князя]] [[Баляслаў-Юрый|Баляслава-Юрыя]]. У [[1333]] годзе сын Гедыміна Нарымонт-Глеб быў запрошаны князем у Ноўгарад, што было праявай палітычнага зьвязу паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Ноўгарадам, накіраванага супраць [[Сьпіс маскоўскіх князёў|маскоўскага валадара]] [[Іван Каліта|Івана Каліты]]. Аднак Гедымін пазьбягаў наўпростага супрацьстаяньня з [[Масква|Масквой]] і ў [[1333]] годзе аддаў дачку Аўгусту за [[Сямён Горды|Сямёна Гордага]], сына Каліты. Да [[1338]] году Нарымонт зьехаў з Ноўгараду і пачаў княжыць у Полацку і, магчыма, таксама ў [[Пінск]]у, але захаваў сваіх намесьнікаў у шэрагу воласьцяў, падараваных яму ноўгародцамі ([[Ладага|Ладазе]], [[Арэшак|Арэшку]], [[Карэлія|Карэле]] і палове [[Капор’е|Капор’я]]).

Літоўскія летапісы паведамляюць пра заваяваньне Гедымінам [[Кіеўская зямля|Кіеўскай зямлі]], але гэты сюжэт большасьць дасьледнікаў лічыць мітычным. Тым часам у Кіеве ў [[1322]]—[[1363]] гадох княжыў Фёдар — хутчэй за ўсё брат Гедыміна (роднае імя Фёдара было, імаверна, Міндоўг). Запісы канцылярыі маскоўскага мітрапаліта Феагноста называюць князя Фёдара «братам Гедыміна»<ref>Ф. М. Шабульдо. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. — Киев: «Наукова Думка», 1987. [http://www.tuad.nsk.ru/~history/Author/Russ/SH/ShabuldoFM/VKL/11.html#1]</ref>. Існуюць зьвесткі, што князь Фёдар падпарадкоўваўся татарскаму [[баскак]]у. У [[1340]] годзе памёр апошні галіцка-валынскі князь Баляслаў-Юры, што дазволіла ўладкавацца на Валыні малодшаму сыну Гедыміна Любарту. Канчатковы падзел галіцка-валынскай спадчыны паміж Вялікім Княствам Літоўскім, Ардой і Польшчай адбыўся ўжо пасьля сьмерці Гедыміна. Ён загінуў узімку [[1341]]—[[1342]] гадоў, напэўна, пры аблозе ордэнскага замка [[Баэрбург]]. На падставе [[Чэхія|чэскай]] крыніцы існуе вэрсія пра атручваньне Гедыміна<ref>[[Мікола Ермаловіч|М. І. Ермаловіч]]. Гедзімін // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 502.</ref>.

{{Пачатак блёку}}
{{Адзінка блёку
|папярэднік = [[Віцень]]
|назва = [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|Вялікі князь літоўскі]]
|гады = [[1316]]—[[1341]]
|наступнік = [[Яўнут]]
}}
{{Канец блёку}}

== Глядзіце таксама ==
* [[Вялёна]]

== Крыніцы ==
{{Зноскі}}

== Літаратура ==
* {{Літаратура/ЭВКЛ|2}}
* {{Літаратура/ЭГБ|2}}
* [http://old.knihi.com/pytanni/020.html Хто такі Гедзімін] // {{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}
* Hiedymin // {{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)}}

== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Gediminas}}

{{Вялікія князі літоўскія}}

[[Катэгорыя:Гедымінавічы]]
[[Катэгорыя:Манархі, якія загінулі ў баі]]

[[af:Gediminas]]
[[be:Гедзімін]]
[[cs:Gediminas]]
[[da:Gediminas af Litauen]]
[[de:Gediminas]]
[[et:Gediminas]]
[[en:Gediminas]]
[[es:Gediminas]]
[[eo:Gediminas]]
[[fr:Gediminas]]
[[it:Gediminas]]
[[ka:გედიმინასი]]
[[lv:Ģedimins]]
[[lt:Gediminas]]
[[nl:Gediminas]]
[[ja:ゲディミナス]]
[[no:Gediminas av Litauen]]
[[pl:Giedymin]]
[[pt:Gediminas]]
[[ru:Гедимин]]
[[sk:Gediminas]]
[[fi:Gediminas]]
[[sv:Gediminas]]
[[uk:Гедимін]]
[[bat-smg:Gedemėns]]

Вэрсія ад 16:43, 5 красавіка 2011

Перанакіраваньне на: