Аднадольныя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.3) (робат дадаў: be:Аднадольныя
Няма апісаньня зьменаў
Радок 26: Радок 26:


[[Катэгорыя:Аднадольныя|*]]
[[Катэгорыя:Аднадольныя|*]]
[[Катэгорыя:Расліны паводле алфавіту]]


[[ar:أحاديات الفلقة]]
[[ar:أحاديات الفلقة]]

Вэрсія ад 16:11, 5 красавіка 2011

Аднадольныя
Hemerocallis
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя
КлясаАднадольныя
Бінамінальная намэнклятура
Liliopsida

Аднадольныя, адналісьценевыя, лілеяпсыды (Liliopsida) — кляса кветкавых расьлінаў, зародак якіх мае адну, у адрозьненьне ад двухдольных, семядолю.

Каля 20 парадкаў, больш за 60 тыс. відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе, складаюць значную частку травастою лугоў, стэпаў, саваннаў. На Беларусі 11 парадкаў: асакакветныя, ароньнікакветныя, жабнікакветныя, касачакветныя, лілеякветныя, метлюжкакветныя, наядакветныя, рагозакветныя, сытакветныя, шальнікакветныя, ятрышнікакветныя; больш за 350 відаў.[1] Галоўны кампанэнт расьліннага покрыва балот, лугоў і лясоў. Сярод аднадольных: меч-трава звычайная, пуханос альпійскі, ладзьдзян трохнадрэзны, асака заліўная, ophrys insectifera, гайнік цёмна-чырвоны, асака Хоста і нш.

Пераважна травяністыя расьліны. Дравяністыя віды трапляюцца ў тропіках, радзей у субтропіках. У траў сьцябло ў таўшчыню не расьце. Лісьце з паралельным або дугавым жылкаваньнем, звычайна без чаранка і прылісткаў. Кветкі пераважна трохчленныя. Каранёвая сыстэма валасьніковістая, часта бывае зьмена падземных парасткаў (карэнішча, клубні, цыбуліны).

Харчовыя, кармавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя, лекавыя і прыпраўныя расліны.

Крыніцы

  1. ^ БелЭн у 18 т. Т.9. Мн., 1999

Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA