Авёс: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат дадаў: mrj:Шӹльӹ
Няма апісаньня зьменаў
Радок 93: Радок 93:
[[Катэгорыя:Зерневыя культуры]]
[[Катэгорыя:Зерневыя культуры]]
[[Катэгорыя:Расьліны]]
[[Катэгорыя:Расьліны]]
[[Катэгорыя:Расліны паводле алфавіту]]


[[an:Avena (chenero)]]
[[an:Avena (chenero)]]

Вэрсія ад 16:09, 5 красавіка 2011

Авёс
Авёс дзікі
Avena sativa
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
СямействаКаласьнічныя
РодАднагадовыя травяністыя
Бінамінальная намэнклятура
Avena
ITIS 41455 ·

Авёс (па-лацінску: Avena) — род аднагадовых травяністых расьлінаў сямейства каласьнічных.

Гісторыя

Авёс — адна з галоўных культур у старажытных славян, якая адыгрывала найважнейшую ролю ў харчаваньні. Акультураны пазьней за іншыя злакі (каля 1000 году да н.э.), авёс меў невысокую рэпутацыю ў народаў Міжземнамор'я, егіпцян, грэкаў, рымлянаў, які лічылі яго непрыдатным для спажываньня чалавекам і выкарыстоўвалі амаль выключна як фураж. У цэлым такое стаўленьне да аўсу захавалася да нашых дзён: толькі каля 5% сусьветнага ўраджаю аўсу спажываецца ў ежу людзьмі. У апошнія гады авёс усё часьцей выкарыстоўваецца як паліва для ацяпленьня ўласных хат. Аднак у народаў поўначы Эўропы (кельтаў, германцаў, балтаў і славян) авёс заўжды шанаваўся значна вышэй. Талакно (або мілта), аўсяны кісель (важная рытуальная страва), жур, цэжа і аўсяныя бліны-цадавікі з глыбокай старажытнасьці да пачатку 20 стагодзьдзя складалі істотную частку рацыёну.

Авёс таксама выкарыстоўваўся ў броварстве: дадатак аўсянай мукі надае піву саладкавы смак і крыху «масьляністы» характар. Да 13 стагодзьдзя піва з аўса было самым распаўсюджаным у Эўропе, асабліва сярод беднага насельніцтва. Ва ў інвэнтары маёнтка Смаргонь 1621 году пераважаюць менавіта аўсяныя солады; у броварах Гомельскага павету ў 1856 годзе авёс быў другім пасьля ячменю піваварным збожжам.

Біялёгія

Каля 30 відаў, пашыраных у Эўразіі, Паўночнай Афрыцы, Амэрыцы, Аўстраліі. Кармавыя травы, збожжавыя культуры, ёсьць пустазельныя віды. У Беларусі вырошчваюць авёс пасяўны яравы і азімы (каштоўная харчовая й кармавая культура; вядомы прынамсі з 7 стагодзьдзя), 2 віды — авёс шарсьціністы і аўсюк — дзікарослыя (пустазельле ў пасевах яравых культур). Авёс пасяўны — вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расьліна.[1]

Вонкавы выгляд

Расьліна з валасьніковістай каранёвай сістэмай і прамастойнымі сьцябламі-саломінамі. Лісьце лінейнае больш ці меньш шурпатае. Суквецьце - раскідзістая, нярэдка гронкападобная мяцёлка з 1-3 кветных альбо шматкветных каласкоў.

Каласковыя лускавінкі ланцэтныя, ніжняя звычайна з каленчата-сагнутым асьцюком (у відах, што вырошчваюцца, яго няма).

Плод - слабаапушчаная зярняўка.[1]

Асноўны артыкул: Авёс пасяўны

Авёс пасяўны - Вышыня расьліны 70 – 110 см. Вэгетацыйны пэрыяд 85 – 115 сутак. Самаапыляльнік. Вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расьліна. Квіце ў ліпені.

Асноўны артыкул: Авёс шарсьціністы

Авёс шарсьціністы - расьліна вышынёй 40-100 см. Сьцябло голае. Лісьце доўгае, тонказавостранае, шурпатае.

Уласьцівасьці

Зерне аўсу мае 9 – 19,5 % бялку, 21 – 55 % крухмалу, 7 – 24 % абалоніны, 2 – 11 % тлушчу, вітаміны, мінэральныя солі. Яго перапрацоўваюць на крупы, муку, талакно.

Выкарыстаньне

Аўсяныя крупы выпрацоўваюцца з аўсу ў выглядзе ўласна аўсянай крупы (нядробненай і расплюшчанай), крупаў-камячкоў «Геркулес» і высокапажыўнай мукі-талакна, выкарыстоўваюцца для прыгатаваньня супоў, супоў-пюрэ, слізістых супоў, каш, біточкаў, кісялёў. Аўсяныя крупы багатыя бялком (11,9 %), а па ўтрыманьні тлушчу пераўзыходзяць усе іншыя віды крупаў (5,8 %). Тлушч у іх не прагаркае дзякуючы наяўнасьці ў аўсе антыакісляльных рэчываў.

Крыніцы

  1. ^ а б Г.А. Кім, Ф. І. Фамінчык. Авёс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 23
Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»

Вонкавыя спасылкі

Авёссховішча мультымэдыйных матэрыялаў