Кэдман: розьніца паміж вэрсіямі
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.5.2) (робат выдаліў: hu:Caedmon |
Ripchip Bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: cs:Cædmon |
||
Радок 93: | Радок 93: | ||
[[ca:Cædmon]] |
[[ca:Cædmon]] |
||
[[cs:Cædmon]] |
|||
[[de:Cædmon]] |
[[de:Cædmon]] |
||
[[en:Cædmon]] |
[[en:Cædmon]] |
Вэрсія ад 12:54, 2 красавіка 2011
Кэдман, Кэдман Ўітбіцкі (па-старажытнаангельску: Cædmon) — самы раньні ангельскі паэт. Будучы пастухом пры абацтве Ўітбі, які тады ўзначальваўся абатысай сьв. Гільдай (657—680), Кэдман першапачаткова не валодаў песеньным мастацтвам, аднак, згодна з Бэдай, аднойчы ў сьне яму зьявіўся незнаёмы чалавек і зьвярнуўся да яго, кажучы: «Кэдман, прасьпявай мне што-небудзь». Кэдман пачаў адмаўляцца падкрэсьліваючы, што сьпяваць ён ня ўмее, але прачнуўшыся, ён памятаў 9 радкоў зь песьні, якую ён сачыніў і прасьпяваў. Даведаўшыся пра гэты цуд, людзі параілі Кэдману ісьці да сьвятой Гільды, абатысы кляштара ў Уітбі, дзе жылі тады манахі абодвух полаў. Выслухаўшы Кэдмана і пераканаўшыся ў ягоных дзівосных здольнасьцях, Гільда параіла яму застацца ў кляштары, а іншым манахам загадала добра вучыць новага брата Сьвятому Пісаньню. Кэдман жа ўсё, чаму яго навучалі, у хуткім часе перакладаў на вершы.
Кэдман зьяўляецца аднім з дванаццаці англасаксонскіх паэтаў, якія згадваюцца ў сярэднявечных дакумэнтах і аднім з трох, літаратурныя працы якіх захаваліся й дагэтуль. Яго гісторыя ўзыходзіць да «Царкоўнай гісторыі народу англаў» Бэды Вялебнага.[1]
Адзіным ягоным творам, які захаваўся да нашых дзён зьяўляецца «Гімн Кэдмана», дзевяцірадковая алітэрацыйная паэма ў гонар Бога, аб якім ён навучыўся сьпяваць у сваім сьне. Гэтая паэма напісана на даволі своеасаблівым нартумбрыйскім дыялекце і адначасова лічыцца першым дакладным прыкладам старажытнаангельскае паэзіі.[2] Таксама зьяўляецца аднім з найранейшых помнікаў германамоўнае паэзіі.
Гімн Кэдмана
«Гімн Кэдмана» (аўдыёвэрсія[3]) — адзіны вершаваны твор з усёй літаратурнай спадчыны пісьменьніка, які захаваўся. Паэма вядомая з дваццаці аднае манускрыптавае копіі, што робіць яе найбольш задакумэнтаваным стараангельскім творам пасьля «Песьні сьмерці» Бэды (35 сведчаньняў) і самым задакумэнтаваным творам у калекцыі перадрукаваных альбо ўласных вершаваных манускрыптаў Вялікабрытаніі ў часы англасаксонскага пэрыяду. «Гімн» мае вельмі заблытаную гісторыю свайго тэксту з усіх англасаксонскіх паэмаў, якія захаваліся. Варыянты гэтага твору знойдзены на двух дыялектах і ў пяці розных рэдагаваньнях (Нартумбрыйская aelda, Нартумбрыйская eordu, Усходнесаксонскае eorðan, Заходнесаксонскае ylda, і Заходнесаксонскае eorðe), зь якіх усе акрамя аднаго вядомыя з трох і больш крыніцаў.
Паэма напісана традыцыйным алітэрацыйным вершам. Кожны радок складаецца зь дзьвух паўрадкоў. У радку чатыры моцныя націскі (пад два ў кожным паўрадку). Паўрадкі зьвязаны спаміжсобку алітэрацыяй моцнанаціскных складоў. Рыфма не ўжываецца. Такая форма верша уласьціва для ўсіх германскіх народаў.[4]
Нартумбрыйскі дыялект
|
Транскрыпцыя з мовы арыгіналу
|
Пераклад на беларускую [5]
|
Крыніцы
- ^ Библиотека Якова Кротова // Беда Достопочтенный. Церковная история народа англов. Книга четвёртая. ХХIV
- ^ Библиотека Якова Кротова // Словарь святых
- ^ The Norton Online Archive of English Literature, Cædmon's Hymn recorded by Prof. Robert D. Fulk (Indiana University).Online, accessed 26 April 2006.
- ^ Бэўвульф // Дзеяслоў №1 (№38) студзень-люты 2009
- ^ Антон Фрацішак Брыль. Уславім годна гаспадара горняга: духоўная паэзія англасаксаў // Наша Вера
Вонкавыя спасылкі
- Гісторыя Бэды аб Кэдмэне (анг.)
- «Царкоўная гісторыя народу англаў» Бэды (рас.)
- «Песьня сьмерці» Бэды (анг.)