Біятэхналёгія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: rue:Біотехнолоґія
д r2.7.1) (робат дадаў: zh-min-nan:Seng-bu̍t ki-su̍t
Радок 28: Радок 28:
[[ast:Bioteunoloxía]]
[[ast:Bioteunoloxía]]
[[bn:জৈবপ্রযুক্তি]]
[[bn:জৈবপ্রযুক্তি]]
[[zh-min-nan:Seng-bu̍t ki-su̍t]]
[[be:Біятэхналогія]]
[[be:Біятэхналогія]]
[[bs:Biotehnologija]]
[[bs:Biotehnologija]]

Вэрсія ад 05:53, 1 красавіка 2011

Біятэхналёгія — навука, якая вывучае магчымасьці выкарыстаньня жывых арганізмаў, іх сыстэмаў ці прадукты іх жыцьцядзейнасьці дзеля вырашэньня тэхналягічных задачаў, а таксама магчымасьці стварэньня жывых арганізмаў зь неабходнымі ўласьцівасьцямі з дапамогай геннай інжынэрыі.

Біятэхналёгіей часьцяком называюць выкарыстаньне геннай інжынэрыі ў XXXXI стагодзьдзях, але тэрмін адносіцца й да больш шырокага комплексу працэсаў мадыфікацыі біялягічных арганізмаў дзеля забясьпячэньня патрэбаў чалавека, пачынаючы з мадыфікацыі расьлінаў і свойскіх жывёлаў шляхам штучнага адбору й гібрыдызацыі. З дапамогай сучасных мэтадаў традыцыйныя біятэхналягічныя вытворчыя комплексы атрымалі магчымасьць палепшыць якасьць харчовых прадуктаў і павялічыць прадуктыўнасьць жывых мікраарганізмаў.

Да 1971 году тэрмін «біятэхналёгія» выкарыстоўваўся да харчовай прамысловасьці й сельскай гаспадаркі. З 1970 году навукоўцы выкарыстоўваюць слова ў дачыненьні да лябараторных мэтадаў.

Біятэхналёгія заснавана на генэтыцы, малекулярнай біялёгіі, біяхіміі, эмбрыялёгіі й вузнай біялёгіі, а таксама на хімічнай і інфармацыйнай тэхналёгіях і робатэхніцы.

У Беларусі біятэхналёгіі распрацоўваюцца ў шэрагу наступных ўстановаў:

  • Інстытут біяфізыкі й вузнай інжынэрыі Нацыянальнай акадэміі навук
  • Інстытут мікрабіялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук
  • Інстытут генэтыкі й цыталёгіі Нацыянальнай акадэміі навук
  • Беларускі навукова-дасьледчы інстытут эпідэміялёгіі й мікрабіялёгіі Міністэрства аховы здароўя.

Вытворчыя прадпрыемствы аб’яднаныя ў Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасьці й рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялягічнай прадукцыі (канцэрн «Белбіяфарм»).

Вонкавыя спасылкі

Біятэхналёгіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў