АЭС Фукусіма I: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.5.1) (робат зьмяніў: de:Kernkraftwerk Fukushima I
д r2.7.1) (робат зьмяніў: sk:Jadrová elektráreň Fukušima 1
Радок 55: Радок 55:
[[ru:АЭС Фукусима-1]]
[[ru:АЭС Фукусима-1]]
[[simple:Fukushima I Nuclear Power Station]]
[[simple:Fukushima I Nuclear Power Station]]
[[sk:Jadrová elektráreň Fukušima 1]]
[[sk:Fukušima dai-iči genširjoku hacuden-šo]]
[[sh:Nuklearna elektrana Fukushima I]]
[[sh:Nuklearna elektrana Fukushima I]]
[[sv:Fukushima I]]
[[sv:Fukushima I]]

Вэрсія ад 17:05, 28 сакавіка 2011

Атамная электрастанцыя — АЭС, разьмешчаная ў горадзе Окума ў павеце Футаба прэфэктуры Фукусіма. Па стане на люты 2011 яе шэсьць энергаблёкаў, магутнасьцю 4,7 ГВт, рабілі Фукусіму-1 адной з 25 найбуйнейшых атамных электрастанцый у сьвеце. Фукусіма-1 — гэта першая АЭС, пабудаваная Такійскай энэргетычнай кампаніяй (TEPCO).

Разьмешчаная ў 11,5 км паўднёвей АЭС Фукусіма-2, якая таксама эксплюатуецца кампаніяй TEPCO.

Аварыя на АЭС

Фукусіма-1
Асноўны артыкул: Аварыя на АЭС Фукусіма I

11 сакавіка 2011 году ў выніку наймацнейшага за час назіраньня землятрусу ў Японіі адбылася радыяцыйная аварыя з лякальнымі наступствамі, па заяве японскіх аўтарытэтных асобаў — 4-га ўзроўню ў момант пачатку аварыі па шкале INES [1].

12 сакавіка апоўначы па беларускім часе была абвешчаная эвакуацыя насельніцтва з 10-кілямэтровай зоны вакол АЭС [2] [3] (пазьней зона была пашырана да 20 кілямэтраў [4]).

На атамнай электрастанцыі «Фукусіма-1» тры працуючых энергаблёка былі спыненыя дзеяньнем аварыйнай абароны, усе аварыйныя сыстэмы спрацавалі ў штатным рэжыме. Аднак праз гадзіну было перапынена электразабесьпячэньне (у тым ліку ад рэзэрвовых дызельных электрастанцый), меркавана з-за цунамі [5] [6] [7]. Электразабесьпячэньне неабходна для астуджэньня спыненых рэактараў, якія актыўна вылучаюць цеплыню ў плыні істотнага часу пасьля прыпынку. Адразу пасьля страты рэзэрвовых дызэльных электрастанцый ўладальнік станцыі кампанія TEPCO заявіла ўраду Японіі аб аварыйнай сытуацыі [8].

Па стане на 16 сакавіка 2011 году, барацьба працягваецца

Крыніцы

  1. ^ Japan Earthquake Update (12 March 2011 2110 CET) (анг.). IAEAПраверана 2011/03/12 г.
  2. ^ Улады Японіі эвакуіруюць насельніцтва ў радыусе 10 км ад суседняй АЭС (рас.). Gazeta.ru. Праверана 2011/03/15 г.
  3. ^ Власти Японіі аб'яўляюць эвакуацыю ў радыусе 10 км ад АЭС Фукусима-1 (рас.). Rbc.ru. Праверана 2011/03/15 г.
  4. ^ 12/lower/ Каля АЭС "Фукусима-1" зафіксавана зніжэнне ўзроўню радыяцыі (рас.). Lenta.ru. Праверана 2011/03/12 г.
  5. ^ Японія - сітуацыя бярэцца пад кантроль (рас.). AtomInfo.ru. Праверана 2011/03/12 г.
  6. ^ Япония - зводка, 2011/03/12, 13-00 МСК (рас.). AtomInfo.ruПраверана 2011/03/12 г.
  7. ^ Четверка! (рас.) Праверана 2011/03/12 г.
  8. ^ .org/RS_Battle_to_stabilise_earthquake_reactors_1203111.html Battle to stabilise earthquake reactors (анг.). World Nuclear News. Праверана 2011/03/13 г.