Манчэстэр Юнайтэд: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: hy:Մանչեսթեր Յունայթեդ ՖԱ
д r2.7.1) (робат зьмяніў: fa:باشگاه فوتبال منچستر یونایتد
Радок 342: Радок 342:
[[eo:Manchester United]]
[[eo:Manchester United]]
[[eu:Manchester United]]
[[eu:Manchester United]]
[[fa:منچستر یونایتد (باشگاه فوتبال)]]
[[fa:باشگاه فوتبال منچستر یونایتد]]
[[fr:Manchester United Football Club]]
[[fr:Manchester United Football Club]]
[[fy:Manchester United]]
[[fy:Manchester United]]

Вэрсія ад 10:11, 28 сакавіка 2011

Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Юнайтэд
Файл:Manchester United FC.png
Поўная назва Футбольны клюб Манчэстэр Юнайтэд
Заснаваны 1878, як Newton Heath LYR F.C.
Горад Манчэстэр
Стадыён Олд Трафард
Умяшчальнасьць: 76 312
Прэзыдэнт Джоэл Глэйзэр
Аўрам Глэйзэр
Кіраўнік Manchester United Limited[d]
Галоўны трэнэр Сэр Алекс Фэргюсан
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2009—2010 2
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
manutd.com (анг.)​ (гішп.)​ (фр.)​ (ар.)​ (яп.)​ (кіт.)​ (кар.)

«Манчэстэр Юнайтэд» (па-ангельску: Manchester United) — ангельскі футбольны клюб з гораду Манчэстэр.

Гісторыя

Першыя сэзоны (1878—1945)

Клюб быў сфармаваны пад назвай Newton Heath (Lancashire & Yorkshire Railway) (скарочана Newton Heath (L&YR)) групай працоўных-чыгуначнікаў Манчэстэру ў 1878 годзе. Затым імя было скарочанае да Newton Heath, а футбалісты сталі звацца «the Heathens» (насельнікі верасовых пустак). У 1889 годзе яны заснавалі футбольны альянс, які ў 1892 годзе ўвайшоў у склад футбольнай лігі Ангельшчыны.

Першым зьнятым на кінаплёнку матчам клюбу стала перамога над клюбам «Бэрнлі» 6 сьнежня 1902 году.

У 1902 годзе клюб збанкрутаваўся, але быў выратаваны Джонам Дэвісам, які пагасіў даўгі й зьмяніў імя на Manchester United, памяняўшы і колеры каманды зь зялёнага і залатога на чырвоны і белы для таго, каб пахадзіць на футбольны клюб «Лівэрпуль». Пад новым імем клюб выйграў чэмпіянат Ангельшчыны ў 1908 годзе, а 26 красавіка 1909 году і кубак Ангельшчыны, перамогшы ў фінале каманду з Брысталю. Затым у 1910 годзе пры фінансавай падтрымцы Дэвіса клюб пераехаў са старога стадыёна на Бэнк стрыт на новы «Олд Трафард». У 1911 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» зноў выйграў чэмпіянат Ангельшчыны.

Час Басьбі (1945—1969)

Мэт Басьбі быў прызначаны галоўным трэнэрам каманды ў 1945 годзе. Справы ён вёў нечуваным тады спосабам, зьяўляючыся мэнэджарам і трэнэрам адначасова. Посьпех прыйшоў да яго практычна адразу: у 1948 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў кубак Ангельшчыны.

Басьбі ўвёў практыку пошуку маладых адораных футбалістаў, і ў 1956 годзе каманда са сярэднім векам 22 гады выйграла чэмпіянат Ангельшчыны. У наступным сэзоне «Манчэстэр Юнайтэд» ізноў выйграў чэмпіянат і дайшоў да фіналу кубка, прайграўшы ў ім клюбу «Астан Віла». «Манчэстэр Юнайтэд» першым з ангельскіх клюбаў прыняў удзел у эўракубках, адразу жа дайшоўшы да паўфіналу.

6 лютага 1958 году каманда патрапіла ў авіякатастрофу, вяртаючыся з эўракубкавай гульні, у небе над Мюнхэнам. Трагедыя ўнясла жыцьці васьмі футбалістаў і пятнаццаці іншых пасажыраў. Нягледзячы на трагедыю, клюб працягнуў выступы ва ўсіх турнірах і ў гэтым жа сэзоне дайшоў да фіналу кубка Ангельшчыны, саступіўшы ў ім клюбу «Болтан Ўандэрэрз».

У пачатку 60-х гг. Басьбі перабудаваў каманду, запрасіўшы такіх знакамітых гульцоў, як Дэніс Лоў і Пэт Крэранд. Каманда выйграла кубак у 1963, затым у 1965 і 1967 чэмпіянат Ангельшчыны, а ў 1968 годзе, першай з ангельскіх каманд, Кубак Чэмпіёнаў. У той камандзе гулялі тры футбалісты, якіх прызналі лепшымі ў Эўропе па выніках году: Бобі Чарльтан, Дэніс Лоў і Джордж Бэст. У 1969 году на пасту кіраўніка Басьбі зьмяніў былы гулец і трэнэр каманды Ўілф Макгінэс.

1969—1986

У канцы 1972 году галоўным трэнэрам стаў Томі Догэрці. Догэрці, або проста «Док», выратаваў каманду ад вылету з вышэйшага дывізіёну, зрэшты гэтага не атрымалася пазьбегнуць у 1974 годзе. Зь першай спробы каманда вярнулася ў вышэйшую лігу і ўжо ў 1976 годзе дайшла да фіналу кубка Ангельшчыны, дзе прайграла «Саўтгэмптану». У 1977 годзе каманда была ў фінале зноў, гэтым разам ёй спадарожнічаў посьпех, і футбольны клюб «Лівэрпул» быў пераможаны. Нягледзячы на гэты посьпех і папулярнасьць сярод заўзятараў, Догэрці пакінуў клюб неўзабаве пасьля фіналу, пасьля таго, як выявілася яго сувязь з жонкай фізіятэрапэўта.

На вакантны пост у 1977 годзе ўступіў Дэйв Сэкстан. Ён прышчапіў камандзе больш абарончы стыль, выклікаўшы незадаволенасьць сярод заўзятараў, якія аддаюць перавагу атакаваламу футболу Басьбі і Догэрці. Пасьля шэрагу няўдалых сэзонаў Сэкстан пакінуў клюб у 1981 годзе.

Яго пераемнікам стаў Рон Аткінсан, які адразу жа паставіў трансфэрны рэкорд, падпісаўшы кантракт з Браянам Робсонам з клюбу «Ўэст Бромўіч». У камандзе Аткінсана таксама гулялі такія вядомыя футбалісты як Эспэр Ольсэн, Гордан Страчан, Норман Вайтсайд і Марк Х’юз. Клюб выйграў кубак у 1983 і 1985 гадах, і Кубак Чэмпіёнаў у сэзоне 1985—86. Аднак у чэмпіянаце Ангельшчыне ў той год каманда заняла толькі чацьвертае месца. Дрэнная форма захавалася і ў наступным сэзоне, калі каманда была на грані вылету з Прэм’ер-Лігі. Пасьля гэтага Аткінсан быў зьняты з паста.

Эпоха Алекса Фэргюсана (1986 — па цяперашні час)

Алекс Фэргюсан зьмяніў Аткінсана на пасту галоўнага трэнэра каманды і вывеў яе на 11 месца па выніках чэмпіянату Ангельшчыны. Наступны сэзон (19871988), МЮ скончыў другім, а Браян Маклэйр стаў першым пасьля Джорджа Бэста бамбардзірам клюбу, забіўшым дваццаць галоў у чэмпіянаце.

Аднак у сэзоне 1989 году каманда ізноў апынулася на грані вылету з Прэм’ер-Лігі, а Фэргюсан на грані адстаўкі. Аднак перамога ў трэцім крузе кубка Ангельшчыны над «Нотынгэм Форэст» дазволіла яму працягнуць працу з камандай, што прывяло да перамогі над «Крыстал Пэлас» у фінале.

У сэзоне 1990—1991 гадоў «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў Кубак уладальнікаў кубкаў, перамогшы ў фінале гішпанскую «Барсэлёну». Аднак у наступным годзе каманда выляцела з розыгрышу кубка Ангельшчыны на раньняй стадыі, прайграўшы клюбу «Лідс Юнайтэд». У 1991 годзе клюб выпусьціў свае акцыі на Лёнданскую біржу.

Прыезд у каманду Эрыка Кантаны ў лістападзе 1992 году аказаў добры ўплыў на вынікі, і ўжо ў сэзоне 1992—1993 гадоў «Манчэстэр Юнайтэд» стаў чэмпіёнам Ангельшчыны, упершыню пасьля 1967 году. Акрамя таго, у наступным сэзоне каманда зрабіла дубль, выйграўшы як чэмпіянат так і кубак краіны.

У сэзоне 1994—1995 Кантана атрымаў васьмімесячную дыскваліфікацыю за зьбіцьцё, нанесеныя заўзятару клюбу «Крыстал Пэлас» Мэцью Сімансу падчас гульні. Згуляўшы ўнічыю апошні матч чэмпіянату і саступіўшы ў фінале кубка «Эвэртану», каманда засталася без узнагарод. Пасьля гэтага Фэргюсан прадаў частку ключавых гульцоў і запрасіў у каманду шэраг маладых таленавітых футбалістаў, уключаючы Дэвіда Бэкхэма і Пола Скоўлза. Новыя гульцы ўдала ўліліся ў склад і ў сэзоне 1995—1996 «Манчэстэр Юнайтэд» зноў аформіў дубль.

У 1997 годзе каманда зноў выйграла чэмпіянат, а Эрык Кантана завяршыў кар’еру ва ўзросьце 30 гадоў. Пачатак наступнага сэзону таксама складалася ўдала для каманды, але фінал не атрымаўся, і «Манчэстэр Юнайтэд» саступіў чэмпіёнства «Арсэналу».

Хэт-трык (1998—1999)

Сэзон 1998—1999 стаў найболей удалым для клюбу — ён выйграў чэмпіянат і кубак Ангельшчыны, а таксама Лігу Чэмпіёнаў, стаўшы першым эўрапейскім клюбам, якому пакараўся падобны хэт-трык у адным сэзоне.

Пасьля хэт-трыка (1999 — цяперашні час)

Каманда выйграла чэмпіянат у 2000 і 2001 гадах, але на эўрапейскай арэне выступала няўдала. Сэзон 2002 быў скончаны на трэцім месцы, аднак у наступным годзе каманда ізноў выйграла чэмпіянат Ангельшчыны. У наступных сэзонах каманда выступала ня так удала. Наступнае чэмпіёнства каманда выйграла ў 2007 годзе.

Угода Малькольма Глэйзэра

13 траўня 2005 году бізнэсмэн Малькольм Глэйзэр атрымаў кантрольны пакет акцыяў у клюбе коштам каля 1,47 мільярда амэрыканскіх даляраў. 16 траўня ён павялічыў сваю дзель да 75 адсоткаў, неабходных для атрыманьня права зьняць акцыі клюбу з гандлю Лёнданскай біржы. Клюб зноў стаў прыватным.

Заўзятары

Пасьля таго, як клюб выйграў чэмпіянат у 1956 годзе, ён стаў найболей наведвальным у лізе, пабіўшы папярэднія дасягненьні клюбу «Ньюкасл Юнайтэд». Пасьля авіякатастрофы ў Мюнхэне ў 1958 годзе ў клюбу значна дадалося заўзятараў.

На мяжы стагодзьдзяў у клюба ёсьць некалькі груп актыўных заўзятараў, сярод іх:

  • Independent Manchester United Supporters' Association
  • Manchester United Supporters Trust

Актуальны склад

Па стане на 2 лютага 2011 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Эдвін ван дэр Сар 1970
3 Сьцяг Францыі Аб Патрыс Эўра 1981
4 Сьцяг Ангельшчыны ПА Оўэн Харгрыўз 1981
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Рыа Фэрдынанд (віцэ-капітан) 1978
6 Сьцяг Ангельшчыны Аб Ўэс Браўн 1979
7 Сьцяг Ангельшчыны Нап Майкл Оўэн 1979
8 Сьцяг Бразыліі ПА Андэрсан 1988
9 Сьцяг Баўгарыі Нап Дзімітар Бербатаў 1981
10 Сьцяг Ангельшчыны Нап Ўэйн Руні 1985
11 Сьцяг Ўэйлзу ПА Раян Гігз 1973
12 Сьцяг Ангельшчыны Аб Крыс Смолінг 1989
13 Сьцяг Паўднёвай Карэі ПА Парк Джы-Сун 1981
14 Сьцяг Мэксыкі Нап Хавіер Эрнандэс 1988
15 Сьцяг Сэрбіі Аб Неманьня Відзіч (капітан) 1981
16 Сьцяг Ангельшчыны ПА Майкл Кэрык 1981
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Партугаліі ПА Нані 1987
18 Сьцяг Ангельшчыны ПА Пол Скоўлз 1974
20 Сьцяг Бразыліі Аб Фабіё 1990
21 Сьцяг Бразыліі Аб Рафаэль 1990
22 Сьцяг Ірляндыі Аб Джон О’Шы 1981
23 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Аб Джоні Эванс 1988
24 Сьцяг Шатляндыі ПА Дэрэн Флэтчэр 1984
25 Сьцяг Эквадора ПА Антоніё Валенсія 1985
26 Сьцяг Францыі Нап Габрыель Обэртран 1989
28 Сьцяг Ірляндыі ПА Дэран Гібсан 1987
29 Сьцяг Польшчы Бр Томаш Кушчак 1982
33 Сьцяг Партугаліі Нап Бэбэ 1990
34 Сьцяг Даніі Бр Андэрс Ліндэгаард 1984
37 Сьцяг Ірляндыі ПА Робэрт Брэдзі
45 Сьцяг Ангельшчыны Аб Олівэр Джыл 1990

Вядомыя гульцы

Галоўныя трэнэры

Трафэі

Іншыя ўзнагароды

  • Лепшая абарона чэмпіянату Ангельшчыны: 16
    • Пераможца ў: 1908, 1911, 1952, 1956, 1957, 1965*, 1967*, 1977*, 1983, 1990*, 1993, 1994, 1996, 1997, 2003, 2007 (*- некалькі пераможцаў)
  • Каманда года па вэрсіі канала BBC Sports: 2
    • Пераможца ў: 1968, 1999

Рэкорды

Статыстыка ў вышэйшым дывізіёне

«Манчэстэр Юнайтэд» правёў у Прэм’ер-лізе 79 сэзонаў (больш толькі «Эвэртан», «Астан Віла», «Лівэрпул» і «Арсэнал») сканчаючы чэмпіянат на наступных месцах:

1 16 12 2
2 12 13 4
3 6 14 2
4 7 15 2
5 2 16 2
6 2 17 1
7 2 18 3
8 6 19 1
9 3 20 0
10 1 21 2
11 3 22 2

«Манчэстэр Юнайтэд» зьяўляецца адным з трох клюбаў (нароўні зь «Лівэрпулем» і «Арсэналам»), якія сканчалі чэмпіянат на першым месцы часьцей чым на якім-небудзь іншым.

Папярэднік
Рэал Мадрыд
Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў
1998—1999
Фіналіст: Баварыя
Наступнік
Рэал Мадрыд

Вонкавыя спасылкі

Манчэстэр Юнайтэдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA