Аляксандар Казімер Сапега: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д стыль
Радок 33: Радок 33:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
З княскага роду [[Сапегі|Сапегаў]] гербу «[[Ліс (герб)|Ліс]]», сын [[Фрыдэрык Сапега|Фрыдэрыка]], брат [[Ян Фрыдэрык Сапега|Яна Фрыдэрыка]], [[Тамаш Казімер Сапега|Тамаша Казімера]] й [[Крыштап Францішак Сапега|Крыштапа Францішка]].
З магнацкага роду [[Сапегі|Сапегаў]] гербу «[[Ліс (герб)|Ліс]]», сын [[Фрыдэрык Сапега|Фрыдэрыка]], брат [[Ян Фрыдэрык Сапега|Яна Фрыдэрыка]], [[Тамаш Казімер Сапега|Тамаша Казімера]] й [[Крыштап Францішак Сапега|Крыштапа Францішка]].


Навучаўся ў [[езуіты|езуіцкім]] калегіюме ў [[Люблін]]е, [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]], [[Калегіюм Навадворскага|Калегіюме Навадворскага]] ў [[Кракаў|Кракаве]], ад [[1638]] у [[Ягелонскі ўнівэрсытэт|Кракаўскай Акадэміі]]. Як каралеўскі сакратар ад [[1647]] працягваў навучаньне ў галіне кананічнага права ў [[Падуя|Падуі]] ([[1647]]), [[Балёньня|Балёньні]] ([[1648]]), [[Рым]]е ([[1649]]) і [[Парыж]]ы.
Навучаўся ў [[езуіты|езуіцкім]] калегіюме ў [[Люблін]]е, [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]], [[Калегіюм Навадворскага|Калегіюме Навадворскага]] ў [[Кракаў|Кракаве]], ад [[1638]] у [[Ягелонскі ўнівэрсытэт|Кракаўскай Акадэміі]]. Як каралеўскі сакратар ад [[1647]] працягваў навучаньне ў галіне кананічнага права ў [[Падуя|Падуі]] ([[1647]]), [[Балёньня|Балёньні]] ([[1648]]), [[Рым]]е ([[1649]]) і [[Парыж]]ы.

Вэрсія ад 16:55, 27 сакавіка 2011

Аляксандар Казімер Сапега
Аляксандар Казімер Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.
Аляксандар Казімер Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 траўня 1624
Памёр 22 траўня 1671
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Фрыдэрык Сапега[d][1]
Ева са Скашэўскіх[d][1]
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Алякса́ндар Казіме́р Сапе́га (13 траўня 1624, Мацееў на Валыні22 траўня 1671, Вільня) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Каралеўскі сакратар (ад 1547), канонік віленскі (ад 1649) і варшаўскі (ад 1651), біскуп-суфраган віленскі (ад 1655), рэфэрэндар духоўны вялікі літоўскі (16571659), біскуп жамойцкі (16591667) і віленскі (ад 1668)[2].

Біяграфія

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Фрыдэрыка, брат Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казімера й Крыштапа Францішка.

Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Любліне, Віленскай езуіцкай акадэміі, Калегіюме Навадворскага ў Кракаве, ад 1638 у Кракаўскай Акадэміі. Як каралеўскі сакратар ад 1647 працягваў навучаньне ў галіне кананічнага права ў Падуі (1647), Балёньні (1648), Рыме (1649) і Парыжы.

14 траўня 1650 зрабіўся прэпазытам віленскага капітулу. 17 ліпеня таго ж году атрымаў капланскія пасьвячэньні. У кастрычніку 1650 увайшоў у біскупскі суд.

Улетку 1659 як каралеўскі пасланец улагодзіў жаўнерскі бунт у літоўскім войску. На сойме 1662 увайшоў у склад вайскова-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў Паўла Сапегу й Вінцэнта Корвін-Гасеўскага. У 1666 узначаліў пасьля сьмерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.

12 красавіка 1671 перанёс Абраз Маці Божай Вастрабрамскай у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца да сёньня. Пахавалі біскупа ў касьцёле сьвятога Станіслава ў Вільні.

Крыніцы

Літаратура