Саламонавы астравы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: ckb:دوورگەکانی سلێمان
д r2.7.1) (робат зьмяніў: sr:Соломонова Острва
Радок 199: Радок 199:
[[sl:Salomonovi otoki]]
[[sl:Salomonovi otoki]]
[[ckb:دوورگەکانی سلێمان]]
[[ckb:دوورگەکانی سلێمان]]
[[sr:Соломонова острва]]
[[sr:Соломонова Острва]]
[[sh:Solomonski Otoci]]
[[sh:Solomonski Otoci]]
[[fi:Salomonsaaret]]
[[fi:Salomonsaaret]]

Вэрсія ад 07:34, 27 сакавіка 2011

Саламонавы выспы
Solomon Islands
Сьцяг Саламонавых выспаў
Сьцяг
Нацыянальны дэвіз: «To Lead is to Serve»
Дзяржаўны гімн: «God Save Our Solomon Islands»
Месцазнаходжаньне Саламонавых выспаў
Афіцыйная мова Піджын ігліш
Сталіца Ханіяра
Найбуйнейшы горад Ханіяра
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Элізабэта ІІ
Фрэнк Кабуі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
142-е месца ў сьвеце
28 896 км²
3,2
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
170-е месца ў сьвеце
523 000
18,1/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
171-е месца ў сьвеце
$1,525 млрд
$2917
Валюта Даляр Саламонавых выспаў (SBD)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

7 ліпеня 1978
Аўтамабільны знак SOL
Дамэн верхняга ўзроўню .sb
Тэлефонны код +677
Мапа Саламонавых выспаў
Мапа Саламонавых выспаў

Саламо́навы выспы (па-ангельску: Solomon Islands) — выспавая краіна ў паўднёва-ўсходняй Акіяніі, на ўсходзе ад Новай Гвінэі. Уваходзіць у склад Брытаскай Садружнасьці Нацыяў. Краіна разьмяшчаецца ва ўсходняй частцы архіпэлягу з такой жа назвай. Складаецца з 990 выспаў, агульная плошча якіх складае 28,8 тыс. км².

Гісторыя

Выспы былі адкрытыя ў 1568 годзе гішпаскім вандроўцам Альвара Мэндана дэ Нэйра. Эўрапейская калянізацыя пачалася ў ХІХ стагодзьдзі і паўночная частка архіпэлягу (з 1885 году) належала Нямеччыне, а паўднёвая (з 1893 году) Вялікабрытаніі. Некалькі выспаў былі перададзены Нямеччынай Вялікабрытаніі, якая ўсталявала тут свой пратэктарат. Астатнія нямецкія выспы Бугенвіль і Бука былі далучаныя да пратэктарату Нямецкай Новай Гвінэі.

Пад час Другой сусьветнай вайны1942 году) выспы былі акупаваныя японскімі войскамі. З прычыны стратэгічнага становішча выспаў тут праходзілі адны з самы жорсткіх баёў у Ціхім акіяне. У 19431944 гадах японскія войскі былі выбітыя з архіпэлягу амэрыканскімі войскамі.

У 1976 годзе Саламонавы выспы атрымалі ўнутраную аўтаномію, а 7 ліпеня 1978 году атрымалі незалежнасьць, застаўшыся ў складзе Брытанскай Садружнасьці Нацыяў. У гады незалежнасьці краіна трапіла ў складанае эканамічнае становішча з прычыны усеагульнай карупцыі і значнага дэфіцыту бюджэту. Беспарадкі на вуліцах прывялі да яшчэ горшага крызысу. У ліпені 2003 году губэрнатар Саламонавых выспаў папрасіў аб міжнароднай дапамозе. Празь месяц на выспах высадзіліся 2200 паліцэйскіх з 20 краінаў Ціхага акіяна, на чале з Аўстраліяй і Новай Зэляндыяй.

1 траўня 2007 году выспы пацярпелі ад землятрусу і цунамі.

Палітыка

Эканоміка

Эканоміка Саламонавых выспаў заснаваная на сельскай гаспадарцы, якая складае 48% нацыянальнага прыбытку, паслугі складаюць 40% прыбытку, прамысловасьць — 9%. Краіна атрымлівае значную міжнародную дапамогу.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: какосавая пальма, кававыя бабы, батат, пальмавы алей, маніёк.

Турызм на выспах не атрымаў значнага разьвіцьця. У 2000 годзе колькасьць турыстаў склала 15 тыс. чалавек (у асноўным з Аўстраліі, Маршалавых выспаў і Новай Зэляндыі).

На высьпе Бугенвіль знаходзяцца радовішчы медзі.

Галоўнымі партамі краіны зьяўляюцца Ханіяра, Яндзіна і Гізо.

Дэмаграфія

Шчыльнасьць засяленьня выспаў невысокая, 94% насельніцтва складаюць саламонцы і мэлянэзійцы, 4% — палінэзійцы.

Па рэлігійным складзе насельніцтва: 77,5% — пратэстанты, 19,2% — каталікі.

На выспах ужываецца каля 80 моваў, з групы мэлянэзійскіх моваў і піджын інгліш, які выконвае функцыі lingua franca.

Геаграфія

Асноўнымі выспамі краіны зьяўляюцца: Бугенвіль, Гуадалканал, Санта-Ісабэль, Малаіта, Сан-Крыстабаль, Шуазэль, Новая Георгія.

Паўночная частка архіпэлягу ўваходзіць у склад Папуа-Новай Гвінэі.

Выспы, у асноўным маюць вульканічнае паходжаньне, дзейнічаючыя вульканы: Балбі, Багана. Самая высокая кропка краіны знаходзіцца на вышыні 2743 км (выспа Бугенвіль). Клімат субэкватарыяльны, вільготны. Сярэднегадавая тэмпэратура вагаецца ад 26 °C да 28 °C. Ападкі складаюць ад 2300 да 7500 мм у год. З траўня да кастрычніка дзьме паўднёва-ўсходні пасат, са сьнежня да сакавіка — паўночна-заходні экватарыяльны мусон. Рэкі — невялікія і шматводныя. Большая частка выспаў пакрытая экватарыяльнымі лясамі (пальмы, фікусы і г. д.), у сухіх месцах саванамі.

Адміністрацыйны падзел

Правінцыі Саламонавых выспаў

Саламонавы выспы дзеляцца на 9 правінцыяў:

  1. Цэнтральная
  2. Чоісэўл
  3. Гуадалканал
  4. Ісабэль
  5. Макіра-Улава
  6. Малаіта
  7. Рэнэль і Бэлона
  8. Тэмоту
  9. Заходняя

Вонкавыя спасылкі

Саламонавы астравысховішча мультымэдыйных матэрыялаў