Бульба: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.2) (робат дадаў: diq:Kartole
д r2.7.1) (робат дадаў: fy:Ierdappel
Радок 100: Радок 100:
[[fa:سیب‌زمینی]]
[[fa:سیب‌زمینی]]
[[fr:Pomme de terre]]
[[fr:Pomme de terre]]
[[fy:Ierdappel]]
[[ff:Kudaku]]
[[ff:Kudaku]]
[[ga:Práta]]
[[ga:Práta]]
Радок 127: Радок 128:
[[rw:Ikirayi]]
[[rw:Ikirayi]]
[[sw:Kiazi cha kizungu]]
[[sw:Kiazi cha kizungu]]
[[koi:Картов]]
[[kv:Картупель]]
[[kv:Картупель]]
[[ht:Pòm tè]]
[[ht:Pòm tè]]
Радок 156: Радок 156:
[[pfl:Grumbeerknolle]]
[[pfl:Grumbeerknolle]]
[[pnb:آلو]]
[[pnb:آلو]]
[[koi:Картов]]
[[pcd:Pétote]]
[[pcd:Pétote]]
[[nds:Kantüffel]]
[[nds:Kantüffel]]

Вэрсія ад 23:57, 26 сакавіка 2011

Бульба
Solanum tuberosum

Бу́льба (па-лацінску: Solanum tuberosum) — шматгадовыя клубняносныя расьліны роду пасьлён сямейства пасьлёнавых.

Валодае высокакалярыйнымі вартасьцямі (100 грамаў прыгатаванай бульбы – каля 80 ккал). Утрымлівае ў сабе ваду (~80%), вугляводы (19%), нязначную колькасьць бялка (1,7%), мінімальную колькасьць тлушчу, невялікую колькасьць жалеза і вапны, а таксама вітаміны Bl E3 і C. Вядома больш як 170 дзікарослых і культурных відаў. З бульбы атрымліваюць крухмал, сьпірт, патаку, гатуюць сотні відаў разнастайных страваў, яна ідзе на корм жывёле.

Уласьцівасьці

Валодае высокакалярыйнымі вартасьцямі (100 грамаў прыгатаванай бульбы — каля 80 ккал). Утрымлівае ў сабе ваду (каля 80%), вугляводы (19%), нязначную колькасьць бялку (1,7%), мінімальную колькасьць тлушчу, невялікую колькасьць жалеза і вапны, а таксама вітаміны Bl E3 і C. Вядома больш як 170 дзікарослых і культурных відаў. З бульбы атрымліваюць крухмал, сьпірт, патаку, гатуюць сотні відаў разнастайных страў, яна ідзе на корм жывёле.

Плод — шматнасенная ягада. Цьвіце ў чэрвені — жніўні. Размнажаецца клубнямі і іх часткамі (у сэлекцыі — насеньнем). Добра расьце на ўгноеных супясчаных і пясчаных мінэральных глебах, на сярэднякіслых тарфяных балотных. Сарты, раянаваныя ў Беларусі: раньнія і сярэдняраньнія — Беларуская раньняя, Прыгожая 2, Аксаміт, Аноста, Адрэта, Дзецкасельская, Сантэ, Явар; сярэднясьпелыя — Агеньчык, Расінка; сярэдняпозьнія і позьнія — Лошыцкая, Ласунак, Прынёманская 3, Тэмп, Арбіта.

Гісторыя

Радзіма — Паўднёвая Амэрыка, дзе яе вырошчвалі ацтэкі і інкі, а таксама паўночнаамэрыканскія плямёны іракезаў.[1] У XVI стагодзьдзі завезена ў Эўропу (Гішпанія, Ангельшчына).[2] У Рэчы Паспалітай стала вядомая ў XVII стагодзьдзі.[3] Лічыцца, што ўпершыню бульбу ў краіну завез кароль Ян Сабескі пасьля перамогі над туркамі ў бітве пад Венай (12 верасьня 1683 году).

Першапачаткова бульбу выкарыстоўвалі як лекавую і дэкаратыўную расьліну,[4] у якасьці ядомай палявой культуры пачала масава спажывацца па ўсёй Эўропе з другой паловы XVIII стагодзьдзя.

У якасьці экзатычнай стравы бульба стала вядомая на магнацкім стале ў Рэчы Паспалітай напрыканцы XVII стагодзьдзя. У кнізе, напісанай кухмістрам кракаўскага ваяводы Станіславам Чарнецкім, слынным «Compendium ferculorum albo zebranie potraw» («Усё пра стравы, альбо збор страваў»), згадваецца першая бульбяная прысмака для эліты краіны. Пад назваю «tertofelle» хаваецца бульба, якую пяклі ў попеле і пакроеную на скрылікі смажылі. Кніга пабачыла сьвет у 1682 годзе і на працягу XVIII стагодзьдзя неаднаразова перавыдавалася.

Упершыню бульбу пачалі вырошчваць у Беларусі падчас панаваньня караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III (17361763), на тэрыторыі сучаснай Гарадзеншчыны ў другой трэці XVIII стагодзьдзя. Але ў гэты час яна вырошчвалася толькі ў каралеўскіх эканоміях нямецкімі каляністамі. Найбольш значным бульбаводчым цэнтрам напрыканцы 1780-х гадоў стала тэрыторыя Полацкага намесьніцтва. У 1788 годзе тут у «пасеве» бульба займала усяго 7 чвэрцяў, а ў «ураджаі» — 21 чвэрць, але праз два гады ў «пасеве» было 4617 чвэрцяў, а ў «ураджаі» — 18 759 чвэрцяў. На Суражчыне ў гэты час вырошчвалі бульбу ня толькі на агародах, але і на панскіх палетках.

Першапачаткова беларускае сялянства паставілася надзвычай недаверліва да гэтай агрыкультурнай навацыі, зьдзяйсьняла акты сабатажу, адмаўляючыся яе садзіць.

XIX стагодзьдзе стала часам шырокага распаўсюджаньня новай агрыкультуры на беларускіх палетках. Калі ў Гарадзенскай губэрні ў 1822 годзе было сабрана 7,1 тысячы чвэрцяў бульбы, то ў 1827 годзе ўжо ў 100 разоў болей. У справаздачах Менскай ды Віцебскай губэрняў за 1828 год адзначалася, што бульба зьяўляецца «пособием к продовольствию… родится в изобилии… с успехом повсеместно здесь разводится». У справаздачы Гарадзенскай губэрні за 1840 год адзначалася: «картофель занимает первое место в числе возделываемых …овощей, способствует продовольствию народа, прокормлению скота и удобрению полей». Стравы з бульбы ў гэты ж час становяцца надзвычай важным элемэнтам харчаваньня беларускага народу. Бульба насамрэч у гэты час становіцца пануючай палявой культурай, «другім хлебам», хаця ня будзе перабольшаньнем сказаць, што для бяднейшых сялян яна была ўвогуле ці не адзіным і першым хлебам. Услухаемся ў радкі аднаго з сучасьнікаў: «…горох, часть ячменя, овес крестьяне сбывают, а картофелем питаются почти круглый год».

Бульба

Посьпехі бульбаводзтва, «бульбяны бум», далі свае станоўчыя вынікі ў галіне сэлекцыі. Ужо ў 1860-х гадах узьнікаюць мясцовыя, беларускія гатункі бульбы. У жніўні 1853 году ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце была адкрытая выстава, на якой экспанавалася 28 гатункаў бульбы з батанічнага саду інстытуту, а таксама прадукты з бульбы ў выглядзе мукі і крупкі. У 1868 годзе «Земледельческая газета» пісала пра тое, што ў Горацкім павеце меліся гатункі, «на кои почти не имеют влияния неблагоприятствующие обстоятельства, вредящие всем прочим. Так, например, в нашем уезде, в с. Слижах, у одного хозяина картофель ежегодно дает более десяти зерен и величиной превосходит гусиные яйца… Обилием крахмала и вкусом слижевский картофель превосходит все возможные сорта». Вельмі высокімі якасьцямі валодала мсьціслаўская ды быхаўская бульба. Вядомы знаўца гэтае справы, А. Палтарацкі пісаў: «Мне прыходзілася бачыць розныя гатункі бульбы, але нідзе ня бачыў я такой буйнай і сапкай, як у Амсьціслаўскім павецеБыхаўская бульба таксама добрая».

Паводле зьвестак, зьмешчаных у «Живописной России» (1882), на тэрыторыі Беларускай вобласьці (пад гэтым тэрмінам у выданьні разумеліся Менская, Магілёўская, Віцебская і этнаграфічна беларускія часткі Смаленскай губэрняў) зьбіралася да 5 мільёнаў чвэрцяў бульбы. На той жа тэрыторыі ў 1905 годзе пасяўная плошча пад бульбу займала 202 580 дзесяцін ворнай зямлі (5,8 працэнтаў усёй пасяўной плошчы).

У 1890-я гады на тэрыторыі Беларусі ўжо вылучаліся 4 зоны бульбаводзтва. Да першай адносіўся Рэчыцкі павет. Тут пад бульбу былі заняты 18,1% пасяўных плошчаў. Да другой зоны належалі тэрыторыі Барысаўскага, Гомельскага, Рагачоўскага, Чэрыкаўскага паветаў (12,1 — 15% плошчаў). Да трэцяй зоны адносіліся Менскі, Бабруйскі, Клімавіцкі, Чавускі, Быхаўскі, Магілёўскі, Аршанскі, Сеньненскі паветы (9,1 — 12% плошчаў), а да чацьвертай зоны адносілася тэрыторыя Горацкага павету ды ўсёй Віцебскай губэрні (6,1 — 9% плошчаў). На пачатку XX стагодзьдзя беларускае бульбаводзтва было найлепшым і адным з наймацнейшых у Расейскай імпэрыі. На 1913 год прыпадае пік дарэвалюцыйнай беларускай бульбяной вытворчасьці — пасяўная плошча склала 583,3 тыс. га, ураджайнасьць 6,4 т/га, валавы збор 4 мільёны тон, ці 12,6% валавога збору ў Расеі.

Бульба

Паводле назіраньняў Часлава Пяткевіча, ва Ўсходнебеларускім Палесьсі ў другой палове XIX стагодзьдзя бульбу садзілі «пад соху, у кожную баразну або чэраз баразну ў другой палавіне красавіка (калі зямля пацяплее, бо ў халоднай папухне, пакуль зыйдзе). За сахой ідзе жанчына з каробкай напоўненай клубнямі і кідае іх у баразну на адлегласьці 30 см адзін ад аднаго па адным ці больш у залежнасьці ад велічыні; напаступны заход сахі гэту баразну закрывае. У кожную баразну кідаюць тады, калі садзяць невялікую колькасць і на лепшай глебе (пагной), а праз баразну садзяць тады, калі займаюць большую плошчу на няўгноенай ніве (простапольле)». Палешукі бульбу садзілі і на агародах, з дапамогай лапаты «дзьвюма асобамі: першы ўбівае ў зямлю лапату амаль па дрэўца і выкідвае зямлю на паверхню, другі бярэ з каробкі клубні і кідае ў тую ямку па адным ці па некалькі ў залежнасьці ад іх велічыні. Зямлёй, выкапанай з наступнай ямкі, прыкрываецца папярэдняя, у якую ўжо ўкінулі бульбу, і г. д.»

Такім чынам, поўная і незваротная «беларусізацыя» бульбы адбылася ў XIX стагодзьдзі. У сярэдзіне таго ж стагодзьдзя бяз бульбы немагчыма было ўжо ўявіць жыцьцё беларускага паспалітага люду. Бульба ўваходзіць у фальклёр, пра яе складаюць песні, танчаць пад іх. Адна з папулярнейшых беларускіх полек увогуле можа лічыцца за своеасаблівы бульбяны гімн:

Гарні, гарні бульбу з печы
У торбачку — ды на плечы
Бульбу пякуць, бульбу вараць
Бульбу ядуць, бульбу хваляць

З бульбы мука, з бульбы каша
Прападзі ты, доля наша
Адзін лапаць, другі бот,
А я шляхціц, далібог!

Сёньня бульба ў Беларусі лічыцца нацыянальнай культурай, «другім хлебам», пасяўныя плошчы займаюць 749,3 тыс. га (1993).

Крыніцы

Літаратура

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Ігар Марзалюк, праект «Наша ежа»

Вонкавыя спасылкі

Бульбасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA