Рыга: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Kipryda (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 3: Радок 3:
'''Ры́ґа''', '''Ры́га''' ([[латыская мова|па-латыску]]: ''Rīga'') — сталіца [[Латвія|Латвіі]].
'''Ры́ґа''', '''Ры́га''' ([[латыская мова|па-латыску]]: ''Rīga'') — сталіца [[Латвія|Латвіі]].


Мае насельніцтва ў 750.000 жыхароў, разам зь [[Юрмала|Юрмалаю]] ўтварае буйнейшую [[Аґлямэрацыя|аґлямэрацыю]] ў Балтыі з насльніцтвам у амаль 1 мільён жыхароў. Рыґа ляжыць на [[Дзьвіна|Дзьвіне]] (па латыску ''Daugava''), недалёка ад [[Рыская Затока|Рыскае Затокі]]. Колькасьць насельніцтва паслья атрыманьня Латвіяю незалежнасьці ў [[1991]] годзе скарацілася, бо значная частка (амаль 180 тысячаў) зь пераехаўшых туды за савецкім часам расейцаў зьехала.
Мае насельніцтва ў 750 000 жыхароў, разам зь [[Юрмала|Юрмалаю]] ўтварае буйнейшую [[Аґлямэрацыя|аґлямэрацыю]] ў Балтыі з насельніцтвам у амаль 1 мільён жыхароў. Рыґа ляжыць на [[Дзьвіна|Дзьвіне]] (па латыску ''Daugava''), недалёка ад [[Рыская Затока|Рыскае Затокі]]. Колькасьць насельніцтва пасьля атрыманьня Латвіяй незалежнасьці ў [[1991]] годзе скарацілася, бо значная частка (амаль 180 тысячаў) зь пераехаўшых туды за савецкім часам расейцаў зьехала.


Рыґа ёсьць палітычным, экаамічным і культурным цэнтрам каіны. Стары [[Ганзейскі Хаўрус|ганзейскі]] горад знакаміты помнікамі архітэктуры ў добра захаваўшымся Старым месьце.
Рыґа ёсьць палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам краіны. Стары [[Ганзейскі Хаўрус|ганзейскі]] горад знакаміты помнікамі архітэктуры ў добра захаваўшымся Старым месьце.


==Гісторыя==
==Гісторыя==
Радок 11: Радок 11:
У [[1158]] годзе нямецкія купцы заснавалі гандлёвае паселішча ў вусьці Дзьвіны. У [[1201]] годзе за біскупам Альбэртам фон Буксгёвэдэн-Брэмэнам Рыґа робіцца местам і сталіцаю [[Лівонія|Лівоніі]]. З [[1255]] году ў Рызе мяшкаў архібіскуп. У [[1282]] годзе Рыґа далучылася да Ганзейскага хаўрусу і ў [[1330]] – [[1366]] гадах належала да [[Ордэн Мечаносцаў|Ордэну Мечаносцаў]].
У [[1158]] годзе нямецкія купцы заснавалі гандлёвае паселішча ў вусьці Дзьвіны. У [[1201]] годзе за біскупам Альбэртам фон Буксгёвэдэн-Брэмэнам Рыґа робіцца местам і сталіцаю [[Лівонія|Лівоніі]]. З [[1255]] году ў Рызе мяшкаў архібіскуп. У [[1282]] годзе Рыґа далучылася да Ганзейскага хаўрусу і ў [[1330]] – [[1366]] гадах належала да [[Ордэн Мечаносцаў|Ордэну Мечаносцаў]].


У [[1243]] годзе папскі леґат Вільгельм фон Мадэна падзяліў [[Прусія|Прусію]] на чатыры піскупствы, якія потым падначаліліся Рыскаму архібіскупству.
У [[1243]] годзе папскі леґат Вільгельм фон Мадэна падзяліў [[Прусія|Прусію]] на чатыры біскупствы, якія потым падначаліліся Рыскаму архібіскупству.


Да 1561 году места было пад началам архібіскупа Вільгельма Брандэнбурскага (гл. [[Сьпіс архібіскупаў Рыґі]]).
Да [[1561]] году места было пад началам архібіскупа Вільгельма Брандэнбурскага (гл. [[Сьпіс архібіскупаў Рыґі]]).


Потым, з [[1561]] па [[1581]] гг., Рыґа была вольным местам.
Потым, з [[1561]] па [[1581]] гг., Рыґа была вольным местам.

Вэрсія ад 12:16, 20 сакавіка 2005

Файл:Riga.gif
герб Рыґі

Ры́ґа, Ры́га (па-латыску: Rīga) — сталіца Латвіі.

Мае насельніцтва ў 750 000 жыхароў, разам зь Юрмалаю ўтварае буйнейшую аґлямэрацыю ў Балтыі з насельніцтвам у амаль 1 мільён жыхароў. Рыґа ляжыць на Дзьвіне (па латыску Daugava), недалёка ад Рыскае Затокі. Колькасьць насельніцтва пасьля атрыманьня Латвіяй незалежнасьці ў 1991 годзе скарацілася, бо значная частка (амаль 180 тысячаў) зь пераехаўшых туды за савецкім часам расейцаў зьехала.

Рыґа ёсьць палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам краіны. Стары ганзейскі горад знакаміты помнікамі архітэктуры ў добра захаваўшымся Старым месьце.

Гісторыя

Домскі сабор

У 1158 годзе нямецкія купцы заснавалі гандлёвае паселішча ў вусьці Дзьвіны. У 1201 годзе за біскупам Альбэртам фон Буксгёвэдэн-Брэмэнам Рыґа робіцца местам і сталіцаю Лівоніі. З 1255 году ў Рызе мяшкаў архібіскуп. У 1282 годзе Рыґа далучылася да Ганзейскага хаўрусу і ў 13301366 гадах належала да Ордэну Мечаносцаў.

У 1243 годзе папскі леґат Вільгельм фон Мадэна падзяліў Прусію на чатыры біскупствы, якія потым падначаліліся Рыскаму архібіскупству.

Да 1561 году места было пад началам архібіскупа Вільгельма Брандэнбурскага (гл. Сьпіс архібіскупаў Рыґі).

Потым, з 1561 па 1581 гг., Рыґа была вольным местам.

Пасьля, з-за небасьпекі расейскага ўварваньня, паўночная Балтыя трапіла пад Польска-Літоўскі пратэктарат. У 16211709 гадах Рыґа была пад уладаю швэдзкіх каралёў (якія ў той самы час былі імпэратарамі Сьвятое Рымскае Імпэрыі).

18 стагодзьдзе пачалося Паўночнаю вайною (17001721), у якой Швэцыя і Расея змагаліся за панаваньне на ўсходзе Балтыцкага мора. Пасьля паразы Швэцыі Рыґа, пашкоджаная ў цяжкіх баях, трапіла ў 1710 г. пад уладу Расейскае Імпэрыі. З 1796 г. Рыґа сталася сталіцай Астзэйскае ґубэрні ў складзе Расеі. Да канцу 19 стагодзьдзя Рыґа паступова ператварылася на адзін з найважнейшых расейскіх портаў, насельніцтва места вырасла з 1850 г. да 1900 г. удвая. Нягледзячы на прыналежнасьць да Расеі, у культуры і эканоміцы рэґіёну да самага канцу 19 стагодзьдзя панавалі астзэйскія немцы. Да 1891 г. нямецкая мова была афіцыйнаю ў краю, потым афіцыйнаю сталася расейская.

Росквіт Рыґі скончыўся з пачаткам Першае Сусьветнае Вайны. Горад ляжаў на самой лініі фронту, 200.000 жыхаоў Рыґі былі эвакуяваныя ўглыб Расеі. Пасьля заняцьця гораду немцамі, латышам атрымалася абвесьціць 18 лістапада 1918 г. ўласную незалежную дзяржаву. Чырвоная армія ня здолела захапіць Латвію і была вымушаная на больш як дваццаць год зысьці з Балтыі. Рыґа робіцца сталіцаю новае дзяржавы. 18 сакавіка 1921 году тут падпісваецца польска-савецкая мірная дамова (Рыская дамова 1921 году). Наступае новы сьветлы пэрыяд у гісторыі гораду. Дзякуючы талерантнаму законадаўству у новай латвійскай дзяржаве мірна суіснавалі латышы, расейцы, немцы і жыды.

Напачатку 1930-х гадах гэты сьветлы час заканчаецца ўсталяваньем дыктатуры. Цяпер Латвія апынулася пад пагрозаю падымаўшыхся імпэрскіх памкненьняў Савецкага Саюзу, таксама нацысцкая Нямеччына патрабавала і дамаглася перасяленьня 50.000 астзэйскіх немцаў. 17 чэрвеня 1940 г. савецкае войска заняло Рыґу згодна з савецка-нацысцкім пактам Молатава-Рыбэнтропа. У Латвіі была ўсталяваная савецкая ўлада.

Пасьля нападу на СССР, у 1941 годзе нямецкія войскі занімаюць Рыґу. Падчас нямецкае акупацыі 19411944 гадах Рыґа была цэнтрам Райхскамісарыяту Остлянду. Ґэнэральны камісар акругі Летувы таксама мяшкаў у Рызе.

Жыдоўскае насельніцтва Рыґі заключаецца ў Рыскім ґета ці дэпартуецца ў іншыя канцэнтрацыйыныя ляґеры (недалёк знаходзіўся канцляґер Рыґа-Кайзэрвальд.

Пры зваротным заваёве гораду Чырвонай арміяй у 1944 годзе гістарычны цэнтар Рыґі моцна пацярпеў.

Пасьля аднаўленьня савецкае ўлады Рыґа зноў сталася сталіцай Латыскай ССР. Саветы адбудавалі горад, пабудавалі шэраг прамысловых прадпрыемстваў. За часы савецкае ўлады моцна зьмяніўся этнічны склад насельніцтва Рыґі — на момант абвяшчэньня незалежнасьці пераважную большасьць рыжанаў складалі расейцы ці расейскамоўныя выхадцы зь іншых рэспублік СССР.

У 1991 годзе Рыґа робіцца сталіцай адноўленае незалежнае Латвіі.

Дастапрыкметнасьці

Асноўныя дастапрыкметнасьці Рыґі кацэнтруюцца ў Старым горадзе, які ўключаны ў сьпіс Сусьветнае культурнае спадчыны паводле UNESCO. Стары горад — гэта гістарычны і ґеаґрафічны цэнтар Рыґі на правым беразе Дзьвіны, які нават нягледзячы на разбурэньне ў 1857-1863 гг. абарончых пабудоваў і валоў захаваў характар фартэцыі. Свабодныя плошчы, якія зьявіліся пасьля разбурэньня гарадзкое муры былі ператвораныя на парк з каналам, які сёньня аддзяляе Старое места ад Новага места.

Дастапрыкметнасьці Старога места:

Дастапрыкметнасьці Новага места і ўскрайнаў:

Знакамітыя жыхары Рыґі

Транспарт

Рыґа ёсьць важным міжнародным транспартным вузлом на Балтыцкім моры. Празь яе йдуць паветраныя і марскія шляхі паміж Скандынавіяю і Ўсходняю Эўропай, між Цэнтральнаю Эўропай і Фінляндыяй (Via Baltica), а таксама ўнутры Балтыі.

Зьнешнія спасылкі