Пэкін: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.5.1) (робат дадаў: ps:بېجینګ
д робат зьмяніў: qu:Pik Kiyañ
Радок 207: Радок 207:
[[mzn:پکن]]
[[mzn:پکن]]
[[ms:Beijing]]
[[ms:Beijing]]
[[cdo:Báe̤k-gĭng]]
[[cdo:Báĕ̤k-gĭng]]
[[mn:Бээжин]]
[[mn:Бээжин]]
[[my:ပေကျင်းမြို့]]
[[my:ပေကျင်းမြို့]]
Радок 232: Радок 232:
[[crh:Pekin]]
[[crh:Pekin]]
[[ro:Beijing]]
[[ro:Beijing]]
[[qu:Beijing]]
[[qu:Pik Kiyañ]]
[[ru:Пекин]]
[[ru:Пекин]]
[[rue:Пекінґ]]
[[rue:Пекінґ]]

Вэрсія ад 06:46, 23 сакавіка 2011

Пэкін
北京
Пэкін
Першыя згадкі: 473 да н. э.
Мэр: Гу Джынлонг
Плошча: 16 801 км²
Насельніцтва
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

11 940 000
710,7
Часавы пас:
• летні час:
UTC+8
UTC+8
Тэлефонны код: +86/010
Паштовы індэкс: 100000 - 102629
Аўтамабільны код: 京A, C, E, F, H
Геаграфічныя каардынаты: 39°56′ пн. ш. 116°24′ у. д. / 39.933° пн. ш. 116.4° у. д. / 39.933; 116.4Каардынаты: 39°56′ пн. ш. 116°24′ у. д. / 39.933° пн. ш. 116.4° у. д. / 39.933; 116.4
Пэкін на мапе Кітаю
Пэкін
Пэкін
Пэкін
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.beijing.gov.cn/

Пэкі́н (па-кітайску: 北京, Бэйцзын — «паўночная сталіца») — сталіца і адзін з буйнейшых гарадоў Кітайскай Народнай Рэспублікі. З трох бакоў акружаны правінцыяй Хэбэй і мяжуе зь Цянцзынем на паўднёвым усходзе.

Пэкін — другі па велічыні горад Кітаю (пасьля Шанхаю). Гэта буйны чыгуначны і аўтадарожны вузел краіны, таксама маецца вялікі аэрапорт. Акрамя таго Пэкін — палітычны, адукацыйны і культурны цэнтар Кітаю, галоўнымі эканамічнымі цэнтрамі лічацца Шанхай і Ганконг. Разам з тым, апошнім часам у Пэкіне хутка разьвіваецца прадпрымальніцкая дзейнасьць.

Пэкін уваходзіць у лік чатырох старажытных сталіц Кітаю.

У 2008 годзе тут адбыліся 29-я Летнія Алімпійскія гульні.

Назва

Назва даслоўна азначае «паўночная сталіца». Сталіцы краін усходняй Азіі часта маюць у сваёй назьве слова «сталіца». Прыкладам можа быць Нанкін, былая сталіца Кітаю (даслоўна «Паўднёвая сталіца»), Токіё ў Японіі, Ханой у Віетнаме (абедзьве назвы азначаюць «Усходняя сталіца»). Таксама і Сэўл у Паўднёвай Карэі азначае «сталіца».

Назва Пэкіну зьмянялася многа разоў. Паміж 1928 і 1949 гадамі горад меў назву Пэйпінг, што азначала Паўночны Пакой.

Янджынг — гэта неафіцыйная назва гораду, якая ўжывалася пад час кіраваньня дынастыі Джоў. У наш час гэту назву мае мясцовае піва. Марка Пола ў сваіх кнігах называў Пэкін Камбалук.

Насельніцтва

Насельніцтва Пэкіну з прыгарадамі складае 14,5 млн чалавек, але непасрэдна ў горадзе жыве ня болей за 8 млн чалавек.

Гісторыя

Гісторыя гораду вельмі доўгая і пачынаецца ў 1 тысячагодзьдзі да н. э., калі была сталіцай краіны Ян. З часоў дынастый Танг і Сонг горад перажыў заняпад, нават падзялілася на некалькі невялічкіх гарадкоў.

У Х—ХІІ стагодзьдзях Пэкін быў сталіцай дынастыі Кітанаў пад назвай Нанджынг. Пазьней быў адным з трох сталіц Дзудзэнаў пад назвай Жонгду.

Войска манголаў у 1215 годзе зьнішчыла горад. У 1267 годзе ўнук Чынгіз-Хана, Хубілай адбудаваў горад, які стаў сталіцай яго імпэрыі. Даў яму назву Даду, што азначала «Вялікая Сталіца». Хубілай пажадаў разьмясьціць сваю сталіцу ў Пэкіне, а не ў сярэднім Кітаі таму што горад быў буйным гандлёвым цэнтрам. Таксама Хубілай жадаў, каб яго імпэрыя нагадвала Кітай. Гэта быў пачатак сучаснай ролі гораду. Марка Пола пад час сваіх падарожжаў назваў горад Камбалук. Даду быў разьмешчаны ў сучаснай паўднёвай частцы гораду, дзе да нашых дзён захаваліся фрагмэнты мураў і веж.

У 1403 годзе імпэратар з дынастыі Мін, Жу Дзі (які атрымаў трон пасьля грамадзянскай вайны і сьмерці былога імпэратара) зьмяніў назву горада на Бэйджынг. Крыху пазьней быў пабудаваны Забаронены Палац1406 да 1420), дзе была пабудавана, акрамя астатняга, Сьвятыня неба1420 годзе). Плошча Цяньаньмынь, якая набыла вядомасьць у часы камуністычнага Кітаю, была пабудавана таксама ў гэты час. Але некалькі разоў плошча была зьнішчана. Сучасны выгляд плошча атрымала ў 1651 годзе.

У 1927 годзе, калі ўрад Кітаю перанёс сваю сталіцу ў Нанкін, горад страціў сваё значэньне. У 1928 годзе назва гораду зьмянілася ў Бэйпінг.

Пад час Кітайска-японскай вайны горад (з 29 ліпеня 1937 году) быў акупаваны Японіяй. Пад час гэтай акупацыі горад зноў меў назву Бэйджынг і быў сталіцай марыянэтачнай краіны створанай Японіяй. 15 жніўня 1945 году японцы пакінулі горад, а назва зноў была зьмененая на Бэйпінг.

Пад час Кітайскай грамадзянскай вайны 31 студзеня 1949 году горад быў захоплены камуністамі. 1 кастрычніка гэтага ж году, на плошчы Цяньаньмынь, Мао Цзэдун, абвясьціў узьнікненьне Кітайскай Народнай Рэспублікі. Празь некалькі дзён назва Бэйпінг была зноў зьменена на Бэйджынг.

У гэты ж час горад быў павялічаны за кошт далучэньня навакольных вёсак і невялікіх гарадоў. Пад час эканамічных рэформ Дэн Сяо Пінга плошча Пэкіну была павялічаная яшчэ больш.

Духоўным цэнтрам краіны стала плошча Цяньаньмынь. На гэтай плошчы ў 1989 годзе адбыліся студэнцкія супрацькамуністычныя пратэсты. Дэманстранты патрабавалі дэмакратызацыі жыцьця. 4 чэрвеня войскі крывава разагналі дэманстрацыю.

Разам з разьвіцьцём сучаснага гораду пачалі ўзьнікаць вялікія праблемы. Вялікая гаматнасьць насельніцтва, недасканалыя камунікацыі, забруджваньне паветра, выклікаюць незадаволенасьць жыхароў. Нягледзячы на гэта ў горад зьяжджаюцца людзі з усяго Кітаю.

У 2008 годзе ў Пэкіне прайшлі Летнія Алімпійскія гульні.

Геаграфія і клімат

Паверхня

Узгоркі дамінуюць у паўночнай, паўночна-заходняй і заходняй частцы канглямэрацыі. Паўночна-заходняя частка ляжыць каля падножжа гор Юнду; заходняя частка мэтраполіі належыць да горнага ланцуга Ксішан. У гэтых гарах на мяжы з правінцыяй Хопэй, знаходзіцца самая высокая кропка Пэкіну — гара Донглінг (2303 м). Самымі вялікімі рэкамі, якія працякаюць праз Пэкін, зьяўляюцца Ёнгдзінг і Кхаобаі, зьяўляючыся прытокамі ракі Хаібэ. У горадзе канчаецца і Кітайскі Вялікі канал (злучае сталіцу з горадам Ханджоў) і Вялікі Паўночны канал. На рацэ Кхаобаі пабудавана вадасховішча Мыін, якое зьяўляецца галоўнай крыніцай пітной вады для Пэкіна.

Клімат

Клімат у горадзе — кантынэнтальны. Характарызуецца вільготным і цёплым летам (з мусоннымі вятрамі), і сухой і ветранай зімой (сыбірскае паветра). Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад −7 да −4 °C, а ліпеня ад 25 да 26 °C. Гадавыя ападкі складаюць 600 мм, з якіх 75% выпадае летам.

Жыхары Пэкіну пакутуюць з-за забруджваньня паветра, якое ўзьнікае ў выніку вялікай канцэнтрацыі прамысловасьці і дарожнага руху. Горад таксама пакутуе з-за пяску, які навяваецца вятрамі з поўначы і паўночнага захаду, дзе знаходзяцца пустэльні. У апошні час распачалася дзейнасьць па абмежаваньні забруджваньня.

Адміністрацыйны падзел

Горад дзеліцца на 18 адміністрацыйных акругаў. Акругі дзеляцца на 273 гарадзкія акругі: 119 гарадоў, 24 гарадзкія абшары, 5 этнічных абшараў і 125 субакруг.

Вонкавыя спасылкі

Пэкінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA