Януш Радзівіл: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kuzzy (гутаркі | унёсак)
Радок 89: Радок 89:
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Janusz Radziwiłł (1612–1655)}}
{{Commons|Category:Janusz Radziwiłł (1612–1655)}}
* [http://jivebelarus.net/history/faces/Janusz-Radziwill.html К.Я. Шышыгіна-Патоцкая. Януш Радзівіл]


{{Гетманы вялікія літоўскія}}
{{Гетманы вялікія літоўскія}}

Вэрсія ад 01:02, 21 сакавіка 2011

Януш Радзівіл
Партрэт Януша Радзівіла, каля 1652
Партрэт Януша Радзівіла, каля 1652

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 сьнежня 1612
Палелі
Памёр 31 сьнежня 1655
Тыкоцін
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Крыштап Радзівіл
Ганна з Кішкаў[d]
Дзеці Ганна Марыя Радзівіл[d][1] і Крыштаф Радзівіл[d][1]
Дзейнасьць дыплямат, палітык, вайскавод

Януш Радзівіл (2 сьнежня 1612, мястэчка Палелі Вількамірскі павету — 31 сьнежня 1655, места Тыкоцін) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Палявы гетман літоўскі (16461654), ваявода віленскі1653), гетман вялікі літоўскі1654). Вызнаваў кальвінізм.

Меў багатыя маёнткі, у тым ліку Біржы, Кейданы, Віжуны, Папелі і Яшуны на тэрыторыі сучаснай Летувы, Любчу ў Наваградзкім павеце, Дойліды і Заблудаў у Гарадзенскім павеце, Невель у Віцебскім павеце, Себеж у Полацкім павеце. Трымаў Камянецкае, Барысаўскае, Амсьціслаўскае і іншыя староствы[2].

Біяграфія

Зь біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў, сын Крыштапа Радзівіла і Ганны з Кішак.

Скончыў кальвінісцкую Слуцкую гімназію, працягваў адукацыю ў Ляйпцыскім, Альтдорфскім і Лейдэнскім ўнівэрсытэтах, наведаў Францыю і Ангельшчыну.

У 1633, наняўшы ў Нідэрляндах 1 тыс. пяхотнікаў і 200 драгунаў, вярнуўся на радзіму і ўзяў удзел у Смаленскай вайне[3]. Вызначыўся ваенным талентам. Атрымаўшы ў 1646 пасаду палявога гетмана літоўскага, надзвычай пасьпяхова правёў свае першыя самастойныя кампаніі супраць казакаў. У ліпені 1649 разьбіў пад Лоевам 15-тысячнае войска казацкага палкоўніка Крычэўскага, праз два гады тамсама — войска казацкага палкоўніка Нябабы і бязь бітвы здабыў Кіеў.

Фундаваў кальвінісцкія зборы і школы ў Вялікім Княстве Літоўскім, апекваўся пратэстанцкімі супольнасьцямі, фінансаваў атрыманьне адукацыі ў эўрапейскіх унівэрсытэтах мясцовай пратэстанцкай моладзі.

У палітычных адносінах быў прыхільнікам ідэі незалежнасьці Вялікага Княства Літоўскага. Яшчэ ў маладосьці ў Вільні ў прысутнасьці манарха кінуў польскім сэнатарам: «Прыйдзе час, — паны-палякі да дзьвярэй не патрапяць: праз вокны іх выкідваць будзем»[4]. Дзеля гэтага ўжо ў 1649 спрабаваў наладзіць кантакты са Швэцыяй.

У часе Трынаццацігадовай вайны атрымаў перамогу над маскоўскім войскам у Бітве пад Шкловам (12 жніўня 1654) і паразу ў Бітве пад Шапялевічамі (24 жніўня 1654). Быў паранены і ледзь пазьбег палону: мясцовы жыхар правёў яго праз балоты да Барысава, далей Я. Радзівіл накіраўся на Менск зьбіраць войска. У студзені 1655 спрабаваў адбіць Магілёў.

Па заняцьці маскоўскімі захопнікамі ўлетку 1655 большай часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі, а таксама Вільні і Коўны, ініцыяваў складаньне Кейданскай уніі з швэдзкім каралём Карлам Густавам (Кейданы, 17 жніўня 1655). Паводле гэтай дамовы Вялікае Княства Літоўскае выходзіла з складу Рэчы Паспалітай і ўступала ў фэдэратыўны зьвяз з Швэцыяй.

Аднак акт Кейданскай уніі не ажыцьцявіўся. Супраць Я. Радзівіла ўзбунтаваліся харугвы ўласнага войска. З рэштай адданых сілаў ён зачыніўся ў Тыкоцінскім замку, дзе неўзабаве і памёр (паводле некаторых зьвестак, быў атручаны).

Сям’я

Ад першага шлюбу (1638) з Кацярынай Патоцкай меў дачку Ганну Марыю, якая выйшла замуж за Б. Радзівіла і прынесла яму ў пасаг бацькавы ўладаньні. Па сьмерці жонкі ўзяў другі шлюб (1645) з Марыяй, дачкой малдаўскага гаспадара Васіля Лупу.

Першы шлюб зблізіў Януша Радзівіла з каталікамі, другі — з праваслаўнымі[2].

Галерэя

Памяць

Імя Януша Радзівіла атрымаў Радзівілаўскі летапіс.

Я. Радзівіл — адзін з пэрсанажаў гістарычнага раману польскага пісьменьніка Генрыка Сянкевіча «Патоп» (18841886).

Папярэднік
Януш Кішка
Гетман вялікі літоўскі
16541655
Наступнік
Павал Ян Сапега

Крыніцы

  1. ^ а б Radziwiłłowie herbu Trąby (пол.)Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  2. ^ а б Анатоль Грыцкевіч. Радзівіл Януш // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 501.
  3. ^ Біяграфічныя звесткі // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  4. ^ Чым вызначыўся Януш Радзівіл? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Януш Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў