Сяргей Сідорскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылкі
RedBot (гутаркі | унёсак)
д r2.5.2) (робат зьмяніў: nn:Siarhjej Sidorski
Радок 87: Радок 87:
[[ja:セルゲイ・シドルスキー]]
[[ja:セルゲイ・シドルスキー]]
[[no:Sergej Sidorskij]]
[[no:Sergej Sidorskij]]
[[nn:Siarhej Sidorski]]
[[nn:Siarhjej Sidorski]]
[[oc:Sergei Sidorskii]]
[[oc:Sergei Sidorskii]]
[[pl:Siarhiej Sidorski]]
[[pl:Siarhiej Sidorski]]

Вэрсія ад 17:52, 18 сакавіка 2011

Сяргей Сідорскі
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
19 сьнежня 2003 (в. а. з 10 ліпеня) — 28 сьнежня 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Генадзь Навіцкі
Наступнік: Міхаіл Мясьніковіч
Першы намесьнік прэм’ер-міністра РБ
3 ліпеня 2002 — 10 ліпеня 2003
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 сакавіка 1954 (70 гадоў)

Гомель, БССР
Партыя: беспартыйны
Адукацыя:
Узнагароды:

Сярге́й Сярге́евіч Сідо́рскі (нарадзіўся 13 сакавіка 1954 году ў Гомлі) — беларускі палітык, у 2003—2010 гадох прэм’ер-міністар Беларусі.

Біяграфія

У 1976 годзе скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага інстытута інжынэраў чыгуначнага транспарту. Доктар тэхнічных навук. Спэцыяліст у вобласьці вакуумна-плязьменных тэхналёгіяў. Заслужаны працаўнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш 40 навуковых прац і манаграфіяў. Акадэмік Міжнароднай інжынэрнай акадэміі. Працоўны шлях пачаў у якасьці электрыка, электраманцёра.

  • 19761992 гг. — майстар зборачнага цэха, начальнік лябараторыі, начальнік аддзела, намесьнік дырэктара, а затым дырэктар Гомельскага заводу радыётэхналягічнага абсталяваньня.
  • 19921998 гг. — генэральны дырэктар гомельскага навукова-вытворчага аб’яднаньня «Ратон».
  • 19982001 гг. — намесьнік старшыні, першы намесьнік старшыні Гомельскага аблвыканкаму.
  • 20012002 гг. — намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
  • 20022003 гг. — першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Курыраваў ва ўрадзе блёк пытаньняў, датычных разьвіцьця прамысловасьці, будаўніцтва, транспарту і энэргетыкі.
  • Зь сьнежня 2003 году па цяперашні час — прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь.
  • 8 красавіка 2006 году Савет міністраў на чале зь Сідорскім, паводле артыкула 106 Канстытуцыі, склаў паўнамоцтвы перад ізноў абраным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь. 12 красавіка Аляксандар Лукашэнка занёс у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прапанову аб прызначэньні Сідорскага прэм’ер-міністрам, 17 красавіка яго кандыдатура была зацьверджаная беларускім парлямэнтам.

Валодае нямецкай мовай. Жанаты. Мае дзьвюх дочак.

Папярэднік
Генадзь Навіцкі
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
20032010
Наступнік
Міхаіл Мясьніковіч

Вонкавыя спасылкі