Telegraf.by: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 10: Радок 10:
|рэгістрацыя = неабавязковая
|рэгістрацыя = неабавязковая
|мовы = [[ангельская мова|ангельская]], [[беларуская мова|беларуская]], [[расейская мова|расейская]]
|мовы = [[ангельская мова|ангельская]], [[беларуская мова|беларуская]], [[расейская мова|расейская]]
|уладальнік =
|уладальнік = ПІУП "Агенцтва Тэлеграф"
|аўтар =
|аўтар = ПІУП "Агенцтва Тэлеграф"
|пачатак працы = [[11 жніўня]] [[2005]]
|пачатак працы = [[11 жніўня]] [[2005]]
|прыбытак =
|прыбытак =

Вэрсія ад 12:16, 18 сакавіка 2011

Telegraf.by
Тып інтэрнэт-партал
Даступныя мовы ангельская, беларуская, расейская
Уладальнік ПІУП "Агенцтва Тэлеграф"
Аўтар ПІУП "Агенцтва Тэлеграф"
Пачатак працы 11 жніўня 2005
Камэрцыйны? Так
Рэгістрацыя неабавязковая
Telegraf.by

Telegraf.by - беларускі незалежны грамадзка-палітычны навінавы сайт на ангельскай, беларускай і расейскай мовах. Адзін з найбольш цытуемых беларускіх рэсурсаў за мяжой[1]. Заснаваны 11 жніўня 2005.

Гісторыя

У 2005 сайт другім у Беларусі надаў паслугі бясплатнае электроннае пошты (дамэны @telegraf.by, @me.by і @biz.by) і першым стварыў яе цалкам беларускамоўны інтэрфэйс.[2] Перакладам яго на беларускую мову займаліся спэцыялісты Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. [3]

У 2005-2010 на сайце разьмяшчаўся Блог Аляксандра Брэчака.

У жніўні 2007 Telegraf.by першым у Беларусі перавёў сваю пошту на сэрвэр амэрыканскае кампаніі Google. [4]

1 сакавіка 2010 Telegraf.by запусціў беларускамоўную вэрсію, 9 сакавіка - ангелскамоўную.

Тэматыка

Сайт прысьвечаны, перш за ўсё, беларускім навінам, але пры гэтым асьвячае сусьветныя падзеі і падзеі краін блізкага замежжа. Асноўнымі часткамі партала зьяўляюцца Аўто, Беларусь, Жыцьцё, ІТ, Крымінал, Сьвет, Расея, Спорт, Украіна, Фота, Шоў-бізнэс.

Выказваньні аб Тэлеграфе

"Мне падабаецца Тэлеграф, я шчыра скажу. Лічу, што рэсурс разьвіваецца, гэта добра. У яго вялікая будучыня. Вельмі важна, што зьявілася англамоўная старонка, таму што, акрамя інфармаваньня беларусаў, грамадзян Беларусі, вялікае значэньне мае інфармаваньне замежнікаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Добра, што такі рэсурс існуе. Жадаю яму пасьпяховага разьвіцьця і выхаду на першыя ролі".

Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, лідар Саюзу "За Мадэрнізацыю"[5]

"Я вітаю ўсе незалежныя друкаваныя і інтэрнэт-рэсурсы. І, безумоўна, чым больш іх будзе, тым лепей. Я дзякую вам, за тое, што вы існуяце, за тое, што спрабуеце несьці альтэрнатыўную інфармацыю. Гэта вельмі важна. Я таксама вас заклікаю даваць прыклад прафэсійнай журналістыкі, таму што, скажу шчыра, журналістаў прафэсійных у Беларусі адзінкі. Нават сярод незалежных выданьняў, таму што часта мы бачым БТ (Беларускае тэлебачаньне - Тэлеграф), толькі наадварот. Тыя ж самыя мэтады, знаходзяцца тыя ж самыя, у горшым сэнсе гэтага слова, прапагандыскія брутальныя інфармацыйныя нагоды.

Я хачу, каб журналістыка ў нас была іншая, каб быў нейкі журналіскі кодэкс, які б выконваўся, каб падача інфармацыі была аб'ектыўнай і прафэсійнай. Канечне, кожны чалавек суб'ектыўны. Прынамсі, я лічу, што чалавека трэба паважаць. Можна быць апанэнтам, можна бачыць колькі зла зрабіў чалавек, але Эвангельле нас заклікае паважаць сваіх ворагаў. Часта вельмі журналісты пераходзяць межы і перастаюць таксама ў сваіх выказваньнях быць прафэсіяналамі, перастаюць паважаць людзей. І адпаведна пачынаюць жыць у тым духу. Журналіст - гэта вельмі адказная прафэсія. Я жадаю вашаму рэсурсу, каб ён менавіта такім і быў. А мы будзем яго падтрымліваць, як прыйдзем да ўлады".

Віталь Рымашэўскі, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, сустаршыня партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя"[6]

"Я за тое, каб колькасьць такіх рэсурсаў на Беларусі павялічвалася. Я ведаю, што такое ўваходзіць на ўжо падзелены рынак, але гэта проста неабходна. Калі нехта стала працуе на рынку, там, па-першае, зьмяншаецца канкурэнцыя, і людзі пачынаюць менш круціцца. Па-другое, усе абрастаюць нейкімі сувязямі, сымпатыямі, антыпатыямі, і гэта скажае інфармацыйную карціну. Таму я вельмі ўдзячны вам за тыя намаганьні, якія вы прыкладаеце, каб быць на рынку інфармацыі і каб пашыраць сваю прысутнасьць там. Я шчыра жадаю вам посьпехаў, каб вашая агенцыя была вядучай у нашай краіне".

Мікола Статкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, старшыня партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)"[7]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі