Аляксандар Атрошчанкаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Аляксандар Атрошчанкаў''' (нарадзіўся 22 сакавіка 1981, Менск) - беларускі грам...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:11, 16 сакавіка 2011

Аляксандар Атрошчанкаў (нарадзіўся 22 сакавіка 1981, Менск) - беларускі грамадзкі актывіст, журналіст, фігурант "справы 19 сьнежня".

Адукацыя

Навучаўся на факультэце міжнародных зносінаў у Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, быў выключаны за палітычную дзейнасьць.

Cтудэнт Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці "міжнароднае права".

Дзейнасьць

Ад 2000 карэспандэнт сайту charter97.org.

У сакавіку 2000 падчас сьвяткаваньня Дня Волі схоплены людзьмі ў масках ў раёне плошчы Якуба Коласа. Яго запхнулі ў міліцэйскую машыну, потым у аўтазак і каля 40 хвілін вазілі, жартуючы, што вязуць у Курапаты на расстрэл. Выкінулі ў сьнег за 15 кілямэтраў ад Менску.

У 2001-2006 сябар арганізацыі “Зубр”, браў удзел у яе акцыях.

Ад 2008 прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.

12 чэрвеня 2008 асуджаны да 15 сутак арышту.

Падчас выбараў 2010 прэсавы сакратар штаба кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

19 сьнежня 2010 удзельнік акцыі пратэсту апазыцыі ў якасьці журналіста летувіскага парталу DELFI.

20 сmнежня 2010 затрыманы ў сябе дома. Зьмешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачаны па артыкуле 293 КК Беларусь - удзел у масавых беспарадках.

2 сакавіка 2011 асуджаны Фрунзэнскім судам Менска да 4 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Сям'я

Жанаты, жонка - Дар'я.

Вонкавыя спасылкі

Біяграфічныя звесткі абвінавачаных і падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках