Зымбабвэ: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.1) (робат дадаў: so:Simbaabwi |
д r2.7.1) (робат дадаў: ckb:زیمبابوی |
||
Радок 275: | Радок 275: | ||
[[szl:Zimbabwe]] |
[[szl:Zimbabwe]] |
||
[[so:Simbaabwi]] |
[[so:Simbaabwi]] |
||
[[ckb:زیمبابوی]] |
|||
[[sr:Зимбабве]] |
[[sr:Зимбабве]] |
||
[[sh:Zimbabve]] |
[[sh:Zimbabve]] |
Вэрсія ад 11:20, 12 сакавіка 2011
Зымбабвэ Republic of Zimbabwe | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Unity, Freedom, Work» («Адзінства, воля, праца») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Simudzai Mureza wedu WeZimbabwe, Kalibusiswe Ilizwe leZimbabwe» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская | ||||
Сталіца | Харарэ | ||||
Найбуйнейшы горад | Харарэ | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Робэрт Мугабэ Морган Цвангіраі | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
60-е месца ў сьвеце 390 757 км² 1 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
68-е месца ў сьвеце 12 521 000 26/км² | ||||
СУП • агульны (2009) • на душу насельніцтва |
167 месца ў сьвеце $4,164 млрд $355 | ||||
Валюта | Даляр ЗША (USD) | ||||
Часавы пас | CAT (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
11 лістапада 1965 | ||||
Аўтамабільны знак | ZW | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .zw | ||||
Тэлефонны код | +263 | ||||
Зымба́бвэ, Рэспубліка Зымбабвэ (па-ангельску: Republic of Zimbabwe) — раней Паўднёвая Радэзія, краіна разьмешчаная ў Паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР на поўдні, Батсванай і Намібіяй на захадзе, Замбіяй на поўначы і Мазамбікам на ўсходзе.
Назва краіны зьвязвае яе зь першай дзяржавай на яе тэрыторыі — Манаматапа, сталіцай якога быў вялікі Зымбабвэ, а асноўным насельніцтвам — народ гокамэрэ, продкі сучасных шона, якія складаюць большасьць насельніцтва сучаснага Зымбабвэ.
Гісторыя
Тэрыторыя Зымбабвэ першапачаткова была заселена бушмэнамі, якія зьявіліся тут у першым тысячагодзьдзі да н. э.
З VIII стагодзьдзя нашэсьце бантумоўных народаў, якія заваявалі тэрыторыю будучага Зымбабвэ, а бушмэнаў выцесьнілі на поўдзень, стварыўшы Вялікае Зымбабвэ ў Х стагодзьдзі.
З XV стагодзьдзя ў складзе імпэрыі Манаматапа, якая атрымала найбольшае разьвіцьцё ў XV—XVI стагодзьдзях, распалася ў 1693 годзе ў выніку нашэсьця народа Розьві.
XVIII стагодзьдзе — Розьві стварылі моцную племянную дзяржаву, якая пераняла традыцыі Вялікага Зымбабвэ.
У 1890 годзе Зымбабвэ была заваявана Вялікабрытаніяй і была зьменена назва на Радэзію.
1965 — абвяшчэньне незалежнасьці Радэзіі, з 1980 году была адноўленая назва Зымбабвэ.
Палітыка
Зымбабвэ — рэспубліка, паводле канстытуцыі 1980 году, кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на 6 гадоў парлямэнтам. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, удзельнікі якога таксама выбіраюцца тэрмінам на 6 гадоў, 12 парлямэнтарыяў назначаецца прэзыдэнтам, 10 племяннымі ўладарамі, 8 губэрнатарамі правінцыяў. Выканаўчая ўлада належыць ураду, які назначаецца прэзыдэнтам. У наш час дзякуючы сфальсыфікаваным[Крыніца?] выбарам улада належыць Робэрту Мугабэ.
Кіруючая партыя Зымбабвэ — ЗАНУ-ПФ пад кіраўніцтва Робэрта Мугабэ. Галоўная апазыцыйная партыя — Рух за дэмакратычныя перамены. На апошніх выбарах, па афіцыйных зьвестках Рух атрымаў 20% галасоў, аднак міжнародныя назіральнікі адзначылі шматлікія парушэньні, некаторыя прадстаўнікі апазыцыі былі нават забітыя.
Адміністрацыйны падзел
Зымбабвэ падзелена на 8 правінцыяў, і два гарады з правінцыйным статусам (Харарэ і Булавая). Яны ў сваю чаргу дзеляцца на 59 акругаў, а тыя на 1200 муніцыпалітэтаў.
Правінцыя | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2002), чал. |
---|---|---|---|
Булавая | Булавая | 479 | 676 787 |
Усходні Машоналэнд | Марандэра | 32 230 | 1 125 355 |
Заходні Машоналэнд | Чынхоі | 57 441 | 1 222 583 |
Манікалэнд | Мутарэ | 36 459 | 1 566 889 |
Масьвінга | Масьвінга | 56 566 | 1 318 705 |
Мідлэндс | Гвэру | 49 166 | 1 466 331 |
Паўночны Матабэлелэнд | Лупанэ | 75 025 | 701 359 |
Харарэ | Харарэ | 872 | 1 903 510 |
Цэнтральны Машоналэнд | Біндура | 28 374 | 998 265 |
Паўднёвы Матабэлелэнд | Гванда | 54 172 | 654 879 |
Геаграфія
Зымбабвэ ня мае выхаду да мора. Мяжуе з ПАР на поўдні, Батсванай і Намібіяй на захадзе, Замбіяй на поўначы і Мазамбікам на ўсходзе. Паўночна-заходняя мяжа праходзіць па рацэ Замбэзі, паўднёвая па рацэ Лімпапо.
Плошча краіны складае 390,7 км², клімат трапічны. Паверхня краіны — гэта ў асноўным плято, на ўсходзе знаходзяцца горы (самая высокая гара Інянгані — 2592 м).
Эканоміка
Пад час каляніяльнай залежнасьці Зымбабвэ была адной з самых разьвітых краінаў Афрыкі.
У 1990-х гадах наступіў значны эканамічны спад, які быў выкліканы спробамі адміністрацыйнага кіраваньня краінай і катастрафічнай засухай 1991—1992 гадоў, якая зьнішчыла 71% ураджаю.
Пасьля прыходу да ўлады прэзыдэнта Робэрта Мугабэ пачалася прымусовая нацыяналізацыя земляў белых фэрмэраў, і прымус іх да эміграцыі, што ў сваю чаргу выклікала пагаршэньне эканамічных паказчыкаў.
У наш час у Зымбабвэ назіраецца самая высокая ў сьвеце інфляцыя (па афіцыйных зьвестках 8000%, па неафіцыйных 20 000%). Прагноз інфляцыі на 2007 год складае 100 000%. Беспрацоўе складае 80% працаздольнага насельніцтва.
Дэмаграфія
Культура
Спорт
Вонкавыя спасылкі
Зымбабвэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў